В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
Homoeopath
Homoeopath
23.11.2022 16:05 •  Беларуская мова

Абазнач канчаткі прыметнікаў. Вызнач іх склон. Знайдзі і падкрэслі аднародныя члены сказа. На аўтобус я не паспеў і вырашыў дабірацца да роднай вёскі
пяшком. Я нават узрадаваўся: ёсць магчымасць прайсці па знаёмых мясцінах. Выйшаў за чыгуначную станцыю і звярнуў на вузкую Сцяжынку. Злева каласілася высокае жыта. З яго выгля далі сінія васількі. Справа лапушылася бульбяное поле. Перад самым лесам я дагнаў маленькую дзяўчынку з літровым слоікам. Гэта была Алеська. Яна ішла ў лес за спелымі суніцамі для хворай мамы.​​

Показать ответ
Ответ:
anitamirzikkk
anitamirzikkk
13.07.2021 15:38
Словы "родны край" не заўсёды азначаюць для розных людзей адно і тое ж. Для некаторых родны край - гэта месца, дзе яны нарадзіліся. Для іншых - дзе яны пражылі большую частку жыцця. Але часам родным краем становіцца месца, дзе ты быў усяго раз. Проста так склалася, што менавіта гэта тое месца, дзе ты адпачываеш душой і сэрцам.
Я называю родным краем вёску, дзе жывуць мае бабулі і дзядулі, дзе нарадзіліся мае мама і тата. Так склалася, што нарадзіліся яны ўсе ў адной вёсцы. І нядзіўна, што ў дзяцінстве я праводзіў там цэлае лета і амаль усе святы: то ў адных дзядулі і бабулі, то ў другіх.
Вёска гэтая невялікая, але тым яна мне і падабаецца. Там няма мітусні і шуму, як у горадзе. Там можна адпачыць ад тэлевізара, тэлефона і інтэрнэту.
А якая там прыгожая прырода! Непадалёку знаходзіцца лес, дзе расце мноства грыбоў і ягад. А трохі далей ад яго размяшчаецца возера, куды мы з бацькамі хадзілі летам купацца.
Мая вёска - гэта тое месца, адкуль ад'язджаеш адпачылым, нават калі ты ўвесь час працаваў на гародзе. На жаль, цяпер у мяне радзей атрымліваецца бываць там. Але ў бліжэйшую нядзелю я абавязкова туды з'езджу, я абяцаю.
0,0(0 оценок)
Ответ:
hrapatiynickita
hrapatiynickita
18.02.2020 16:21
Мастацкае апісанне: 
На поле, крадучыся, выпаўз хамяк. Ён агледзеўся наўкол. Над ім ціхі ветрык гойдаў жыта. Удалечыні праляцела нейкая невялікая птушка. Ніякай небяспекі хамяк не заўважыў, таму пачаў набіваць шчокі зярняткамі. Шчокі ў яго былі вялікія. Збожжа туды змяшчалася вельмі шмат. Так што ў ежы ў хамяка недахопу не было. Ад гэтага яго поўстка была бліскучай і шаўкавістай. Ды і наогул ён выглядаў даволі ўкормленым звярком.

Навуковы:
Хамяк - невялікі грызун сямейства хамяковых. Водзяцца хамякі паўсюдна. Даволі распаўсюджаныя. Траваедныя. Сілкуюцца збожжам і некаторымі іншымі раслінамі. У сельскай гаспадарцы з'яўляюцца шкоднікамі, таму што псуюць пасевы і ўраджай збожжа.

Гутарковы:
- Мама, купі мне хамяка.
- Не, дачушка, не куплю.
- Купі!
- Не ный, калі ласка. Ты і за сабой сачыць не можаш. Куды табе яшчэ хамяка?
- Я навучуся.
- Вось калі навучышся, тады і пагаворым.
- А калі я выпраўлю тройку па фізры? Купіш?
- Выправіш, кажаш? Ручкай у журнале, нябось, сама на пяцёрку падправіш?
- Выпраўлю, абяцаю.
- Ну добра, паглядзім.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота