? 1. Ці можам мы назваць людзей, якія жывуць на на
шай зямлі, вялікай сям'ёй?
2. Чаму кожны сямейны радавод нагадвае дрэва, а
подская супольнасць падобная да лесу?
3. Ці згодныя вы з думкай, што кожны чалавек
цэлая планета? Зачытайце разважанні аўтара пра
тое, як узбагачаюцца роднасныя сувязі чалавека
з кожным новым пакаленнем.
Дзеепрыметнікі звычайна адносяць да дзеяслоўных форм са значэннем прыкметы, якая праяўляецца ў часе (працэсуальная прыкмета). Значэнне прыкметы і часу робяць гэтую форму дзеяслоўна-іменнай, што падмацоўваецца наяўнасцю ў дадзеный форме дзеяслоўных катэгорый часу, трывання, стану і іменных катэгорый роду, ліку, склону. Дзеепрыметнікі не маюць форм асобы і ладу, а ад прыметнікаў тым, што не маюць формаў суб’ектыўнай ацэнкі. Дзеепрыметнікі залежнага стану часу могуць мець кароткія формы, якія, аднак, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай мове. Дзеепрыметнікі незалежнага стану характарызуюць таго, хто (што) утварае дзеянне (параўн.: знікшы незнаёмец), залежнага стану – таго, хто (што) падлягае дзеянню (параўн.: засеянае поле.). Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану з суфіксамі –уч (-юч), -ач (-яч), -ем (-ом), -ім, -ш-, -уш-, якія з’яўляюцца прадуктыўнымі ў рускай мове, гэтаксама як і зваротныя дзеепрыметнікі, малаўжывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На месцы такіх дзеепрыметнікаў рускай мовы ў беларускай мове могуць ужывацца даданыя сказы, прыметнікі, назоўнікі, дзеясловы, развітыя прыдаткі і інш.. Найбольш ужывальнымі ў беларускай мове з’яўляюцца дзеепрыметнік часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-, якія выступаюць у ролі азначэнняў і прэдыкатываў. Пераважна азначальная функцыя дзеепрыметнікаў спрыяла іх пераходу ў прыметнікі, калі на першы план выступае не працэсуальная прыкмета, а якасная, што часцей за ўсё ўзнікае пры метафарычным ужыванні дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксам -л- і дзеепрыметнікаў залежнага стану з суфіксамі -н-, -ан-, -ен-, -т-. Пры ўжыванні дзеепрыметнікаў разам з паясняльнымі словамі ўтвараецца дзеепрыметнае словазлучэнне, сінтаксічна непадзельная адзінка, якая выконвае ў сказе функцыю аднаго яго члена – азначэння. Дзеепрыслоўе ўключае ў сябе нязменныя формы дзеясловаў, якія абазначаюць дадатковыя дзеянні пры галоўным дзеянні, выражаным выказнікам. З генетычнага пункту гледжання дзеепрыслоўі ўзніклі ад кароткіх дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу. Дзеепрыслоўе, як вынікае з яго назвы, сумяшчае рысы дзеяслова і прыслоўя: :падобна дзеяслову яно мае закончанае і незакончанае трыванне, можа быць зваротным і незваротным, пераходным і непераходным, мае толькі незалежны стан, але не мае формы часу, якая злілася ў ім з катэгорыяй трывання. Падобна прыслоўю, дзеепрыслоўе выконвае ў сказе сінтаксічную ролю акалічнасці, паясняе дзеяслоў-выказнік, не змяняецца. Пры ўжыванні з паясняльнымі словамі дзеепрыслоўе ўтварае спалучэнне, якое выступае ў сінтаксічнай функцыі аднаго члена сказа (акалічнасці), выдзяляецца на пісьме коскай (коскамі). У сказе дзеепрыслоўе кіруе субстантывамі, можа паясняцца прыслоўямі і пераходзіць у прыслоўі пры перадачы прыкметы дзеяння. Дзеепрыслоўе ў сказе выражае дадатковае дзеянне, што, як і асноўнае дзеянне, утвараецца адной асобай, прадметам, з’явай.
Шчасце — такое простае і адначасова складанае філасофскае паняцце. Давайце разбярэмся, у чым яго сутнасць?
Запытайцеся ў некалькіх чалавек, што такое шчасце, і кожны адкажа па-свойму. Аднак у кожным адказе будуць і аднолькавыя складнікі. Беларускі паэт Максім Танк пералічыў усе ў сваім вершы «Шчасце». Ён піша, што яно складаецца з солі, хлеба, поту, дарожнага пылу, роднага неба, дружбы і песні. Усе гэтыя словы — сімвалы, якія абазначаюць жыццё, дабрабыт, працу, падарожжа, Радзіму, сілу і радасць адпаведна. Напэўна, варта толькі дадаць яшчэ здароўе, і тады чалавек, у жыцці якога прысутнічаюць усе гэтыя паняцці, будзе шчаслівы.
Думаю, што, прачытаўшы гэты тэкст, вы зразумееце, што ў вас проста няма нагоды сумаваць, а значыць, будзьце шчаслівыя!