Нібы рупны араты, выходжу я раніцай на дзядзінец, яшчэ як сам Бог спіць, здаецца... Пад белым морам туману дрыжыць густы хвойнік на лагчыне. Над рэчкай месяц бляднее. Галавешкі начлежнага вогнішча яшчэ смаляцца пад сухім карчом. Бярэзнік ахоплен чырвоным морам усходняй зарніцы. Бароны началі крычаць і крыліцца над зялёнай елкай. Кангошына смачна запахла, і ў вёсцы вароты заскрыпелі... Пасля бяссоннай начы, калі ў нейкай непрытомнай гарачцы мучыцца чалавек і, быццам калючыя шышкі, думы абхапілі яго сэрца,— вельмі прытомна дачакаць усходу сонейка... жадаеш цеплаты яго і, пасылаючы на ўзгорку шчырую малітву дню, сісідаеш, як непатрэбныя атопкі, думы начныя...
Масленіца, Масленка — старажытнае свята, якое ўзнікла ў нашых продкаў задоўга да хрысціянства і сімвалізавала сабою культ прыроды, адраджэнне плодных сіл зямлі. Лічыцца, што першапачаткова свята звязвалася з днём вясновага сонцазвароту, але з прыняццем веры ў Хрыста цяпер яно папярэднічае Вялікаму посту. Сёння яно не мае ў народным календары канкрэтнай даты, а пачынаецца за восем тыдняў да Вялікадня, або за сем дзён да перадвялікоднага сямітыднёвага посту. Гэта ў прамежку ад 7 лютага да 14 сакавіка. Свята працягваецца роўна тыдзень і яшчэ завецца Сырным тыднем або Сырніцай, таму што асноўнай ежай у гэтыя дні апроч рыбы, масла, малака і яек з’яўляецца сыр.
Пад белым морам туману дрыжыць густы хвойнік на лагчыне. Над рэчкай месяц бляднее. Галавешкі начлежнага вогнішча яшчэ смаляцца пад сухім карчом. Бярэзнік ахоплен чырвоным морам усходняй зарніцы. Бароны началі крычаць і крыліцца над зялёнай елкай. Кангошына смачна запахла, і ў вёсцы вароты заскрыпелі...
Пасля бяссоннай начы, калі ў нейкай непрытомнай гарачцы мучыцца чалавек і, быццам калючыя шышкі, думы абхапілі яго сэрца,— вельмі прытомна дачакаць усходу сонейка... жадаеш цеплаты яго і, пасылаючы на ўзгорку шчырую малітву дню, сісідаеш, як непатрэбныя атопкі, думы начныя...