Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку
паміж часткамі.
1. На кухні засвісцеў чайнік і мы перапынілі нашу размову.
2. Вясной тут прытарна пахла чаромхавым цветам, і аж заходзіліся салаўі.
3. У канцы чэрвеня прайшлі шчодрыя летнія дажджы, а потым зноў наладзілася надвор’е.
4. Я не мог напісаць аб усім і ўсіх, і хай яны мне прабачаць.
5. Вада сцякла ў нізкія месцы і стаяла там, і ў ёй адлюстравалася хмарыстае неба.
6. Адзначце прыказкі, якія па структуры адпавядаюць складаназалежным сказам.
1. Куды вецер вее, туды голле гнецца.
2. Надышоў пост—падагне і сабака хвост, бо ўжо косткі не абгрызе.
3. Прыйшла талака—лі па кубку малака.
4. Не вялікая бяда, што без рыбы серада.
5. Раскажаш пра вераб’я, а перакажуць пра жураўля.
7. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка знаходзіцца ў
сярэдзіне галоўнай.
1. Таму, хто даў такія назвы пасёлкам, варта было і прэмію прысудзіць.
2. Аднойчы я заплыла далёка-далёка, у зацішны куточак возера, дзе ярка цвілі белыя
лілеі.
3. Таго, што было, не вернеш, не пераробіш.
4. Вучні, якія былі ўжо ў школе, здзіўлена паглядалі то на Міхаську, то на яго маці.
5. Калі ўважліва прыгледзецца, на абодвух баках птушынай дзюбы можна ўбачыць
ноздры.
8. Адзначце складаназалежныя сказы, часткі якіх звязаны падпарадкавальнымі
злучнікамі.
1. Вера заўважыла, што маці яе з гадамі рабілася ўсё больш набожнай.
2. На агародзе, дзе быў адведзены ўчастак пад новы дом, ляжалі кучы цэглы і пяску.
3. Як толькі цягнік спыніўся, усе пасажыры рушылі на перон.
4. Непадалёк ад Нарачы хаваецца ў густых лясах купка азёр, якія называюць Блакітнымі.
5. Асабліва прыгожа было, калі з двара свяціла ў хатку сонца.
9. Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі часткамі.
1. Цьмяная смуга засцілае нізіну, нібы нейкі вялізны цень паўзе па адхонах.
2. Сцяпан любіў глядзець на поле ўлетку, калі яно стаіць у калоссі.
3. Росы бываюць раніцаю такія халодныя, што аж дубеюць босыя ногі пастушкоў.
4. Потым зноў і зноў пачуўся гучны трэск, як быццам нехта прадзіраўся праз зараснік.
5. Перад грэбляй з вады вытыркаліся тры стажкі, нібы копы сена.
10. Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным неаднародным
падпарадкаваннем дад. част.
1. Я раскажу табе, як прыходзіць сюды вясна, як слаба і хвалююча пахнуць тады на дрэвах
пупышкі, як чарнее сад на вечаровай ружовасці неба.
2. Калі доўга назіраць за адным і тым жа ўчасткам неба, асабліва ў сярэдзіне жніўня,
лістапада або снежня, можна ўбачыць, як метэоры з’яўляюцца на небе адзін за адным,
веерам вылятаючы з аднаго месца.
3. Валера ўстае, каб зачыніць дзверы, а заадно і паглядзець, што там у лазні.
4. Даніла яшчэ трошкі пастаяў, правёў позіркам Тамаша, які хутка знік у густым алешніку,
і рушыў да чародак маладых бяроз, што бялелі наперадзе.
5. Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо дваццаць гадоў і якой я
цяпер пішу гэтыя радкі.
Беларусь! Цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ! Гэта можна пачуць у размове, Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларускай зямлі, і ад тых, хто часова жыў у нашай рэспубліцы або проста прыязджаў да нас па якіх-небудзь справах, і ад тых, хто ведае Беларусь з кніг, газет, паўражаннях сваіх таварышаў.
Беларусь мае добрую славу ва ўсім свеце. Слава яе звязана з гераізмам, праяўленым беларускім народам у гады ліхалеццяў, з велізарнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне з таго часу, як народ стаў гаспадаром свайго лёсу, з матэрыяльнымі і духоўнымі здабыткамі, якіх з кожным годам становіцца больш і больш.
Той, хто прыязджае ў нашу рэспубліку, не ўбачыць тут ні марскога ўзбярэжжа, ні высокіх гор, ні бязмежных стэпаў, ні пясчаных пустыняў з рэдкімі аазісамі. Тэрыторыя Беларусі пераважна раўнінная, перасечаная невысокімі ўзгоркамі, пакрытая лясной і травяной расліннасцю. Дзе б мы ні апынуліся ў рэспубліцы, усюды ўбачым нямала цудоўных куткоў, якія надоўга пакідаюць светлы след у памяці.
Гэта складаны злучнікавы сказ, які складаецца з двух частак. Часткі звязаны паміж сабой злучнікам - што і інтанацыяй. Часткі аддзяляюцца коскай перад злучнікам што. У першай частцы граматычная аснова людзі (дзейнік) слухалі (выказнік), у другой частцы граматычная аснова - усляўляла (выказнік). Па мэце выказвання сказ апавядальны. Па інтанацыі сказ апавядальны. Па будове сказ развіты - у ім ёсць даданыя члены сказа - слухалі (як?) моўчкі (акалічнасць), слухалі (што?) песню (дапаўненне), песню (чыю?) жаваранкаву (азначэнне), услаўляла (што?) веліч і радасць (дапаўненне), веліч і адасць (чаго?) жыцця (дапаўненне).