А1. Адзначце нумары складаных сказаў. 1. Вада выйшла з берагоў і затапіла не толькі агароды, але і двары.
2. Мядзведзіца пераварочвала старыя, трухлявыя калоды, завалс-
ныя бураломам, і ў чорнай вільготнай глебе знаходзіла мноства
лічынак, чарвякоў і слімакоў.
3. Сонца садзілася на хвалі велізарным кругам, а сутыкнуўшыся з
вадою, увачавідкі змянілася — стала падобным на ўпрыгожаны
чырвонымі сцягамі параход.
4. Яшчэ стракаталі конікі, там-сям адчуваўся пах завялых траў.
5. Сцёпка доўга стаяў, любуючыся горадам, і нейкае новае адчу-
ванне калыхала яго, прыцягвала да гэтага горада і ў той жа час
палохала і непакоіла.
[й' а г а д ы]
я-га-ды (3 склады)
- [й'] - зычны, санорны, мяккі;
я
- [а] - галосны, націскны;
г - [г] - зычны, глухі, цвёрды;
а - [а] - галосны, ненаціскны;
д - [д] - зычны, звонкі, цвёрды;
ы - [ы] - галосны, ненаціскны.
5 літар, 6 гукаў
пясчаны
[п' а ш ч а н ы]
пя-сча-ны (3 склады)
п - [п'] - зычны, глухі, мяккі;
я - [а] - галосны, ненаціскны;
с - [ш] - зычны, глухі, цвёрды;
ч - [ч] - зычны, глухі, цвёрды;
а - [а] - галосны, націскны;
н - [н] - зычны, санорны, цвёрды;
ы - [ы] - галосны, ненаціскны;
7 літар, 7 гукаў
аб'ява
[а б й' а в а]
а-б'я-ва (3 склады)
а - [а] - галосны, ненаціскны;
б - [б] - зычны, звонкі, цвёрды;
- [й'] - зычны, санорны, мяккі;
я
- [а] - галосны, націскны;
в - [в] - зычны, звонкі, цвёрды;
а - [а] - галосны, ненаціскны;
5 літар, 6 гукаў
Міхась БОЛСУН НЕ ДАЙ САБЕ ПРАВА... Не дай сабе права забыць той куток, Дзе зведаў пяшчоту матулі, Дзе першы зрабіў у жыцці сваім крок I голас твой людзі пачулі. Не дай сабе права забыць карані, З якога атожылак роду І хто бараніў нашы светлыя дні, Любіў, нібы сонца, свабоду. Там сёння красуюць густыя жыты, П’яніць востры водар жывіцы I месяц, і россыпы зор залатых Глядзяцца ў люстэрка крыніцы. Не дай сабе права забыць прыгажосць, Якою Радзіма багата, Дзе ў радасць з душою адкрытаю госць, Дзе думкам і песням крылата. Не дай сабе права пустэльнікам жыць, Мазоль шанаваўся спрадвеку. Уласную годнасць і край беражы, Прызванне цані чалавека!