1. Расстаўце ў сказах, дзе трэба, злучок ці двукоссе, падкрэсліце прыдаткі:
1) Злева ад дарогі стаяў домік прыгажун.
2) У часопісе Полымя надрукаваны многія раманы беларускіх пісьменнікаў.
3) Чырвоным ліхтаром вісіць на краі неба планета Марс.
4) Над ціхай Дзвіною ракой зара вясенняя ірдзіцца.
5) Вада ў возеры Нарач безупынна напаўняецца крыніцамі.
6) Коўдрай рачулку шчабятуху клапатліва ўкрыў туман.
7) Бачу родныя ўзвышшы стройных волатаў дубоў
8) Сваю зелень красы дробналістай расплялі прыгажуні бярозы
2. Складзіце і запішыце сказы з прыдаткамі:
“Новая зямля”; Полацк; “Камунарка”; дзічка
1.Зялёныя кветки павыбивалися ужо на свет скрозь сухое лисце, прынадныя пахи разливала у паветры маладая чаромха.
2.Шчодрае веснавое сонца сляпила вочы багаццем святла, росныя травы на лугах пад гэтым ярким святлом загаралися залатыми искрами.
3. У кастры патрэсквали дровы, шызы дымок падымауся у неба, раставау.
4.Празрыстае ранишняе марыва плыло над им (Дняпром) , у гэтым марыве недзе далека-далека хавауся ад нас край далягляду.
5.Ён (жаварнак) першы тут витау надыход дня, ЯГО песня расплывалася у маукливым паветры звонам тонкага дарагога металу...
6.Паволи спускаецца ноч на зямлю на крылах бясшмных и чорных; дзень аддае свой апошни салют запевам минорнавячорным.
Віцебску больш за тысячу гадоў. Яго гісторыю можна прасачыць у шматлікіх помніках архітэктуры, якія захаваліся са старажытных часоў. Найбольш вядомымі архітэктурнымі славутасцямі Віцебска з'яўляюцца гарадская ратуша, Губернатарскі палац, Дабравешчанская царква, Казанская царква і многія іншыя. У Віцебску велізарная колькасць рэлігійных збудаванняў: як праваслаўных і каталіцкіх, так і іншых канфесій. Напэўна, ні ў адным іншым горадзе нашай краіны няма столькі цэркваў і храмаў.
Віцебск - буйны прамысловы цэнтр. Тут размешчаны такія беларускія вытворцы, як "Віцязь", "Белвест", "Чырвоны Кастрычнік", "Віцьба", шырока вядомыя як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой.
Вiцебск таксама з'яўляецца культурным цэнтрам. Тут знаходзяцца тэатр імя Якуба Коласа, Беларускі тэатр лялек "Лялька", філармонія. У горадзе рэгулярна праходзіць фестываль "Славянскі базар" - мерапрыемства міжнароднага ўзроўню. Дзякуючы гэтаму фестывалю пра Віцебск ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Мяне гэта радуе, таму што Віцебск - цудоўны горад, пра які варта ведаць.