Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска. О 1) Ралля добра рассышалася пад плугамі_і прыемна ха- ладзіла босья ногі. О 2) Начамі былі першыя маразы і ў палях было ім яшчэ што замарожваць. О 3) Пад коламі трашчала ламачча, мокрае лісце бралася за колы і мокрая зямля наліпала на шыны, як жаўта- ватая жарства. О 4) Bільгаць ішла з лясоў_і туманамі асядала на голую зямлю. О 5) Аўтобусаў не хапала і частку людзей забіралі гру- завікі. 2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска. О 1) Салдат разгаварыўся з Панасам, распытаў хто ён такі за што яго забралi. О 2) Недзе уў бок Камена над Bіліяй загрымеў гром, далё- ка, як злавіць вухам, што усё роуна хто гукаў, за- блудзіушыся. О 3) Хто не спытаў хоць раз трывогri, жыццю не ведае цаны, О 4) Ёсць непаўторная паэзія ў асениім полі_хоць на пер- шы позірк здаецца яно пустое і панурае. О 5) У гомане бору не было ужо той ласкавай чароўнасці якую адчуваеш у ім вясной ці ў пачатку лета. 3. Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі азначаль- нымі часткамі. if В 1) Стары лес, што стаяў за рэчкаю, пазірау важна і лагодна. 2) Разумеў Андрэй і тое, што паказаць сваю слабасць і бездапаможнасць ён цяпер не павінен. В 3)3 лугу, дзе струменіўся Нёман, злёгку патыхала све- жаю вільгаццю. О 4) Там, дзе цячэ Бяроза ціха, абудзіць поўначчу прастор хрыпатым голасам ласіха. О 5) Цякла тут з лесу невялічка травой зарослая крыніч- ка, абодва берагі каторай лазняк, ракітнік абступалі.
«Ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць герой М. Гарэцкага мудры дзед Яхім студэнту Архіпу, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей у роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры.
Любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» - гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як і інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі.
Пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды.
Галоўнаму герою рамана Я. Брыля «Птушкі і гнёзды» Алесю Руневічу, як быў яшчэ хлапчуком, маці, прадучы кудзелю, расказвала, што смецюхі, якія на дварэ грабуцца разам з вераб'ямі, - гэта жаўранкі. Тыя самыя жаўранкі, што вясною звіняць з паднябесся званочкамі. А ўзімку, халадамі ды завеямі, грабецца сабе ў конскім гноі ды толькі цвіркае. I нікуды ён не ляціць...
Шэрым смецюхом, што вось сядзіць ды толькі цвіркае, здаўся Алесю Змітрук Саладуха, зямляк з Навагрудчыны.
Птушкай паляцеў бы ён туды, дзе авёс косяць, дзе бульбянішчы пахнуць, а каля градаў пройдзеш - есці захочацца. А як да справы - «я гэта ў кут». Хораша гаварыў Змітрук, што па ядзе ў няволі яшчэ можна пражыць, але ж нуда чалавека поедам есць. Але толькі гаварыў. Ад Алесевай прапановы рыхтавацца да палёту, а потым і ляцець разам адмовіўся. Не пераканалі і Алесевы довады, што родная зямля гарыць у полымі вайны, а яны стаяць на гэтым беразе ды пазіраюць: «А маем мы права стаяць, чакаць, пакуль народу нашаму так цяжка?»