В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

Адзначце радкі, у якіх марфемная будова слоў вызначана правільна: 1) зацемна (прыстаўка + корань + суфікс + канчатак ); 2) зірнуўшы ( корань + суфікс + суфікс ); 3) здалѐку ( прыстаўка + корань + суфікс ); 4) перададзены ( прыстаўка + корань + суфікс + канчатак ); 5) задарожны ( прыстаўка + корань + суфікс + канчатак ).

Показать ответ
Ответ:
richietozier6
richietozier6
19.05.2021 08:50

ответБІЯГРАФІЯ ПЯТРУСЯ БРОЎКІ

brouka.jpgНарадзіўся 12 чэрвеня (25 чэрвеня па старому стылю) 1905 года ў вёсцы Пуцілкавічы Барысаўскага павету Менскай губерні (цяпер Ушацкі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і. Вучыўся спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вучыўся у Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучанне ў сям'і не хапіла сродкаў. З 1918 года ў 13-гадовым узросце пачаў працаваў перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце, потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газеты. Пісаў у барысаўскую павятовую газету «Бядняк», у газеты «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», «Звязда». Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці вясковай моладзі, стаў селькорам. У 1919 г. перажыў польскую акупацыю. У 1923 г. быў выкліканы на 1-ы з'езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1923 г. быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 — старшынёй Маладолецкага сельсавета. У 1925 г. быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ. У 1927—1928 гг. працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына» (Полацк), адначасова з 1927 г. - кіраўнік мясцовага філіялу «Маладняка». У Полацку наведваў вячэрнюю школу для дарослых. У 1928 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931 г. Член СП СССР (з 1934). У 1940 прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». Член ВКП(б) з 1940. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941—1942 гг. быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. З 1943 г. - адказны сакратар праўлення СП БССР, а з 1945 г. у другі раз прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». У 1948 г. абраны старшынёй праўлення СП БССР (да 1967). Член ЦК КПБ (1952—80). У 1959 г. дэлегатам ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1967-1980 гг. - галоўны рэдактар БелСЭ (цяпер яе пераемніца «Беларуская Энцыклапедыя» носіць імя П. Броўкі). Выбіраўся дэпутатам ВС СССР (1956—1980) і БССР (1947—1955), сакратаром праўлення СП СССР. Дэбютаваў вершамі ў 1926 г. у газеце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзвінне» ў 1926 г. («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар), «А дні ідуць...» (1961), «Маладым сябрам» (1961, для дзяцей), «Высокія хвалі» (1962), «Наш музей» (1962, паэма для дзяцей), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты - мая пчолка» (1972), «Лясы наддзвінскія» (1973, паэма), «І ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979), «Маладосць і сталасць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985). Аўтар аповесцяў «Каландры» (1931, экранізавана ў 1934), «Донька-Даніэль» (1982, для дзяцей), нарысаў «Ураджай» (з П. Глебкам, 1933), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), рамана «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборніка апавяданняў «Разам з камісарам» (1974). Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Бажана, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф'ева, У. Бранеўскага, Дж. Байрана і інш. паэтаў. Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны» (1940, пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», з Я. Рамановічам, пастаўлена ў 1944, урыўкі апублікаваны ў 1947). Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі медалямі. Народны паэт БССР (1962). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Ганаровы грамадзянін Мінска (1980). Член СП СССР з 1934. Лаўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць...», «Спатканне» (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў «Дарогі жыцця» (1950), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Калі зліваюцца рэкі» (1959), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў «А дні ідуць...» (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін» (1969), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.

0,0(0 оценок)
Ответ:
dondokov03
dondokov03
02.01.2021 17:31

Проза — адзін з асноўных відаў літаратурна-мастацкай творчасці. Невершаваная літаратура, сваім зместам звернутая на пазнанне і адлюстраванне складаных жыццёвых з'яў, людскіх узаемадачыненняў, характараў. У празаічнай форме звычайна пішуцца эпічныя творы, але могуць быць і такія, як вершы ў прозе, свабодны верш

Эпас - (гр.рассказ, апавяданне) - адзін з трох родаў літаратуры, апавядальны род. Жанравыя разнавіднасці эпасу: казка, навэла, аповесць, апавяданне, нарыс, раман і г.д. Эпас як род літаратуры прайгравае знешнюю па адносінах да аўтара, аб'ектыўную рэчаіснасць у яе аб'ектыўнай сутнасці. Эпас выкарыстоўвае разнастайныя выкладу — апавяданне, апісанне, дыялог, маналог, аўтарскія адступленні.

Паэзія — адзін з асноўных відаў мастацтва слова. Вызначаецца вершаванай формай, шырокім ужываннем слоўных вобразаў (тропаў, фігур), настроенасцю на думкі і пачуцці яркія, узнёслыя, прыгожыя, гарманічна выказаныя, як у лірычных вершах.

Лірыка — заўсёды паэзія, але паэзія — не толькі лірыка, гэта і ліра-эпічныя творы, вершы ў прозе і інш.

Лірычная паэзія заўсёды раскрывае перад намі ўнутраны свет чалавека.

У адрозненне ад эпічнага, лірычны твор, як правіла, не мае сюжэта, не паказвае чалавечыя характары ў іх развіцці і разнастайных сувязях. Лірычны твор звычайна пішацца ў форме маналога. Ён невялікі па аб'ёме. Але затое кожнае слова, кожны гук у вершы маюць асаблівае значэнне, глыбокі сэнс.

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота