4. вызначце недахопы ва ўжыванні займеннікаў. запішыце сказы правільна, вызначце разрад займенні-каў. устаўце прапушчаныя літары. (і)птушкі сп..ваюць на розныя г..ласы. х.. растворан..цы слав..ць птушкі. маці прап..навала сынуналіць сабе (маці? сыну? ) чаю. я заходзіў да класнагак..раўніка, але іх не было дома. мiколка, ён быў смелыі знаходл..вы. вы дрэнна адчува..це сабе, прафесар? натрудзіць дзяц..л сваю дзюбу, збудуе сябе хату.
Мою самую близкую подругу зовут Маша. Мы начали дружить еще в первом классе, всегда с тех пор сидим за одной партой, все свободное время тоже проводим вместе. Мне так хорошо и легко с Машей! Она очень умная, добрая, справедливая. Красавицей мою подругу, наверное, назвать все-таки нельзя, но у нее очень привлекательная внешность.
Лицо у Маши круглое, румяное, нос немного вздернут. Светлые русые волосы с золотистым оттенком непокорно вьются над высоким чистым лбом. Маша часто поправляет их рукой.
Самое главное для меня в Машиной лице — серо-зеленые большие глаза, окаймленные пушистыми черными ресницами. Над ними тонкими стрелочками расходятся брови. Когда Маша улыбается, глаза ее искрятся озорными огоньками (я их называю бесиками), а на щеках появляются ямочки.
Маша очень много читает, увлекается поэзией, музыкой, хорошо играет на гитаре. Меня привлекает в ней внимательное отношение к людям, добрый и веселый нрав. Поэтому и сама Маша кажется мне очень симпатичной.
Слухайце ды на вус матайце, чаму казка вучыць.
Непадалёк ад дачы, каля самай канавы, рос у мяккай, зялёнай траве рамонак. Сонечныя промнi грэлi i лашчылi яго гэтак жа, як i раскошныя дачныя кветкi ружы, пiвонi, цюльпаны.
Адным цудоўным ранкам рамонак расцвiў. Жоўтае, круглае, як сонейка, сэрца яго было акружана ззяннем белых промняў-пялёсткаў. Кветку не бянтэжыла, што яна расла ў густой траве, а не каля дачы. Яна была задаволена ўсiм. Прагна цягнулася да сонца, мiлавалася iм i слухала, як высока-высока ў небе спявае жаўрук.
Рамонак быў такi вясёлы i шчаслiвы, быццам у дзень, калi ён расцвiў, была нядзеля, а не панядзелак. Ён, як вучнi ў класе, смiрна сядзеў на сцяблiнцы i вучыўся ў яснага сонейка i ва ўсёй навакольнай прыроды. Нават не зайздросцiў жаўруку ў небе, якi бясконца лятаў i спяваў. Рамонку здавалася: ён шчаслiвы!
Нiхто з дачных, ганарлiвых кветак не прыкмячаў рамонка, якi рос каля канавы. Затое ён часта заглядваўся на iх i думаў: «Якiя яны прыгожыя! Да iх абавязкова прыляцiць у госцi нябесны пяюн. Добра, што я расту побач, хаця ўбачу яго зблiзку».
Раптам пачулася вельмi блiзка «квiр-квiр-вiт!» Жаўрук апусцiўся не ў дачны сад да пiвоняў i цюльпанаў, а проста ў траву, да сцiплай кветкi. Рамонак зусiм разгубiўся ад радасцi, не ведаў, што думаць, як быць!
Птушка скакала вакол рамонка i спявала:
«Ах, якая слаўная мяккая траўка! Якая мiленькая кветачка ў срэбранай сукенцы, з залатым сэрцайкам!»
Жаўрук пацалаваў кветку, праспяваў ёй сваю песню i зноў узвiўся ў сiняе неба. Рамонак не ведаў, што i рабiць ад шчасця. А дачныя кветкi, якiя ўсё бачылi i чулi, гатовы былi лопнуць ад зайздрасцi i злосцi.
