В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
55964643
55964643
26.09.2020 10:26 •  Беларуская мова

Краткі змест Урокі пані Мар'і

Можете по главам кратко рассказать что было(начиная с 7)

Показать ответ
Ответ:
ПолинаПадафет15
ПолинаПадафет15
14.07.2021 08:26

У творчай спадчыне нашага славутага земляка Мiколы Гусоўскага асаблiвае месца займае "Песня пра зубра". Гэты твор, дзякуючы таленту i багатаму жыццёваму вопыту паэта, стаў песняй яго сэрца, гiмнам бацькаўшчыне, кнiгай жыцця зямлi "пад зоркай Палярнай". У паэме раскрываюцца вобразы двух уладароў Вялiкага княства Лiтоўскага — Вiтаўта i Жыгiмонта. Апiсанню Жыгiмонта — смелага паляўнiчага, якi першым кiдаецца на раз'юшанага звера, — у творы адводзiцца нямнога радкоў. Паэт аддае перавагу Вiтаўту, якi выступае ў паэме як дзяржаўны муж, кiраўнiк, выхавацель, многабакова развiтая асоба. Вiдавочным з'яўляецца тое, што пры стварэннi сваёй паэмы Гусоўскi арыентаваўся на добра вядомы яму "Летапiсец вялiкiх князёў Лiтоўскiх". "Летапiсец" заканчваецца так званай "Пахвалой Вiтаўту", у якой высока ацэньваюцца дзяржаўна-палiтычныя заслугi князя: I Вялiкi Ноўгарад, i Вялiкi Пскоў — Усе паслухмяны былi вялiкаму князю Вiтаўту. Цары i князi ў вялiкай прыязнi з iм былi, А iншыя служылi яму i гонар вялiкi, I дары шматлiкiя прыносiлi яму. Княжанне Вiтаўта — гэта час гераiчных спаборнiцтваў, дзе кожны меў права i вялiкiя магчымасцi для здзяйснення подзвiгаў i сцвярджэння сваёй годнасцi. Самым вялiкiм багаццем уладар лiчыў "багацце духоўнае — злата дзяржавы". У часы княжання Вiтаўта дзяржава дасягнула небывалага росквiту i ўздыму, мела дыпламатычныя сувязi з усiмi заходнееўрапейскiмi краiнамi. З князем старалiся жыць у мiры i згодзе многiя суседзi, якiя не столькi палохалiся яго, колькi паважалi яго за адважнасць, мудрасць, справядлiвасць: Княжанне Вiтаўта лiчаць усе летапiсцы Росквiтам княства Лiтоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым. Вiтаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыццi. Ён высакародны, справядлiвы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткi ў адносiнах да злачынцаў i хабарнiкаў. Князь па заслутах i шчодра адорваў воiнаў-змагароў, але сурова i справядлiва караў баязлiўцаў, клятваадступнiкаў, iлжывых сведак: Строга й сурова караў звычкi дурныя людзей. Ён справядлiвасць любiў, шанаваў яе нормы святыя, Не дазваляў, каб махляр дзесьцi абходзiў закон... Жорстка ўладар катаваў iлжывых падкупленых сведкаў З тым, каб нiхто надалей суддзям хлусiць не пасмеў. З мэтай падрыхтоўкi сваiх воiнаў да барацьбы з ворагам Вiтаўт часта наладжваў у пушчах паляваннi, якiя лiчылiся своеасаблiвай школай вайсковага выхавання. Палюючы на лясных звяроў, воiны прывучалiся валодаць кап'ём, рагацiнай, лукам. У гэтых дзiкiх аблавах на звяроў выпрабоўваўся характар воiна, загартоўваўся яго баявы дух. Галоўнымi якасцямi воiна, на думку Вiтаўта, лавiнны быць смеласць, адважнасць, ваяўнiчасць, баявое майстэрства. Вiтаўт быў для М. Гусоўскага iдэалам кiраўнiка, палiтыка i грамадскага дзеяча. У яго вобразе паэт хацеў уславiць дзейнасць свабоднай, мужнай i адважнай асобы, шчыра адданай сваёй Бацькаўшчыне.

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Ответ:
armodno
armodno
29.05.2023 06:43

Шмат я чуў розных спрэчак аб пгчасці. Шчасце - гэта багацце, грошы. Багатым заўсёды жывецца лягчэй, чым бедным. Але сапраўднага шчасця, моцнага сяброўства за грошы не купіш. Калі чалавек пакрыўдзіў каго-небудзь, яму робіцца неяк не па сабе. Пра такіх кажуць: «Сумленне не дае спакою». А ад сумлення ніякімі грашыма не адкупішся.

Шчаслівы той, хто будуе шчасце не толькі для сябе, але і для ўсіх, хто любіць людзей, і каго яны паважаюць і любяць, бо шчасце - гэта не толькі мець, браць, атрымліваць. Шчасце і ў тым, каб умець аддаваць, дапамагаць другім, дзяліцца з імі радасцю. Шчаслівы чалавек не можа быць абыякавым да чужой бяды, жыць па прынцыпу «мая хата з краю». Важна навучыцца знаходзіць іскрынкі шчасця ў будзённым жыцці. І з гэтых іскрынак, калі яны збяруцца разам, можа ўспыхнуць факел, які будзе асвятляць шлях чалавечнасці, дабрыні. І яшчэ вельмі добра, калі ты патрэбны людзям, калі цябе чакаюць, табе дзякуюць за дапамогу, за параду. Ці ж гэта не шчасце?

