Цэнтральнай праблемай п'есы Аляксея Дударава "Кім" з'яўляецца выздараўленне дзяўчыны Юлі, над жыццём якой навіс дамоклаў меч зоны (відавочна, радыяцыйнай). Але выздараўленне (маральнае) патрэбна і яшчэ аднаму герою – крымінальнаму дзеячу Каралёву. Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны. Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю. У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.
Лірычны герой вершаў Максіма Танка не толькі шчыры, чулы, высакародны, але і мудры. Праз усведамленне лірычным героем шчасця Максім Танк у вершы «Шчасце» сцвярджае простую і вечную ісціну: шчасце — гэта само жыццё, бо ўсё пералічанае паэтам — выявы жыцця. Верш насычаны аднароднымі дапаўненнямі («з солі, з хлеба, з поту, з дарожнага пылу, з роднага небасхілу, з дружбы, з песні»), пасля якіх — шматкроп’е: кожны можа працягнуць гэты пералік жаданымі для сябе выявамі жыцця, але ёсць і ўсведамленне таго, што «простае шчасце людское» аб’яднае нас усіх. Усведамленне жыцця самога па сабе ва ўсіх яго праяўленнях, як шчасця — сведчанне мудрасці, аптымізму і жыццястойкасці чалавека наогул і лірычнага героя Максіма Танка ў прыватнасці.
Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны.
Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю.
У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.