У гэты час у сад выйшла дзяўчына з вострым нажом у руках. Яна пачала зразаць цюльпаны. Рамонак перажываў за iх. Але ж i радаваўся, што расце ў густой траве.
З захадам сонца рамонак згарнуў пялёсткi, заснуў. Снiўся яму дзiўны сон пра мiлую птушку i чырвонае сонейка.
Ранiцай кветка зноў выпрамiла пялёсткi i працягнула iх, як дзiця ручкi, да светлага сонейка. У той жа мiг пачуўся голас жаўрука. Але сёння ён быў нейкi сумны. Што здарылася?
Птушка трапiла ў палон. Цяпер яна сядзела ў клетцы, якая вiсела каля расчыненага акна. Жаўрук спяваў пра высокае неба, пра свежую зелянiну палеткаў, пра волю.
Рамонак засумаваў: «Як дапамагчы птушцы, чым?» Усё наўкол нiбыта патухла, нiчога не радавала.
Раптам з сада выйшлi два хлопчыкi. У аднаго з iх быў вялiкi i востры нож. Яны наблiзiлiся да рамонка, пачалi гаварыць памiж сабой:
— Вось тут можна выразаць кавалак дзёрну для нашага жаўрука.
— Давай спачатку вырвем кветку.
— Не, хай застанецца. Так прыгажэй!
Яны запусцiлi нож у зямлю i выразалi чатырохвугольны кавалак дзёрну.
Так рамонак трапiў у клетку да жаўрука.
Спявак скардзiўся ўсё ранне на сваю няволю, бiўся грудкай аб жалезнае пруцце клеткi. А бедны рамонак не ўмеў гаварыць i не мог усцешыць яго нi слоўцам. А як хацелася дапамагчы сябру!
А жаўрук скардзiўся:
— Тут няма вады!.. Яны забылiся даць мне папiць. Пайшлi i не пакiнулi нi глыточка вады. У мяне зусiм перасохла ў горлачку. Тут — духата! Ах, я памру. Не ўбачу болей нi чырвонага сонейка, нi свежай зелянiны, нi ўсяго божага свету…
Каб хоць як-небудзь асвяжыцца, жаўрук глыбока ўсунуў дзюбкў ў прахалодны дзёран… Убачыў рамонак, кiўнуў яму галавой, пацалаваў i сказаў:
— I ты завянеш тут, бедны!.. Цябе ды вось гэты кавалачак зялёнай травы далi яны мне ўзамен усяго вольнага свету. Ты нагадваеш мне, чаго я пазбаўлены…
«Ах, чым мне суцешыць яго?» — думаў рамонак. Ён не мог пашавялiць нi лiсцiкам i толькi ўсё мацней i мацней прыемна пахнуў. Жаўрук адчуў гэта i не крануў кветку, хаця ад смагi павышчыкваў усю траву.
Наступiў вечар. А беднай птушцы так нiхто i не прынёс вады. Яна ў адчаi расправiла свае кароткiя крыльцы, сутаргава затрымцела i яшчэ некалькi разоў працiўкала:
— Пiць!.. Пiць!..
Раптам галоўка жаўрука схiлiлася набок. Сэрцайка яго разарвалася ад смутку i пакутаў.
Рамонак не мог той ноччу згарнуць свае пялёсткi i заснуць, як раней. Ён зусiм захварэў, стаяў сумны, з панiклай галавой.
Толькi на другую ранiцу падбеглi да клеткi хлопчыкi. Убачылi мёртвага жаўрука i горка-горка заплакалi.
Хавалi птушку па-царску. Паклалi ў прыгожы чырвоны карабок. Выкапалi магiлку, упрыгожылi яе кветкамi. Бедны жаўрук! Пакуль ён жыў i спяваў, хлопчыкi забылiся пра яго, пакiнулi ў клетцы памiраць ад смагi. А цяпер пралiвалi горкiя слёзы над яго магiлкай.
Не лепш яны аднеслiся i да рамонка. Разам з дзёрнам выкiнулi кветку на пыльную дарогу. А рамонку, якi больш за ўсiх любiў жаўрука, так хацелася быць разам з iм. Хаця б на яго магiлцы.