Кожны разумее шчасце па-свойму. Але ўсе людзі на зямлі, дзе б яны ні жылі, аднолькава ўсведамляюць, піто няма і не можа быць шчасця без міру.

Што такое сапраўднае шчасце? Немагчыма даць адназначны адказ на гэтае пытанне. Адно я ведаю ладна: толькі жывучы на радзіме, чалавек можа адчувадь сябе сапраўды шчаслівым. А радзіма для кожнага чалавека звязана з зямлёю, на якой ён жыве, з роднай моваю, з сімвалам Беларусі - журавамі.

Здаецца, звычайныя словы... А колькі ў іх глыбокага сэнсу. Відаць, і мне ўласціва адчуванне «хоць маленькай еднасці» з радзімай.

Зямля... Напэўна, непарыўнай сувяззю злучана я з ёй ад нараджэння, бо, як і тых журавоў у творы, не вабіць мяне «вырай» настолькі, каб затрымацца там назаўсёды. Таму не магу не пагадзіцца са словамі У. Саламахі, што «змрочна будзе кожнаму пры чужым сонцы без сваёй зямлі і неба».

Мы ведаем, што асаблівую тугу па Радзіме адчуваеш на чужыне. Ты сумуеш па родных людзях, па роднай гаворцы. І менавіта тут пачынаеш разумець, як моцна твае карані ўраслі ў тую зямлю, дзе ты нарадзіўся, дзе першы раз пачуў родную мову з вуснаў маці. Я лічу, што ў свеце вельмі мала такіх людзей, якія апынуўшыся на чужыне, не сумавалі б па родным краі. «Матчынай зямлі карэнне ніколі не адпусціць нас». Так, яно будзе клікаць цябе да той пары, пакуль ты не вернешся і зноў не адчуеш пах роднага паветра, не пабачыш сваё неба і сонца, не пачуеш радасны клёкат журавоў, якія вяртаюцца на радзіму.

Журавы... Для мяне гэта не толькі сімвал роднай зямлі, бо яшчэ ў дзяцінстве ад назірання за імі мне станавілася радасна-пяшчотна. І не толькі таму, што журавы былі надта блізка, але, мабыць, і таму, што гэтыя птушкі ўспрымаліся як часцінка роднай зямлі, як яе жыхары, якія, здаецца, нават размаўляюць на роднай мове. І таму ў сэрцы кожнага чалавека да самай старасці жывуць гэтыя тры рэчы: зямля, мова і журавы.

Трымайся заўсёды сваёй роднай зямлі, і тады ты будзеш шчаслівы. І я ўпэўнена, што народ Беларусі нарэшце знойдзе сваё шчасце, і дапамогуць нам у гэтым чароўная моц роднай зямлі і роднае слова.

Слова... Яно яднае мяне з зямлёй, бо гэта сувязь мая з далёкімі продкамі, што жылі на ёй і ўклалі ў слова сваю жыццёвую мудрасць.

Як разумець шчасце? У чым яно? Шчаслівы чалавек адчувае сябе патрэбным людзям, аддае ім усе свае сілы. Напрыклад, кожны з нас радуецца, калі можа падараваць што-небудзь бацьку і маці, таварышу ці сяброўцы. Значыць, шчасце і ў тым, каб аддаваць і дапамагаць іншым, дзяліцца з імі радасцю. Але ёсць шчасце спакойнае, дзе ўласны дабрабыт, ціш і спакой.

Якое тады яно, шчасце сапраўднае? Напэўна, нам грэба пагадзіцца з А. Куляшовым, які сказаў так: «Шчасце ў тым, каб змагацца за шчасце людзей». Якія б творы А. Куляшова мы ні чыталі, мімаволі прыгадваеш запавет паэта сабе самому: «спакою не ведаць ні ноччу, ні днём», яго клятву абавязкова пракласці рэчышча ўласнай ракі ў паэзіі. Лірычны герой яго вершаў не ўяўляе сабе іншага жыцця, чым вечнае імкненне наперад, у новыя далі. Паэт кажа: «Спакойнага пзчасця не зычу нікому...» І мы разумеем аўтара, прыідаем яго погляд. Сапраўды, само спалучэнне слоў «пгчасце» і спакой» успрымаецца як нешта ненатуральнае. Цяжка ўявіць і наступную карціну:

Навошта грымотам

Маланка без грому,

Навошта ручай

Без пякучае смагі,

Халодная ўвага,

Не вартая ўвагі,

Жаданні, што прагныя

Крылы згарнулі,

Зязюля без лесу

І лес без зязюлі?

Лес без зязюлі - такая ж выключная з'ява, як і маланка без грому. Шчасце не прыходзіць само па сабе. Каб здабыць яго, дасягнуць пастаўленай мэты, трэба актыўна дзейнічаць. Безумоўна, для людзей творчага характару жыццё народа, краіны павінна стаць і іх асабістым жыццём. Так і мы не на ўсякае шчасце згодныя. Нам не трэба пічасця несумленнага, сляпога, бессаромнага. Хіба можна быць па-сапраўднаму шчаслівым, калі вакол усе астатнія няшчасныя? 1 болыпасць з нас прымае шчасце, здабытае ў барацьбе. Тады будзе радавацца жыццю кожны, хто ведае і любіць сваю справу, смела думае пра заўтрашні дзень. Шчаслівым будзе той, хто любіць людзей і каго яны паважаюць і любяць.

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота