В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

Аляксей дудараў яго творчасць

Показать ответ
Ответ:
vlada2207
vlada2207
28.08.2022 16:42

Цитируемое описание Кручкова:

"Я научу тебя, где не те свидетели

Сядьте "

«Вот, брат, у нас хороший урожай!»

«Хотя я мужчина, как вы говорите, судья, но я сделаю все по-христиански и все равно буду скакать на вашей свадьбе».

«Харашо! Я сделаю для тебя, я приму грех и ответ себе»

«Я сам дворянин, моя дорогая, но что делать? Служба - это не дружба. Законы, моя дорогая, законы!»

Цитата писателя:

«Писулькин, важно сесть, вынуть пробку.

из чернильницы, разбирает бумагу и прочее

попадает в поместье "

«Хорошо быть писателем в умном человеке»

0,0(0 оценок)
Ответ:
polycononova20
polycononova20
20.12.2022 03:40

Блізкія да адзначанай у творы і сцэны пострыгу і прыёму ў дваранства. Яны таксама даюць уяўленне чытачу пра даўнейшы час, калі прыдняпроўскія землі Беларусі былі адносна свабодныя ад польскай, а затым царскай улады. Менавіта ў 18 і першай палове 19 стагоддзя беларускае дваранства калектыўна вырашала складаныя грамадскія праблемы. Саноўныя, паважаныя князі і дваране часам мелі сваё войска, бараніліся ім ад чужакоў. Яны збіраліся на свае сходы, каб вырашыць складаныя пытанні. На агульных сходах (зборнях) дваране прымалі ў свае рады новых членаў. Былі сярод іх розныя людзі. Прагрэсіўныя па поглядах на жыццё, прыхільнікі свабоды сялянства Даніла Вежа-Загорскі і яго сын Юры, дваранка Клейна, якая не пасаромелася і не пабаялася ўзяць за сына чорнага негрыцёнка, асуджае ваяўнічых рабаўнікоў народа. Запамінаецца таксама пан Раўбіч — суровы, мужны, лідэр паўстання супроць цара, якое рыхтуецца на Магілёўшчыне. Менавіта ў яго дачку Майку закахаўся Алесь Загорскі і перажыў не адну мінуту радасці, расчаравання, горычы. Аднак сярод падобных людзей жыве і здзекуецца з прыгонных у Швошчах Кроер. Пільнуе царскія правы на Беларусі, высочвае Чорнага Войну і яго аднадумцаў жандар Мусатаў. Крок за крокам аднаўляе пісьменнік старонкі мінулага. Яны паўстаюць нават і ў паказе архітэктурных панскіх палацаў, сямейных бібліятэк, тэатраў, звычаяў. 3 гэтымі звычаямі даводзіцца знаёміцца маладому Загорскаму пасля некалькіх гадоў дзядзькавання. Вачамі дзіцяці паказаныя, яны паўстаюць каларытна, з вострымі лініямі. Можна на многія сцэны, у якіх ажыўляецца мінулае. Адна з іх — калядаванне. і зараз калядаванне — адзін з улюбёных народных абрадаў. Ды паказаць яго ва ўсёй прыгажосці, у пераліве колераў і гукаў змог, як ніхто іншы, Караткевіч. Гэтым абрадам адкрываецца другая частка «Каласоў». Адкрываецца на фоне апісання зімовай прыроды: «глыбокі, пульхны і сухі» снег, засыпаныя «мяккім белым снегам яліны», якія (запомнілася!) «нагадвалі начных вартаўнікоў», вылеплены пад вокнамі дома Мсціславам снежны балван. Такое не прыдумаеш. Гэта трэба бачыць і ўмець перадаць словамі. Вось на такім фоне зімы, беласнежнай і светлай, адбываецца ў Караткевіча народнае гулянне. Помню, што ўсё адбываецца каля вялізнага полымя, у які падкідаюць новыя і новыя карчы, сухія галіны. Каля яго — кола людзей, пераважна маладых. Віск, крык, жарты. Басаногі, з голай грудзінай і ў доўгім белым кажуху бог холаду Зюзя, які, каб не змерзнуць, ладна хапіў гарэлкі. На свяце прысутнічае і саламянае чучала Каляды з плоскімі намаляванымі вачыма. Не магу многа цытаваць па памяці. Помню, што была на свяце і музыка. Што «гулі дзве скрыпкі», «пявуча вохкаў бас», «мядзведзем раўла дуда», «пяшчотна сапла жалейка», «звонка ўдаралі цымбалы», а над усімі гукамі «ўзлятаў, заліваўся і ўздыхаў бубен». Трэба было не толькі бачыць, а і чуць усе названыя музычныя інструменты, чуць кожны паасобку. Без выдатнага слыху і зроку такія карціны не створыш, так мінулае не адновіш.

Раман У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» перадае складанасць сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей эпохі адмены прыгоннага права. Пісьменнік па-мастацку праўдзіва выяўляе ў творы духоўную атмасферу таго часу, акрэслівае ролю шляхты ў паўстанні 1863 года, прадстаўніком якой з'яўляецца Алесь Загорскі.  У пачатку твора мы сустракаемся з героем, калі яго бацькі, прытрымліваючыся даўняга беларускага звычаю, аддаюць юнака на выхаванне ў сялянскую сям'ю Кагутоў. Гэта набліжала хлопчыка да народа, яго звычаяў, традыцый, давала магчымасць больш глыбока ігнуць асаблівасці беларускага характару. «Я мужык... Я князь, але я і мужык. Магчыма, мяне тым дзядзькаваннем няшчасным зрабілі. Але я таго няшчасця нікому не аддам. У ім маё шчасце. Яно мяне відушчым зрабіла. Вярнула да майго народа...» Алесь не можа раўнадушна адносіцца да зла і гвалту ў адносінах да народа. Ён пратэстуе супраць прыгонніка Кроера, які здзекліва абыходзіцца з Корчакам, ратуе раненага Чорнага Войну, гарыпяціцкіх сялян ад Мусатава. Высакародна, па-душэўнаму цёпла і пяшчотна юнак ставіцца да Майкі Раўбіч, прыгоннай актрысы Гелены Карыцкай. Вялікую ролю Алесь надае вывучэнню гісторыі роднага краю, вывучае яго легенды, паданні, гісторыю. Душа Алеся, як і сяброў па Віленскай гімназіі, поўніцца крыўдай за нешчаслівы лёс народа. Юнак ганарыцца тым, што ён беларус, прадстаўнік народа, якому ўласціва гасціннасць, шчырасць, працалюбства, вальналюбства, багатая культура. Уступаючы ў дваранскі клуб, сваю прадмову Алесь гаворыць па-беларуску. Вуснамі Алеся прамаўляецца гісторыя-прытча пра таленавінасць, глыбокую духоўную самабытнасць беларускага народа. «Бог дзяліў між народамі землі. Адным тое, другім — тое.

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота