153. Прачытайце верш. Запішыце тры сказы, каб у кожным з іх дзейнікам быў назоўнік васілёк, а выказнікам
выдзелены назоўнік.
Дзейнік пастаўце ў сказе на першае месца. Развіце сказы залежнымі
словамі, якія далучаюцца да выдзеленых назоўнікаў.
Падкрэсліце галоўныя члены сказаў.
Васілёк
Стаіць, выглядаючы з жыта,
як зорачка-знічка здалёк,
што ўпала іскрынкай з блакіту,
палеткаў краса васілёк...
Стаіць, паглядае з пагорка,
як зорка аднекуль здалёк,
часцінка любімай старонкі,
часцінка зямлі васілёк.
А. Дзеружынскі.
прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, напаверх, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш.
2. Пішуцца праз злучок словы па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску, -і (-ы), -аму, (-яму), -ому , -ему, (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-латыні, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.
3. Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) – працаваў ні за што (без аплаты).