2.
Адзнаце сказы, у якіх правільна выдзелены прыдаткі:
1) Зялёнаю хваляй ракі гойдаецца жыта – краса Беларусі,
2) Упакой увайшоў Макар Міхайлавіч, па мянушцы Паўтара
Макара.
3) Выдатны паэт і крытык, Максім Багдановіч вылучаўся
глыбокай і шырокай адукацыяй.
4) Крыжадзюб, або паўночны пугач, выводзіць сваіх дзяцей
зімою.
5) Антона ў вёсцы ведалі, як чалавека мудрага і разважлівага.
Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі.
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся.
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.