1.Спішыце сказы, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
1. Юля наказала сыну Пецьку які гуляў на вуліцы з дзецьмі каб далёка ад хаты не адыходзіў можа пайсці дождж. 2. Дзьмуў свежы вецер на падсохлым асфальце ўжо курыўся пыл і гулка ляскалі ў пад’ездах дзверы. 3. Калі вяртаешся з працяглай вясковай паездкі ў горад усё здаецца табе тут інакшым чым ты пакідаў як быццам і людзей стала на вуліцах больш і рух аўтамашын і трамваяў жывейшы пашырэлі вуліцы і плошчы прыбавілася дрэў і кветак на бульварах. 4. Апячэ зямлю сапраўдны мароз шчыкне праз расколіны ў кары хопіць за карані якія вылезлі наверх тады толькі дуб скідае пад ногі лісце укрывае карані абтрасае жалуды якім добра ляжаць праз усю зіму ў тоўстым кіліме. 5. Сярод беларусаў існавала такая прымета хто ў дзяцінстве разбураў птушыныя гнёзды той за жыццё зменіць столькі сяліб колькі гнёздаў разбурыў. 6. Дождж не падаў зверху цяжарам кропляў ён хвастаў адтуль часценькай свежай гушчай вады з шумам музыку якога цяжка перадаць. 7. Кожны новы дзень вясны дорыць новыя галасы дзесьці раздаюцца посвісты попаўзняў зацёхкае ў гаі ці каля рэчкі салавей зайграе быццам на флейце івалга або прагучыць сакаўная мелодыя слаўкі-чорнагалоўкі. 8 Парадокс гісторыі у Рагачове які вядзе адлік свайго ўзросту з 1142 года няма ніводнага збудавання старэйшага за сто гадоў затое і сёння ў наваколлі можна прама на беразе Дняпра знайсці керамічны гаршчочак бронзавага веку які на паўтары-дзве тысячы гадоў старэшы за Хрыста. 9. Галя ўсе гэтыя дні нечага дзьмулася на Міхася а калі часам яны сустракаліся дык старалася глядзець у другі бок каб не сустрэцца вачамі. 10. Мы стаіліся ў чаканні і калі ўжо ніхто не чакаў на дарозе з’явілася цьмяная постаць.
2. Пабудуйце схемы складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак.
1. Калі стаіш каля сцен гродзенскай Каложы, полацкай Сафіі, глядзіш на слуцкі пояс або гравюры Вашчанкі, гартаеш скарынінскія першадрукі або зборнікі Багушэвіча, учытваешся ў паэзію Купалы або Багдановіча, заўсёды, апрача здзіўлення іх прыгажосцю і значнасцю, цябе ахоплівае неадольная цікавасць: а якімі былі яны, гэтыя людзі, чыімі рукамі ствараліся такія скарбы, пісалася разумнае, добрае, вечнае? (А.Мальдзіс) 2. Ранак і на самай справе быў цудоўны: шэранькі дзень, але за хмарамі ўгадвалася блізкае сонца, і кожны жоўты лісцік на дрэвах млеў. (Кар.) 3. Не мы стварылі нашу мову, і нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з ёю, каб не абразіць волю і вопыт тых беларусаў, што адышлі ў гісторыю чалавецтва. (Бур.) 4. І лес па адзін бок рэчкі, і лес па другі яе бок, такім парадкам, быў адным лесам, і тое, што рабілася на адным беразе рэчкі, было таксама справаю другога берага. (К-с.) 5. У полі стаяла некалькі групак – мужчыны і жанкі; Васіль прыбіўся да адной, у якой быў Ігнат і яшчэ некалькі дзядкоў. (І.М.) 6. Калі дачытаў, сядзеў нейкі час задуменны: не адпускала прачытанае. (І.М.) 7. Сонца павярнула на захад, у небе застылі ружовыя хмары, і на пасеку з балотца падзьмуў халадок. (Пт.) 8. Шалпочуцца ў траве дзікія качкі, недзе над галавой дзяцел дзяўбе сухую сасну, якая аж звініць. (Пт.)
Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны.
Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю.
У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.
прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, напаверх, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш.
2. Пішуцца праз злучок словы па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску, -і (-ы), -аму, (-яму), -ому , -ему, (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-латыні, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.
3. Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) – працаваў ні за што (без аплаты).