1. Назавіце агульныя прыметы, уласцівыя ўсім тыпам складаных сказаў: складаназлучаным, складаназалежным і бяззлучнікавым складаным.
2. Якімі прыметамі адрозніваюцца складаназалежныя сказы ад складана-
злучаных; бяззлучнікавыя складаныя сказы ад складаназлучаных
і складаназалежных?
3. Назавіце сродкі сувязі частак у бяззлучнікавых складаных сказах.
4. Якія знакі прыпынку могуць ставіцца на мяжы частак у бяззлучнікавых
складаных сказах?
5. Калі ставяцца коска і кропка з коскай паміж часткамі ў бяззлучнікавых
Складаных сказах?
6. Калі ставіцца двукроп'е паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах?
7. Пры якіх умовах ставіцца працяжнік паміж часткамі ў бяззлучнікавых
Складаных сказах?
8. Складзіце самастойна або выпішыце з мастацкага твора, які вывучаеце
на ўроках беларускай літаратуры, бяззлучнікавыя складаныя сказы з
рознымі сэнсава-граматычнымі адносінамі паміж часткамі. Назавіце гэтыя
адносіны. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах. Пабудуйце
схемы сказаў.
Паўлінка - смелая і вольналюбівая. Яна знаходзіць у сабе сілы супроцьстаяць кансерватыўным поглядам бацькоў. Яна рашуча змагаецца за сваё шчасце. Спачатку яна вырашае збегчы разам з каханым Якімам. А калі высвятляецца, што Якіма арыштавалі, яна крычыць на бацькоў, намагаецца сказаць ім, што яны нічога не разумеюць.
У п’есе “Паўлінка” паказаны канфлікт паміж бацькоўскім разуменнем шчасця і тым, як уяўляе сваё шчасце Паўлінка. Для яе каханне важней за грошы. Каханне і дае ёй моцы спрачацца з бацькамі, не падпарадкавацца слепа іхняй волі.
Мінулае Свіста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыцці не шсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свісту давялося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Віцька зразумеў сам і хутка выправіў яе.
Калі пачалося вайна, Свіст разам з іншымі воінамі апынуўся на фронце. А ў хуткім часе — і на пераездзе. Калм з’явіліся немцы і стала зразумела, што прыйдзецца загінуць, Свіст ні на хвіліну не падумаў пра здраду. Ён смела і адважна змагаўся да канца, падтрымліваў дух астатніх.
Васіль Быкау ставіць перад сваімі героямі праблему выбару і або здрадзіць Радзіме, або стаць яе абаронцам. Віцька Свіст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымінальнае мінулае і памылкі ў жыцці. За гэта не патрэбна яго вельмі строга судзіць, таму што ў кожнага чалавека ёсць свае памылкі. Але адна справа, калі чалавек разумее свае памылкі і ў далейшым не робіць іх, і другая справа, калі чалавек робіць памылкі і ў далейшым іх не выпраўляе.
Вось за гэтыя рысы характару мне і спадабаўся Віцька Свіст.