Не выключана, што паменшаная копія помніка Янку Купалу, які рыхтуюць да «пераезду» у Маскву, будзе ўстаноўлена і ў Мінску, у музеі імя вялікага паэта. Такое жаданне пакінуць на радзіме «дублікат» стварэння беларускіх майстроў цалкам вытлумачальна. Як адзначыў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка, шлях, які давялося прайсці аўтарам манумента (рэспубліканскі конкурс на распрацоўку праекта адбыўся вясною 2002 году) Льву і Сяргею Гумілеўскім, безумоўна, нялёгкі. Асабліва ж доўга вырашалася пытанне аб месцы размяшчэння скульптуры. Называліся два асноўных адрасы - Міускі плошчу і сквер каля Кутузаўскага праспекта. У выніку спецыялісты спыніліся на апошнім варыянце. Мадэль помніка таксама змянялася некалькі разоў (дарэчы, Леў Гумілеўскі - адзін з суаўтараў мінскага манумента, прысвечанага Янку Купалу). У прыватнасці, першапачаткова меркавалася, што Пясняр будзе абапірацца на камень, цяпер - на «драўляную» агароджу з выявай папараць-кветкі. Размесціцца скульптура з надпісам «Мне сняцца сны аб Беларусі» на зялёным пагорку, весці да яе будуць прыступкі, з пагорка будзе сцякаць крынічка. Сквер каля Кутузаўскага праспекта Масквы (знаходзіцца ён у знакамітага дома, дзе жыў Брэжнеў) досыць ціхі, помнік будзе выдатна праглядацца. Дарэчы, фінансаваўся праект з бюджэту Саюзнай дзяржавы без якіх-небудзь збояў. Ідэя стварэння скульптуры была абвешчана ў 2002 годзе беларускімі грамадскімі арганізацыямі ў Расіі і адобрана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і ўрадам Масквы Сёння скульптары чакаюць вяртання са сталіцы Расіі калегі - архітэктара Юрыя Грыгор'ева. Пасля ўзгаднення творчых пытанняў пачнецца адліўка помніка ў бронзе (цяпер праца гатовая ў мяккім варыянце ў поўную велічыню). Уладзімір Рылатка называе помнік цікавым і тонкім. Згодны з намміністра і Леў Гумілеўскі, які лічыць, што Янка Купала на гэты раз атрымаўся ня узнёсла-гераічным, а рамантычна-лірычным. У сваю чаргу старшыня рэспубліканскага мастацка-экспертнага савета па манументальным мастацтве Іван Міско запэўніў, што прайсці праз дзве «экспертызы» - беларускага савета і маскоўскага - справа нялёгкая. А гэта гаворыць пра тое, што помнік сапраўды атрымаўся. Дакладная дата ўстаноўкі тварэння Гумілеўскіх яшчэ не вызначана. У канцы траўня бронзавая статуя Янкі Купалы (у вышыню - амаль чатыры з паловай метра) ужо будзе гатова да адпраўкі ў первопрестольную. Не выключана, што ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка адбудзецца ў верасні - у Дзень беларускага пісьменства або ў Дзень Масквы.
Тапонім «Магілёў», відавочна, мае патранамічнае паходжанне — ад асабістага імя Магіла, якое ў сваю чаргу ўтварылася ад адпаведнай славянскай асновы[5]. Выказваліся таксама меркаванні пра сувязь тапоніма з канкрэтнай гістарычнай асобай — галіцкім князем Львом Данілавічам Могіем («Магутным Ільвом»), які нібыта збудаваў у 1267 годзе замак у сутоках рэчак Дубравенка і Дняпро (археалагічныя раскопкі не выявілі гэтага ўмацавання). Некаторыя даследчыкі лічаць, што назва Магілёва паходзіць ад імя князя полацкага Льва Уладзіміравіча (Льва Магутнага)[6].
Народнае паданне звязвае назву горада з імём асілка Машэкі, над магілай якога насыпалі вялікі курган, названы Магілай Льва (захавалася ўрочышча Машакоўка). Народны паэт Беларусі Янка Купала апрацаваў гэту легенду ў аднайменную паэму. Паводле «Запісак ігумена Арэста», у старажытнасці на месцы Магілёва быў стан разбойнікаў (іх атамана звалі Магіла) і шматлікія магілы забітых імі людзей, каля якіх узнікла вёска Магілка
Паводле археалагічных раскопак, старажытнае паселішча існавала на месцы Задубравенскага пасада яшчэ ў XII ст. Апроч таго, на гары Магіла мелася даўняе ўмацаванне[8]. У пач. XIII ст. Магілёў, відаць, быў цэнтрам феадальнай сядзібы-вотчыны і выконваў функцыі фартэцыі. У пачатку XIV ст. горад далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласці.
Упершыню Магілёў згадваецца пад 1267 годам у «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх», што датуецца канцом XIV ст., паводле якога горад нібыта залежаў ад віцебскіх князёў, таксама паведамляецца аб заснаванні горада галіцка-валынскім князем Львом Данілавічам, ад якога горад нібыта атрымаў сваю назву, але гэтыя звесткі неверагодныя. Імаверна, горад заснаваны ў 2-й палове XIV ст., больш ранняга матэрыялу археалагічныя даследаванні не выявілі, і на месцы будаўніцтва першага замка будаўнікамі быў выяўлены вялікі старажытны грунтавы могільнік — відаць, адсюль пайшла назва горада. У гэты час Магілёў знаходзіўся ва ўладанні каралевы Ядвігі, жонкі караля і вялікага князя Ягайлы. У 1431 годзе ён перайшоў да вялікага князя Свідрыгайлы, а ў 1503 — да вялікай княгіні Алены Іванаўны.
У XV ст. Магілёў быў адным з важных пунктаў на гандлёвых шляхах, што вялі з усходу на захад і з поўначы на поўдзень, тут мелася ўласная мытня. Пад 1447 годзе згадваецца праваслаўная царква. У пачатку XVI ст. горад увайшоў у склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства.
У сувязі з падзеннем Смаленска (1514) і пераходам яго на стагоддзе пад уладу Маскоўскай дзяржавы, многія тамтэйшыя купцы перабраліся ў Магілёў. Праз гэта яго ваколіцы неаднаразова (у 1518, 1519 і 1535 гг.) цярпелі ад рабаўніцкіх набегаў маскоўскіх захопнікаў, якія, аднак, самім горадам авалодаць не здолелі. У 1526 годзе скончылася будова новага замка. У 1561 годзе горад атрымаў права на войтаўства.
28 студзеня 1577 г. кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Магілёву поўнае Магдэбургскае права і першы герб. У велікакняжацкай грамаце зазначалася[9]: