1. Большасць людзей, здаецца,(слова) хоча жыць у камфорце. Між
тым (злучнік)паспяховыя людзі вучацца працаваць і жыць у стане
пастаяннай нявызначанасці.
2. Да таго ж (злучнік)паспяховыя людзі вучацца ў мінулага, але марамі
звязаныы з будучым. Зацыкленыя на мінулым людзі, вядома,(слова) рэдка
дамагаюцца поспехаў.
3. Паспяховыя людзі, на маю думку, (словазлучэнне) ўпэўненыя ў сабе.
Яны, безумоўна,(слова) ўвесь час рызыкуюць і рэдка бываюць
расчараваныя. Нават калі яны церпяць няўдачу, яны вучацца на памылках і
вяртаюцца за перамогай. Інакш кажучы, (словазлучэнне) яны пачынаюць
верыць, што здольныя на што заўгодна.
4. Нарэшце, (слова)паспяховыя людзі пераборлівыя пры выбары сяброў і
партнёраў. Па словах паспяховых людзей, (сказ)чужы светапогляд
заразлівы. Таму, напэўна, (слова)частыя зносіны з паспяховымі людзьмі (а
мы становімся падобныя на тых, з кім маем зносіны) могуць рэзка
павялічыць ўзровень вашага жыцця. Пераможцы, як кажуць, (сказ)
прыцягваюць пераможцаў.
Объяснение:
Ішоў час, а ваўчанё ў мяне харчавалася ўсім тым, што заставалася ад гаспадаравання :хлебам, бульбаю. Спраўненькі такі вырас, росленькі, сапраўдны ваўчок. Толькі вось бачкоў яму не ставала: не на мясе рос.
Адною ранічкаю сталася штось дзіўнае. Выйшаў я з хаты, як бачу:каля ганка пер'е курынае ляжыць. Здзівіўся:няўжо ліса навадзілася. Я зірк убок, ажно бачу, што ваўчок мой у канурцы адсутнічае.
Збег воўк у лес, з'еўшы тры курыцы. А мне ўсё ж навука: колькі ваўка не кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.