В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

1,выпишите з тэксту аднакаранёвыя слова да прапанаванага и обозначце корень- гарохавы 2, знайдзице у сказе дзеяслоу вызначце яго час, лик и асобу у тэкстце -Ён дапамагае маме и бабули на кухни 3,Падкрэслиць галоуныя члены сказа у тэксце -Мама купила для яго дзицячую рыдлёуку и паливачку

Показать ответ
Ответ:
EvkShaih
EvkShaih
07.02.2021 17:10

сення большась сучаснай моладзі імкнецца жыць у горадзе, у шматпавярховых дамах, у кватэрах. Я з бацькамі  таксама жыву у кватэры. Як толькі да мяне прыходзяць  у госці мае сябры, усе дзіўляцца: як у цябе прыгожа! І я з гэтым згодна. У маей кватэры тры пакоі: адзін мой, адзін бацькоўскі і зала. У маім пакоі я паставіла ўсе на свой густ: тут шмат каляровых фотаздымкаў , дзе я маленькая з матуляй ці сябрамі, прыгожая лямпа ў выглядзе кветкі , чырвоная шафа з вялькім люстэркам і мая канапа на якой я  адпачываю, гледзячы любімы фільм.

0,0(0 оценок)
Ответ:
yanami18012016
yanami18012016
31.03.2022 10:51

1. Што характарызуе жанр жыція?

Жыціі — адзін з першых жанраў літаратуры, які аказаўся запатрабаваным на нашай тэрыторыі пасля Хрышчэння. Мова простая, лаканічная, ясная. Фактычны бок жыцця святога займае тут галоўнае месца. Ад мастацкіх бія-графій — жанру таксама папулярнага яшчэ з часоў Антычнасці — жыціі адрозніваюцца ўласцівай ім рэлігійнай мэтай: малюецца ідэальны прыклад хрысціяніна як узор для пераймання.

2. Чаму жыціі карысталіся папулярнасцю пасля Хрышчэння Русі?

Хрысціянская Царква з самага пачатку свайго існавання збірала звесткі пра шчырых вернікаў. Першапачаткова, у эпоху Антычнасці, гэта былі творы пра пакутнікаў, у эпоху Сярэднявечча — пра святых праведнікаў, людзей, праслаўленых бязгрэшным жыццём. Цікавасць да жыцій абумоўлена паступовым узмацненнем элементаў гуманізму.У эпохі Старажытнай Русі, ды і пазней для Вялікага Княства Літоўскага яшчэ доўга захоўваўся прыярытэт перад каштоўнасцю асобнага чалавека. Так дыктавалі геапалітычныя і гістарычныя абставіны. Хрысціянства — такая рэлігія, якая сцвярджае якраз значнасць кожнага чалавека незалежна ад яго сацыяльнага паходжання і эканамічнага статусу. Літаратура да разумення гэтага прыйшла не адразу — ішла доўга, на працягу стагоддзяў. І ўсё ж жыціі — якраз пачатак у прыгожым пісьменстве гуманістычнай тэндэнцыі.

3. Чым адметны горад Полацк?

Полацк - адзін з самых старажытных гарадоў усходніх славян, унікальны горад-музей. Заснаваны крывічамі ў 1-й палове 1-га тысячагоддзя. Першы гістарычна вядомы полацкі князь Рагвалод, які «прыйшоў з-за мора», быў забіты падчас паходу на Полацк Наўгародскага князя Уладзіміра ў 980-х гадах. Яго дачка Рагнеда стала адной з жонак вялікага кіеўскага князя Уладзіміра. Полацк нейкі час быў у складзе Кіеўскай Русі. У X-XIII стагоддзях - цэнтр буйнога Полацкага княства. У 988-1001гг. полацкім князем быў сын Рагнеды Ізяслаў Уладзіміравіч, а з 1003г. - Брачыслаў Ізяславіч, які ажыццявіў ў 1021г. паход на Ноўгарад. Пры Усяславе Чарадзеі (1044-1101) Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквіту. Зручнае геаграфічнае становішча на Заходне-Дзвінскім адгалінаванні гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі» спрыяла хуткаму развіццю горада. З IX ст. тут дасягаюць росквіту кавальскае, ювелірнае, кастарэзнае, гарбарнае, швейная, будаўнічае і інш. рамёствы. З сярэдзіны XII ст. вядомыя імёны дойліда Іаана, які пабудаваў царквы ў Бельчыцкага Барысаглебскім і Полацкім Еўфрасіннеўскім манастыры, і ювеліра Лазара Богшы, які зрабіў у 1161г. крыж Еўфрасінні Полацкай.

