Брэсцкая крэпасць была пабудавана ў 30-я – пачатку 40-х гадоў XIX стагоддзя каля перакрыжавання рэк Заходні Буг і Мухавец на месцы старога Брэста.Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент «Мужнасць», пагрудная скульптура воіна вышынёй 33,5 м, на адваротным баку якой размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія расказваюць пра асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці.Гэта адно з тых мясцін, якое варта наведаць у Беларусі, і самая буйная славутая турыстычная мясціна ў горадзе Брэсце.Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў у 1969–71 гг. створаны мемарыяльны комплекс.Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае ў сябе галоўны манумент «Мужнасць», штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю «Смага», плошчу Цырыманіялаў, 3 рады мемарыяльных пліт з пахаваннямі загінуўшых, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей.Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць песня А.Аляксандрава «Свяшчэнная вайна» і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі.
Адным летнім днём мы з бацькамі гулялі па лесе і выпадкова выйшлі да паляны, якую ніколі раней не бачылі, хоць у гэты лес мы ходзім даволі часта. Паляна ўразіла нас сваёй прыгажосцю. Дзень выдаўся сонечны, і яна была ўся залітая святлом. У промнях сонца дрэвы і кусты на паляне здаваліся смарагдавымі. Трава была невысокая, але вельмі мяккая, амаль без шышак і ігліцы. Мне адразу захацелася разуцца і прабегчыся па ёй басанож. У зеляніне травы віднелiся нейкія дробныя кветачкі. Не ведаю, як яны называліся, але глядзеліся яны даволі міла. Мы стаялі пасярод паляны і не маглі налюбавацца. Раптам на елцы насупраць мяне мільганула нешта рыжае. Я адразу здагадаўся, што гэта была вавёрка. Праз хвіліну я ўбачыў яе на галінцы з другога боку, яна грызла велізарную шышку. У той жа час тата заўважыў дзятла на асіне. Паляна нібы чароўным чынам вабiла лясных насельнікаў. Ўдосталь налюбаваўшыся чысцінёй і свежасцю лясной палянкі, мы накіраваліся дадому. Па дарозе мы яшчэ доўга абмяркоўвалі, якую прыгажосць толькі што бачылі, i вырашылi, і што трэба часцей прыходзіць у гэта цудоўнае месца.
Паляна ўразіла нас сваёй прыгажосцю. Дзень выдаўся сонечны, і яна была ўся залітая святлом. У промнях сонца дрэвы і кусты на паляне здаваліся смарагдавымі. Трава была невысокая, але вельмі мяккая, амаль без шышак і ігліцы. Мне адразу захацелася разуцца і прабегчыся па ёй басанож. У зеляніне травы віднелiся нейкія дробныя кветачкі. Не ведаю, як яны называліся, але глядзеліся яны даволі міла.
Мы стаялі пасярод паляны і не маглі налюбавацца. Раптам на елцы насупраць мяне мільганула нешта рыжае. Я адразу здагадаўся, што гэта была вавёрка. Праз хвіліну я ўбачыў яе на галінцы з другога боку, яна грызла велізарную шышку. У той жа час тата заўважыў дзятла на асіне. Паляна нібы чароўным чынам вабiла лясных насельнікаў. Ўдосталь налюбаваўшыся чысцінёй і свежасцю лясной палянкі, мы накіраваліся дадому.
Па дарозе мы яшчэ доўга абмяркоўвалі, якую прыгажосць толькі што бачылі, i вырашылi, і што трэба часцей прыходзіць у гэта цудоўнае месца.