3. Падбярыце антонімы да выдзеленых слоў, запішыце і абгрунтуйце ваш выбар.
1. "Свежы" ранак разлівае над балотам малако (М.Хведаровіч). 2. Немцы і паліцаі ў гарнізоне насцярожаныя, да кожнага "свежага" чалавека прыглядаюцца (І.Клімаў). 2. Сёння выходзіць "свежы" нумар нашай газеты (У.Паўлаў). 4. Час ад часу хто-небудзь са старэйшых братоў хлопчыка прыносіць сюды "свежую" рыбу, крупы, бульбу (З.Бядуля). 5. Упершыню ў сваім жыцці Толя апынуўся ў такім "глухім" лесе адзін (А.Жук). 6. З паляны на беразе даляцелі "глухія" галасы, выплылі цені (У.Караткевіч). 7. Сцежка, каля якой усё гэта рабілася, была "глухая", і нават днём незнаёмы з ёю чалавек доўга будзе блудзіць тут, пакуль выйдзе з лесу (К.Чорны). 8. Група дзяцей захапілася планам штучнага абваднення: яны адводзяць ваду з ручая на больш "высокія" месцы (К.Крапіва).