В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

Апісанне фішара ў аповесці жураўліны крык

Показать ответ
Ответ:
nika1299
nika1299
05.10.2020 16:55
Мой любімы герой у апавяданні Васіля Быкава "Жураўліны крык" - гэта Барыс Фішар.
Ён не быў ваенным, ён быў вучоным. Але, нягледзячы на гэта, Фішар даказаў, што можа быць смелым, і, як і многія іншыя салдаты, аддаў сваё жыццё за абарону радзімы.
Фішар быў не надта малады, яму ўжо мінуў трэці дзесятак, і за ўсе пражытыя гады ні на адзін момант у яго не з’явілася сумненне ў спрадвечнай сіле мастацтва. Усё самае цудоўнае, самае вечнае бачыў ён у вышэйшым праяўленні чалавечага духу – у мастацтве. Ён гадаваўся ў Ленінградзе. У яго бацькі, старога доктара Фішара, была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету, і першыя малюнкі, якія захапілі хлопчыка, былі рэпрадукцыі з альбомаў жывапісу і скульптуры. Барыс рос ціхім, не па гадах сур’ёзным хлопчыкам, неахвотна і рэдка спускаўся ў цесны захламлены двор, у якім заўжды было сцюдзёна і сыра, і часта падоўгу разглядаў малюнкі ў бацькавых кніжках.
Пасля ён сам з трапяткой нецярплівасцю ў сэрцы ўзяўся за пэндзаль і фарбы, маляваў тое, што бачыў з акна кватэры – дамы, вуліцы, коней, сабак. Людзі хвалілі, а хлопчыку хацелася плакаць ад прыкрасці, што ўсё так прыгожа было ва ўяўленні і дрэнна выходзіла на паперы. Наперакор людскім перакананням аб яго здольнасцях Барыс ведаў, што мастака з яго не выйдзе ніколі. Але канчаткова ўпэўніўся ў гэтым ён, відаць, позна, тады, калі ўжо ўся шчырая душа яго была без рэшты захоплена вялікай сілай мастацтва і хлопец ужо не мог існаваць без яго. 
I ён, не стаўшы мастаком, усё ж звязаў сваё жыццё з мастацтвам. Падросшы, вучыўся, чытаў, думаў, даследаваў сам і ў дваццаць пяць год абараніў дысертацыю на званне кандыдата мастацтвазнаўства.
Ён не дужа цікавіўся палітыкай, тым неспакойным, шматтурботным жыццём, што бурліла, плыло, абганяла яго. Вучонага мала краналі планы і падзеі надзённасці – змалку ён адасобіўся ад усяго, што не складала чароўнай прывабы мастацтва. З гэтай, відаць, прычыны ён не разумеў і не дужа цікавіўся братам – інжынерам-канструктарам самалётаў. З юнацтва яшчэ яны ўзаемна аддаліліся, сустракаліся рэдка і па духу былі адзін аднаму чужыя. Апошні раз яны з’ехаліся гады два назад на пахаванне бацькі і тады ж пару дзён правялі разам.
Апынуўшыся ў войску, Фішар адчуў сябе белай варонай, няўмекам, самым няўдалым з усіх у гэтай гаманлівай, асаблівай, ні на што вядомае яму не падобнай грамадзе разнастайных людзей. Ён ніяк не мог навучыцца хадзіць у нагу, хутка ўскакваць на пад’ёме, няўклюдна пад рогат таварышаў аддаваў чэсць, заняткі па штыкавому бою ўшчэнт знясільвалі яго. Спярша ён горка перажываў, балюча зносіў уціск крыклівых сяржантаў, каяўся за няўвагу да вайсковай справы ў інстытуце і думаў, што ён самы няздольны чалавек на зямлі. Пасля трохі асвойтаўся, трапіў на фронт, іншыя, большыя страхі і клопаты зацямнілі яго кволае інтэлігенцкае самалюбства. Ён быў чалавек удумлівы і разумеў, што гэта пакутна і марудна нараджаўся ў ім той, на каго ён менш за ўсё рыхтаваў сябе, – нараджаўся баец.
У канцы аповесці Фішар мужна памірае, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота