Дадатак Прыкладныя дыягнастычныя заданні
па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для 6 класа
Прачытайце тэкст.
Сядзібна-паркавы комплекс «Панскі маёнтак Сула», што ў Стаўбцоўскім
раёне, прыцягвае наведвальнікаў экстрэмальнымі забавамі. Сваіх гасцей
гаспадары сядзібы запрашаюць на верталётныя прагулкі. Падчас іх з вышыні
птушынага палёту можна паглядзець на навакольныя лясы і палі, на
знакамітыя помнікі архітэктуры — Мірскі і Нясвіжскі замкі. Акрамя таго,
гасцям Сулы прапануюцца конныя прагулкі, а таксама заняткі з інструктарам
па верхавой яздзе. А яшчэ — конныя паходы, падчас якіх можна акунуцца ў
атмасферу мінулых стагоддзяў і адчуць сябе
рыцарам (Паводле
В. Ціцянковай).
Выканайце заданні.
1. Выпішыце з апошняга сказа тэксту дзеяслоў, ужыты ў пераносным
значэнні.
Складзіце з гэтым дзеясловам словазлучэнне або сказ так, каб ён
ужываўся ў прамым значэнні.
2. Адзначце сінонімы да слова знакаміты:
а) значны
г) славуты
б) вядомы
д) старажытны
в) знамянальны
3. Устанавіце адпаведнасць паміж словазлучэннямі і характарыстыкамі
выдзеленых у іх слоў.
а) прыцягваць наведвальнікаў — вабіць гасцей 1) мнагазначнае слова
б) мінулыя стагоддзі — сучасныя падзеі
2) сінонімы
в) навакольныя палі – палі сшытка
3) антонімы
4) амонімы
А Б В
4. Выпішыце з тэксту чатыры запазычаныя словы. Падкрэсліце прыметы
запазычаных слоў.
5. Зрабіце лексічны разбор слова наведвальнік (запоўніце пропускі,
падкрэсліце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову).
Наведвальнік —
(лексічнае значэнне слова). Слова адназначнае / мнагазначнае. Ужыта ў прамым |
пераносным значэнні. Сінонім
Слова
агульнаўжывальнае / абмежаванага ўжытку (дыялектнае, прафесійнае, тэрмін);
спрадвечна беларускае / запазычанае.
6. Выпішыце з тэксту фразеалагізм, які мае значэнне "зверху, з такой
вышыні, што ўсё відаць”.
Якім членам сказа ён з'яўляецца?
Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі.
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся.
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.
Наступила долгожданная зима.Для маленьких ребятишек это огромное счастье!Они тут же выбегают на улицу,играют в снежки,лепят снеговиков,катаются на горках,на коньках и лыжах.Каждый находит себе развлечение!Будь то мороз или метель,дети всё равно радуются прчудам погоды.Ведь это же зима!У многих в это время года день рождения,но каждый из нас ждет Новый год,ведь ничто не радует нас так,как этот праздник.Всей семьей ставим елку,наряжаем её,готовим разные вкусности.Дети приходят в восторг от этого времени года,ведь когда ещё можно насладиться радостью и улыбками своих близких в Новый год,поиграть в снежки или попросту поваляться в снегу как не зимой?