4. Як «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» выяўляе асноўныя этапы біяграфіі святой падзвіжніцы?

«Жыціе Еўфрасінні Полацкай» — твор літаратуры Сярэднявечча, паколькі напісаны ён па тыповай па тым часе схеме, альбо каноне:

-твор прысвечаны афіцыйна прызнанай царквою святой Еўфрасінні Полацкай;

-строга вытрыманы уступ, асноўная і заключная часткі;

-галоўная гераіня твора фактычна пазбаўлена недахопаў, яе жыццё ідэалізавана і паказана такім чынам, каб стаць для хрысціяніна ўзорам для перай-мання.

5. Што спрыяла разумоваму развіццю Еўфрасінні?

«Жыціе» падрабязна распавядае пра дзяцінства Прадславы (свецкае імя Еўфрасінні), якая выхоўвалася ў любові да Бога. Дзяўчына з юных гадоў вылучалася сваім розумам і глыбокім разуменнем кніжнага навучання. Можна меркаваць, што кнігі сапраўды сфарміравалі светапогляд дапытлівай дзяўчыны, умацавалі волю, увогуле вызначылі лёс князёўны. Сярод кніг, якія перакладалі і перапісвалі, прыехаўшы на Русь, візантыйскія і балгарскія святары, а таксама іх мясцовыя паслядоўнікі, большасць складалі набажэнскія тэксты. Але ў княжацкі хорам траплялі, безумоўна, і іншыя творы: хронікі, гістарычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты. Еўфрасіння вывучала «Аповесць мінулых гадоў», напісаную кіеўскім манахам Нестарам. Верагодна знаёмства Прадславы з перакладнымі візантыйскімі хронікамі, якія маглі трапляць да полацкага двара праз дынастычныя сувязі. Не магла не знаёміцца Еўфрасіння і з навуковымі творамі візантыйскіх аўтараў, напрыклад, «Фізіёлагам», дзе расказвалася пра розных жывых істот, як рэальных, так і фантастычных, тыпу птушкі Фенікс. Усе гэтыя кнігі давалі даволі шырокі погляд на свет, які ўспрымаўся як дар Божы — вялікі цуд, напоўнены прыгажосцю. Круг чытання Еўфрасінні — тыповы для адукаваных людзей таго часу.

6. Дзе закончыла Еўфрасіння сваё жыццё?

Пад канец жыцця Еўфрасіння Полацкая падарожнічала ў святы горад Іерусалім разам з Еўпраксіяй і братам Давыдам. У гэтым горадзе Еўфрасіння хахварэла і ў 1173 годзе памерла.

7. Якія рысы беларускай літаратуры выявіліся ў «Жыціі Еўфрасінні Полацкай»?

У «Жыціі Еўфрасінні Полацкай» — адным з першых арыгінальных твораў на беларускай зямлі — выявіліся тыя рысы беларускай літаратуры, якія вызначаць яе спецыфічны воблік на працягу стагоддзяў. У прыватнасці, для твора характэрны спакойны тон, які тым не менш хавае ўнутранае напружанне, увага да духоўнага свету асобы, лагічнасць і яснасць вы-кладу.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота