І Серж, і Насцечка добра вучацца ў школе, яны разумныя дзеці. Я лічу, што Насцечка будзе вясёлай і добрай дзяўчынай, працавітай і клапатлівай. Напэўна, яна стане прыгажуняй. Гэтак жа і Серж, калі пераадолее свой гонар, стане вельмі годным юнаком. У Сержа выдатныя бацькі, і я веру, што яны змогуць выхаваць яго цярпімым, паважлівым і справядлівым чалавекам. Вядома, за дзесяць гадоў шмат што можа адбыцца ў іх жыцці. Але я спадзяюся, што абодва яны з магчымых памылак зробяць правільныя высновы. Я б хацеў(хацела) пажадаць Сержу спазнаць сапраўднае сяброўства, каб лепш зразумець сябе. У аповедзе ён часта паводзіць сябе як жорсткі хуліган, мне б хацелася, каб ён стаў больш добрым і паважлівым, і каб яго праказы сталі менш жорсткімі, а больш смешнымі. Веру, што у герояў расказу ўсё ў жыцці будзе добра, што праз дзесяць гадоў яны будуць вучыцца і з натхнененнем працаваць, а дзіцячыя іх праблемы дапамогуць ім стаць выдатнымі юнакамі.
Аднойчы я ішла дадому са школы і зайшла па дарозе ў краму. У мяне было з сабой зусім няшмат кішэнных грошай. Я збіралася купіць за іх якіх-небудзь прысмакаў. Каля паліц з хлебам старэнькая бабуля папрасіла мяне дастаць ёй паўбохана чорнага хлеба. Пасля гэтага я яшчэ трохі пахадзіла па гандлёвай зале, выбрала, што хацела, і падышла да касы. Так атрымалася, што ў чарзе я стала менавіта за той самай бабуляй. У яе ў карзіне быў няхітры набор: літр кефіру і той самы хлеб. Надышла яе чарга. Касір прабіла бабуліны пакупкі. І тут высветлілася, што ў бабулі не хапае грошай. Яна ледзь не заплакала, бо яна лічыла па ўчарашніх цэнах і ёй хапала. Але касір была няўмольнай. Так, у краме была пераацэнка, але сёння плаціць ужо трэба па новых цэнах. Мне стала да слёз шкада бабулю. Я паклала на паліцу свае прысмакі, дастала з кішэні свае грошы і працягнула ёй. Бабуля здзівілася, збянтэжылася і не хацела іх браць. Але я ўгаварыла яе, яна расплацілася, і мы выйшлі з крамы. Паколькі я нічога не купіла, бабуля прапанавала мне зайсці да яе выпіць гарбаты. Праўда, адразу ж збянтэжылася, што ў яе няма да гарбаты нічога, акрамя чорнага хлеба. Я ветліва адмовілася, каб не ставіць яе ў няёмкае становішча, і адправілася дадому. Ужо падыходзячы да свайго дому, я выпадкова заўважыла на абочыне нейкую паперку. З цікаўнасці я падышла бліжэй і ўбачыла, што гэта грошы, прычым амаль тая ж сума, якую я толькі што аддала бабулі. Цяпер я дакладна ведаю: дабро заўсёды вяртаецца.
Так атрымалася, што ў чарзе я стала менавіта за той самай бабуляй. У яе ў карзіне быў няхітры набор: літр кефіру і той самы хлеб. Надышла яе чарга. Касір прабіла бабуліны пакупкі. І тут высветлілася, што ў бабулі не хапае грошай. Яна ледзь не заплакала, бо яна лічыла па ўчарашніх цэнах і ёй хапала. Але касір была няўмольнай. Так, у краме была пераацэнка, але сёння плаціць ужо трэба па новых цэнах. Мне стала да слёз шкада бабулю. Я паклала на паліцу свае прысмакі, дастала з кішэні свае грошы і працягнула ёй. Бабуля здзівілася, збянтэжылася і не хацела іх браць. Але я ўгаварыла яе, яна расплацілася, і мы выйшлі з крамы.
Паколькі я нічога не купіла, бабуля прапанавала мне зайсці да яе выпіць гарбаты. Праўда, адразу ж збянтэжылася, што ў яе няма да гарбаты нічога, акрамя чорнага хлеба. Я ветліва адмовілася, каб не ставіць яе ў няёмкае становішча, і адправілася дадому.
Ужо падыходзячы да свайго дому, я выпадкова заўважыла на абочыне нейкую паперку. З цікаўнасці я падышла бліжэй і ўбачыла, што гэта грошы, прычым амаль тая ж сума, якую я толькі што аддала бабулі.
Цяпер я дакладна ведаю: дабро заўсёды вяртаецца.