В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
LG1612
LG1612
24.10.2020 20:19 •  Беларуская мова

A10. Адзначце сказ, у якім на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сябе: 1) Аржаная каша сама хваліць.
2) Я _ букет раблю, вось ён — палюбуйся.
(3) Натрудзіць дзяцел сваю дзюбу, збудуе _ хату...
4) Ён знайшоў у_сілы падхапіцца з зямлі і пабегчы да зайчыка.​

Показать ответ
Ответ:
Оооооууууу
Оооооууууу
04.02.2021 10:12
" Аповесць «Знак бяды» — твор, у якім па мастацку глыбока паказаны такія гістарычныя падзеі, як рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна з фашызмам, духоўны стан народа на перакрыжаванні эпох. Вельмі выразна ва ўступе да твора аўтар стварае вобраз часу. Разбуранае гняздо, дзе засталіся рэшткі былога жыцця, а цяпер усё скорана тленам і небыццём, з'яўляецца знакам бяды. Атмасфера, якая акружае жыццё герояў аповесці, Петрака і Сцепаніду Багацькаў, напружаная, трывожная. Прывід бяды адчуваецца ў пагрозлівым гуле нямецкага грузавіка, у прарэзлівым крыку пастушка.Пятрок і Сцепаніда Багацькі — звычайныя сяляне. Іх жыццё — гэта цяжкая праца на неўрадлівай камяніцы. Яны не чакаюць ад лёсу палёгкі, па-хрысціянску прымаюць героі ўсё наканаванае лёсам.Пятрок і Сцепаніда паўтараюць шлях, пройдзены коласаўскім Міхалам, мележаўскім Васілём Дзятлам. Герояў аб'ядноўваюць адны і тыя ж падзеі, ілюзіі, страшнае расчараванне. Шмат няўдач: даводзіцца пераадолець Петраку і Сцепанідзе: ад'езд дзяцей, Федзькі і Фені, страта коніка, адзінай апоры ў гаспадарцы, шэраг неўраджайных гадоў. Бяда за бядой звальваюцца на Петрака, цярплівага працаўніка, няўдачлівага гаротніка, а таксама на Сцепаніду, якая яшчэ спрабуе, у адрозненне ад мужа, супрацьстаяць навале. Калі ў спіс раскулачаных трапляюць імёны беднякоў, якія чымсьці не дагадзілі ўладзе, першай не вытрымлівае і пратэстуе Сцепаніда: «А справядлівасці не трэба? Калі ўжо да беднякоў дайшло! Дык хіба справядліва? Вы, разумныя людзі, хібы вы не бачыце! Але ж спытайцеся ў мужыкоў... У якога цёмнага дзеда спытайцеся, ён скажа вам: так жыць нельга! Нельга, каб свае — сваіх!» Сцепанідзе робіцца не па сабе, калі яна чуе свае думкі з вуснаў іншых людзей, хоць і выказаныя па-іншаму.Шмат у паводзінах людзей залежыць ад грамадскіх абставін. Калі б не было гвалтоўнай калектывізацыі ў вёсцы, то не было б, напэўна, даносчыка Каладзёнка, не ўзненавідзеў бы ўвесь свет сын кулака Гуж, не застрэліўся б Васіль Ганчарык. Ён свята верыў у савецкую ўладу. А яна вымусіла яго адпраўляць у Сібір сям'ю каханай дзяўчыны Анюты. Ад перажытага шоку анямеў яго малодшы брат Янка.Вайна з немцамі зруйнавала сямейнае гняздо Багацькаў. Сцепаніда, звыклая «меркаваць аб вялікім па малым, аб свеце — па сваёй вёсцы», не памылялася, калі здзейсніла свой апошні адчайны ўчынак: спаліла сябе, але не здалася на літасць пераможцаў. Пятрок, няўдачнік, «недалэга», які шмат у чым саступае гвалту, але ў самым галоўным, калі справа датычыцца яго сумлення і годнасці, становіцца настойлівым, упартым і мужным. Узброены векавечнай мудрасцю продкаў («подласць — справа нягоднікаў», «у каго праўда, таму не патрэбна зброя»), Пятрок ваюе, як умее. Ён вяртаецца з бульбянішча, куцы яго пагналі немцы, і радуецца: «Чорта ты яе (бульбу) возьмеш для германскай арміі... Няхай згіне яна там!» Ён не здраджвае сваім прынцыпам нават у той сітуацыі, калі паліцыянты сквапна дамагаюцца забраць у яго самагон. «Ён не дасць ім на сабе ездзіць, як ім захочацца, яшчэ ён пастаіць за сябе. Во хоць бы з гарэлкай: чорта ён даў ім гэтую найлепшую бутэлечку, нават выстаяў пад расстрэлам, наглядзеўшыся смерці ў вочы, а вот жа не аддаў, упёрся, і паехалі з чым і прыехалі. Скулля ім!»У словах і думках быкаўскіх герояў жыве эпоха. Творы пісьменніка — гэта не толькі дакладныя малюнкі трагічнай гістарычнай рэчаіснасці, эпохі калектывізацыі, фашызму, але і мастацкая філасофія, асэнсаванне яе супярэчнасцей. Пісьменнік імкнецца да поўнай аб'ектыўнай праўды пра час і людзей, як сказаў П.Панчанка, героі пісьменніка «Лазняк, Жаўтых, Іван Цярэшка, Каця, Валошын, Чумак, Алесь Мароз, Іваноўскі, Сцёпка Таўкач, Міця, Маслакоў, Ляўчук, Грыбаед, Зося Нарэйка, Хведар Роўба... I, вядома, Сотнікаў. I, вядома, Сцепаніда. Якія непаўторныя людзі, і ў кожнага высокая чалавечая годнасць! Гэта наш народ, гэта глыбокія народныя характары». Быкаўская філасофія рэчаіснасці вельмі неабходная для сучаснікаў і будучых пакаленняў. Пісьменнік сцвярджае ў сваіх творах ідэю самакаштоўнасці чалавечага жыцця — спрадвечны гуманістычны прынцып.
0,0(0 оценок)
Ответ:
annavelikks03
annavelikks03
07.04.2022 00:53
Некаторыя людзі думаюць, што няма ніякіх цудаў і загадак у іх паўсядзённым жыцці. Я думаў гэтак жа, як жа, пакуль што-то асаблівае не здарылася са мной.

