Частка В В1.У адным са сказаў дапушчана памылка ва ўтварэнні ступені параўнання прыметніка або прыслоўя.
Выпішыце гэта слова, правільна ўтварыўшы патрэбную ступень параўнання:
1) Ночка цёмная глядзела ды цямнейшай стала.
2) 3 набліжэннем цемнаты агні ў вокнах станавіліся ярчэй.
3) Удалёкіх краях я зразумеў, што свая краіна найлепшая.
B2.Запішыце правільна словы, у якіх дапушчана памылка.
1) карыстны
4) ростань
2) бухгалтар
5) Рэмбрант
3) маёмастны
B3.Выпішыце прыметнік, з якім ужываецца назоўнік.
Бераг (пясочны, пясчаны).
В4.Запішыце словазлучэнне па-беларуску.
Старый комод.
В5.Выпішыце словазлучэнне, ужытае ў пераносным значэнні:
1) смачны яблык
3) недалёкі шлях
2) востры боль
В6. У якой пары слоў няправільна падабрана да ўстарэлага слова сучаснае? Падбярыце да гэтага с
гравільнае і выпішыце пару ў радок.
1) вакацыі канікулы
3) перст
палец
2) талмач - перакладчык 4) бортнік — паляўнічы
В7. Вызначце марфемную будову слова (марфемы запішыце праз злучок, напрыклад: чыт-а-ць):
Пазалягаць.
rrrero
Каля бярэзніку, выгінаючыся і падстаўляючы сонцу спіну, цякла невялікая рачулка. З кошыкам у руках асцярожна прабіраюся па кладцы праз рэчачку. Кожны год на зыходзе лета ў бярэзніку расло шмат апенькаў. Вырашыў я наведацца і сёлета.
Паставіўшы на зямлю кошык, прайшоў сюды - туды. Добра прыгледзеўся і ўбачыў на самай сцяжынцы два маладыя падасінавікі. Пастаяў каля іх, палюбаваўся, пакуль асмеліўся прыгажуноў ножыкам зрэзаць. Непадалёк ад падасінавікаў знайшоў пяць падбярозавікаў. Паклаў іх у кошык і, прыглядаючыся, іду далей.
Нарэшце ўбачыў бярозу- сухастоіну. На ёй ніводнага лісціка, толькі голле ва ўсе бакі тырчыць. Чаго ж ёй, беднай, жыць не хацелася? Падыходжу да самай бярозкі і дзіўлюся: усё дрэва ад зямлі і да самай макаўкі ўсыпана апенькамі. Каб дастаць самыя верхнія, трэба якую драбіну майстраваць.
На гэтай бярозе - сухастоіне нарэзаў апенек цэлы кошык. Але многа яшчэ засталося ўверсе. Хай вавёркам на зіму будуць.