В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
koshkanet69
koshkanet69
16.10.2022 23:41 •  Беларуская мова

7. Прачытайце аўтарскія выслоўі (афарызмы), вызначце іх сэнс. Ці можна сказаць, што беларускія афарызмы даюць магчымасць вывучаць
менталітэт, культуру, педагогіку нашага народа?
1. Другу баліць мне нялёгка, маме баліць вельмі
цяжка, сыну баліць — невыносна, а Радзіме баліць — стыне
сэрца ад болю (Н. Загорская). 2. Дом крэпасць. Бацькі
крылы. Дзяды падмурак крэпасці (У. Ліпскі). 3. У жанчы-
ны дзве святасці: сям'я і дзеці (У. Рубанаў ). 4. Прыемна ў
дом зайсці з дарогі, дзе рады вам гаспадары... (Я. Колас).
• Выпішыце па 4 аўтарскія выслоўі на тэмы: «І наша мова
з-пад крыла душы...», «Чалавек
гэта цэлы свет». (Гл. даведнікі:
Н. В. Гаўрош, Н. М. Нямковіч. Афарыстычныя выслоўі беларускіх
пісьменнікаў. — Мінск, 2012; А. Я. Міхневіч. Якуб Колас разважае,
радзіць, смяецца... — Мінск, 2002.)
10​

Показать ответ
Ответ:
Тохо2004
Тохо2004
17.04.2022 21:07
Хатiкa: Самы лепшы сябар.

Прафесар універсітэта Паркер Уілсан знаходзіць на вакзале шчанюка , адпраўленага з Японіі ў Амерыку . Так як ніхто за ім не з'яўляецца , Паркеру даводзіцца пакінуць шчанюка ў сябе. За той час , што сабака жыве ў прафесара , паміж імі ўзнікае моцнае сяброўства. Паркер вельмі моцна прывязваецца да свайго новага прыяцеля . Кожны дзень Хатiка праводзіць гаспадара да вакзала , калі той адпраўляецца на працу , а ўвечары прыходзіць да вакзала , каб сустрэць яго . У адзін з дзён прафесар раптоўна памірае на лекцыі ў універсітэце ад сардэчнага прыступу . Не дачакаўшыся гаспадара , Хатико працягваў прыходзіць на станцыю , не прапускаючы ні дня. Нягледзячы на тое , што сабаку спрабавалі забраць сваякі прафесара, ён нязменна працягваў вяртацца на станцыю . Мясцовыя гандляры і чыгуначнікі падкормлівалі Хатiка , захапляючыся яго упартасцю і адданасцю. Неўзабаве аб незвычайным сабаку даведаюцца газетчыкі , і Хатiка становіцца героем прэсы. Да канца сваіх дзён Хатiка штодня прыходзіць на станцыю да прыбыцця цягніка , і чакае да самага вечара , што вось-вось яго гаспадар выйдзе з чарговага цягніка. Ён так і не прыходзіць , але Хатiка - верны сабака - не пакідае свайго месца. На той станцыі адданы сабака і памёр, не дачакаўшыся гаспадара.
0,0(0 оценок)
Ответ:
bakhtovar2
bakhtovar2
03.08.2021 02:19
Наступiла доўгачаканае лета. У мяне, як i ва ўсiх маiх аднакласнiкаў, пачалiся летнiя канiкулы. Настрой ад гэтага быў прыўзняты. А яшчэ болыд радасна было ад таго, што скончыла навучальны год з добрымi адзнакамi. Першыя днi лета я з бацькамi правяла на летнiку. Мы палолi i палiвалi грады, збiралi ў лесе грыбы i ягады. З суседскай дзяўчынкай Таняй хадзiлi на рэчку купацца. Праўда, рэчка ад нашага летнiка далека, але жаданне выкупацца заўсёды было такiм вялiкiм, што дарога нас не пужала.Як прыемна было, выйшаўшы з вады, легчы на спiну, раскiнуць у бакi рукi i глядзець у неба! Калi глядзiш доўга i неадрыўна, то аблокi пачынаюць прымаць абрысы розных прадметаў: адны нагадваюць ветразi, другiя падобныя на кветкi, трэцiя маюць выгляд казачных iстот. Лежачы побач, мы з Таняй пачыналi абмяркоўваць кожнае воблачка. I смеху ж тады было!На другi летнi месяц бацькi мне ўзялi пуцёўку ў Балгарыю. Там я жыла ў горадзе Абзор. У Балгарыi ў мяне з'явiлася шмат новых сяброў. Я хадзiла з iмi купацца на мора, загараць на гарачым пяску. Вада ў моры вельмi чыстая, празрыстая, i на дне ляжыць многа ракавiнак. Кожную ранiцу мы бегалi ў горы па мiнеральную ваду.Цiкавымi былi i экскурсii, на якiя нас часта вазiлi. Горад Абзор вельмi прыгожы. Там многа цiкавых мясцiн, помнiкаў. А на вулiцах цвiце шмат незвычайна прыгожых руж.Тэрмiн адпачынку хутка скончыўся. Шкада было развiтвацца з новымi сябрамi, але затое радавала сустрэча з мамай, татам, Таняй i з нашымi воблачкамi.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота