1. Спісаць, уставіць прапушчаныя знакі прыпынку, падкрэсліць адасобленыя члены
сказа.
1)Усё лета за выключэннем некалькіх дзён было цёплае надвор’е. 2) Пры гэтай хаце
апроч сянец нічога не было. 3) Сёння Міхась дзяжурыў замест сябра. 4) На голых
дрэвах замест лісця паклалі шэрань маразы. 5) Велічная і гордая яна таго вартая.
6)Узрадаваны я паскорыў крок. 7) Паабапал дарогі было поле жоўтае ад іржышча. 8)
Шчодра напоеныя ранішняй расой апусціліся долу спелыя жытнёвыя каласы. 9)
Вёска дрэмле ў лянівых праменнях майскага сонца пустая разамлелая. 10) Мядовы
пах чабору змешваецца з густым настоем нагрэтай сонцам зямлі. 11) Яе сарамлівую
дзяўчыну выбралі членам праўлення. 12) Выдатны майстар беларускага слова Якуб
Колас карыстаўся любоўю народа. 13) За дзесяць гадоў навучання чалавек вырастае
як асоба.
14) Корань валяр’яну вядомы як сродак для заспакаення нервовай сістэмы. 15) У
лесе хутка пачала расці трава прабіваючы вострымі іголкамі леташняе прэлае лісце.
16) Уздымаючыся горы ўсё больш і больш затулялі неба. 17) Нягледзячы на мароз
на вуліцы было многа народу. 18) Працаваў ён спусціўшы рукавы. 19) Шкодна
чытаць лежачы. 20) Пры самой дарозе у густым зарасніку ядлоўцу і крушыны на
струхнелым дрэве сядзеў Сымон Ракуцька.
Андрэ́й Тадэ́вуш Банавенту́ра Касцю́шка — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расіі і Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.
Касцюшка нарадзіўся ў лютым 1746 года ў Рэчы Паспалітай, у вёсцы на тэрыторыі сучаснай Беларусі; яго дакладная дата нараджэння невядомая. У 1768 годзе Касцюшка пераехаў у Францыю ў 1769, каб працягнуць далейшае навучанне. Ён вярнуўся ў Рэч Паспалітую ў 1774 годзе, праз 2 гады пасля яе першага падзелу, і заняў пасаду выхавальніка ў хатняй гаспадарцы Юзафа Сасноўскага. Пасля таго, як Касцюшка зрабіў спробу збегчы з дачкой свайго працадаўцы і быў жорстка збіты слугамі яе бацькі, ён вярнуўся ў Францыю. У 1776 годзе Касцюшка пераехаў у Паўночную Амерыку, дзе прыняў удзел у вайне за незалежнасць ЗША ў званні палкоўніка Кантынентальнай арміі. Будучы дасведчаным ваенным інжынерам, ён распрацоўваў і камандаваў будаўніцтвам самых сучасных умацаванняў, у тым ліку форта ў Вест-Пойнце, Нью-Ёрк. У 1783 годзе, у знак прызнання яго заслуг, Кантынентальны кангрэс вылучыў яго ў брыгадныя генералы.
Вярнуўшыся ў 1784 годзе на радзіму, Касцюшка далучыўся да арміі Рэчы Паспалітай у званні генерал-маёра ў 1789 годзе. Праз два гады пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая прывяла да другога падзелу федэрацыі, ён арганізаваў паўстанне ў сакавіку 1794 года, узначаліўшы яго. Расійскія войскі захапілі яго ў бітве пад Мацяёвіцамі ў кастрычніку 1794 года. Паражэнне паўстання Касцюшкі ў лістападзе 1794 прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, які спыніў незалежнае існаванне Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага. У 1796 годзе, пасля смерці расійскай царыцы Кацярыны Вялікай, Касцюшка быў памілаваны яе пераемнікам Паўлам I і эміграваў у ЗША. У 1798 годзе Касцюшка напісаў завяшчанне, якое пакінуў свайму блізкаму сябру Томасу Джэферсану, які раздзяляў яго ідэалы правоў чалавека. Паводле завяшчання ён пакідаў усе свае амерыканскія актывы на вызваленне і адукацыю амерыканскіх рабоў. У рэшце рэшт ён вярнуўся ў Еўропу і жыў у Швейцарыі да сваёй смерці ў 1817 годзе.