Мінулым летам я паехаў у вёску, дзе жывуць мае бабуля і дзядуля. У пачатку майго адпачынку нічога дзіўнага не адбылося. Я зрабіў шмат новых сяброў там, з кім я правёў шмат часу хадзіць пікнікоў і гуляць у футбол. Але ў адзін выдатны дзень я і мае сябры пайшлі ў лес, каб нарваць ягад і грыбоў. Мы былі шчаслівыя, каб хадзіць і размаўляць адзін з адным. Мы таксама мелі выдатным ідэя зрабіць вогнішча і перакусіць. Усё было гатова вельмі хутка - мы зрабілі вогнішча і смажаныя бульба і іншыя vegetables.It было вельмі смешна, мы смяяліся вельмі гучна і плакаў. Я не ведаю, колькі часу мы правялі там, пакуль мы не звярнуў увагі на раптам насталай цішыні прыроды. Усё адразу стала цёмна, як у глыбокай ночы (мы ведалі, што гэта было рана вечарам), і мы не маглі чуць гукі птушак і жывёл. Мы былі напалоханыя, каб рухацца ці казаць. Вогнішча ярка свяціла ў цемры і было шмат цені вакол нас. Можа быць, я што-то адчуў ўнутры мяне, але я зрабіў апраўданне ў лес і пачалі запавольвацца, агонь ўніз. Мае сябры дапамаглі мне. Праз некаторы час сонечнае святло палегчаны лес, і мы паспяшаліся вярнуцца дадому.

Гэта было сапраўды страшна нават казаць пра гэта, але мае сябры, і я вырашыў не ісці ў лес больш у адзіночку і шумець там. таму што мы павінны паважаць прыроду і клапаціцца пра яго.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота