3. Выпішыце тэрміны і ахарактарызуйце іх па наступнай схеме:
а) структурныя асаблівасці;
б) часцінамоўная прыналежнасць;
в утварэння.
Текст: Кампутарная графіка - раздзел інфарматыкі, які вывучае сродк стварэння і апрацоўкі графічных малюнкаў пры дапамозе кампутарнай тэхнікі. Нягледзячы на тое, што для працы з кампутарнай графікай існуе мноства класаў праграмнага забеспячэння, адрозніваюць чатыры віды кампутарнай графікі. Гэта растравая графіка, вектарная графіка, трохмерная і фрактальная графіка. Яны адрозніваюцца прынцыпамі фармавання малюнка пры адлюстраванні на экране манітора або пры друку на паперы.
Растравую графіку ўжываюць пры распрацоўцы электронных (мультымедыйных) і паліграфічных выданняў. Ілюстрацыі, выкананыя сродкамі растравай графікі, рэдка ствараюць ўручную з дапамогай камп'ютэрных праграм. Часцей для гэтай мэты выкарыстоўваюць адсканаваныя ілюстрацыі, падрыхтаваныя мастаком на паперы, або фатаграфіі. У апошні час для ўводу растравых малюнкаў у кампутар знайшлі шырокае прымяненне лічбавыя фота- і відэакамеры. Адпаведна, большасць графічных рэдактараў, прызначаных для працы з растравым ілюстрацыямі, арыентаваны не столькі на стварэнне малюнкаў, колькі на іх апрацоўку. У Інтэрнэце ўжываюць растравыя ілюстрацыі ў тых выпадках, калі трэба перадаць поўную гаму адценняў каляровага малюнка.
Плакалі пралескі, дзеці вясны...
— Гэта раса на кволых пялёстках! — пяяў жаўранак і кружыўся над імі...
Фарбаваныя небам, узгадаваныя сонейкам, яны на чорнай зямлі не хацелі перажыць нават ад маладзіка да ветаха вясенняга месяца... плакалі ды плакалі... Месцамі па лагчынах лядок стаяў, месцамі траўкі зазелянеліся...
Новыя нарогі панёс на плячах араты ад каваля; дзяцюк ахвотна быкоў накарміў. Палала зарніца над бярэзнікам. У вёсцы з закураных каміноў круціўся ўверх, быццам кудзеля, белы дым — гаспадыні сняданне рыхтавалі. Выйшла дзяўчына першы раз босая ў чыстае поле; убачыла, як пралескі слёзы льюць, ды сама заплакала:
— Ой, мяне за нямілага замуж выдаюць!
— Ой, пагубіла я леты маладыя свае!.. Абхапіла рукамі бярозку маладую ды абамлела
разам з ёй...
А вакол плакалі пралескі, дзеці вясны...
Прытуліся ка мне
Прытуліся ка мне, дзяўчынка каханая! — бо сонейка заходзіць, бо цені гусцеюць і каля млына над возерам устае, быццам белая воўна, пахучы туман...
А мо і праўда, што ў розных там замчышчах крыштальных ваююць паміж сабой рыцары дня з рыцарамі ночы?
А мо і праўда, што на пурпурных хмарках ручайкамі льецца чырвоная кроў?
А мо і праўда, што ў цёмным хмызе русалкі з доўгімі валасамі пяюць цяпер песні захаду?
Нешта казачнае бачу я ў багатых колерах неба...
Нешта таемнае варожыць мне вячэрняя зорка...
Сэрца маё ператлумачыць сабе ўсе гэтыя дзіўныя малюнкі.
Цені кладуцца над вёскай, цені гусцеюць на канюшыне за пусткай, і неяк робіцца сумна-сумна... Цямней і вялізней становяцца вочы твае, і душа мая тоне ў глыбокім моры іх ззяння.
У гэты самы час тку я са смутку свайго карону для шаўковых валасоў тваіх... Здаецца, ляцім з табою дзесьці далека-далека за рэчкай, за хмызняком...
Заскрыпелі варотамі касцы, зачырванелася вогнішча на пасецы...
Кожная пара года асаблива прыгожая, але вясна, мне так здаецца, найпрыгажэйшая. З прыходам вясны быццам зараждаецца новае жыцця. Рэчки вызваляюцца з-пад халоднага льду, што укрывау яе усю зиму. Дрэвы прачынаюцца ад сну и распускаюць новыя лисця. Птушки здалеку прылятаюць на родную зямлю и звонкими галасами прабуджаюць нават усю зямлю ад крэпкага сна. Сонейка так сама прачынаецца и пачынае з новай силай асветливаць, саграваць усю зямлю. Чалавек так сама становицца найвесялейшым, падаткавым. Зимняя халодная пагода змяняецца на цеплую, ласкавую, вясеннюю. Цяпер ужо людзи апранаюць больш легкае адзенне. Нават увесь мир усю зиму чакау вясны, каб зноу адчуць цеплыню, ласкавасць, прыажосць роднай прыроды. Вось за гюта я так кахаю вясну.