В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

Краткое содержание а.дударев - "ким"

Показать ответ
Ответ:
Sazon1000
Sazon1000
03.10.2020 20:50

 Цэнтральнай праблемай п'есы Аляксея Дударава "Кім" з'яўляецца выздараўленне дзяўчыны Юлі, над жыццём якой навіс дамоклаў меч зоны (відавочна, радыяцыйнай). Але выздараўленне (маральнае) патрэбна і яшчэ аднаму герою – крымінальнаму дзеячу Каралёву. 
  Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны. 
   Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю. 
   У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.

 

 

   Галоўным героем п’есы, Кім – трынаццацігадовы хлопчык з нялёгкім лёсам, менавіта ён знаходзіцца ў цэнтры падзей п’есы: прыёмны сын Юліі, як пасля высвятляецца – сапраўдны сын Ігара Каралёва. Разумны, шчыры, глыбокі, клапатлівы хлопчык, адданы сваёй прыёмнай матулі, іншым дзецям з дзіцячага дому сямейнага тыпу. Вобраз Кіма з’яўляецца асноўным у п’есе. Асноўная ідэя гэтага вобраза – сцвярджэнне думкі аб тым, што чалавек з юных гадоў павінен несці адказнасць за блізкіх, быць чулым і моцным у любых жыццёвых абставінах, мець актыўную жыццёвую пазіцыю.
   Кім хадзіў да багатых людзей, выдаваў сябе за іх сына і вы грошы на лячэнне Юлі. Кіма нельга асуджаць. Ён не хацеў, каб яго блізкі чалавек памёр, калі ён не мог выратаваць сваю сапраўдную матулю, то ён лічыў магчымым выратаваць прыёмную, да якой прывязаўся і палюбіў. Яму нялёгка гэта рабіць, аднак любоў да сваёй матулі пераважае сорам.

   На працягу ўсёй аповесці, мова Кіма насычана цікавымі зваротамі – «мэм», «мадмуазэль», ён ветлівы, разважлівы, начытаны хлопчык, ён цытуе знакамітыя творы, шмат ведае, клапоціцца пра ўсіх, ён маленькі мужчына,эрудыт, для яго характэрна пачуццё гумару, філасоўскія развагі, ён лічыць сябе даволі дарослым, шмат ведае, любіць іранізіраваць, можа паставіць у тупік любога дарослага сваімі развагамі. Неардынарная асоба, чулы, адказны хлопчык, у якога ранімая душа.

   Юлія – прыгожая, летуценная, вельмі добрая, шчырая, самаадданая, здольная на сапраўднае каханне, вельмі любіць і песціць сваіх прыёмных дзетак, якія адказваюць ёй узаемнасцю.

   У Ігара Каралёва быў цяжкі лёс – яго пакінула маці на падаконніку на вакзале, ён ведае, што такое выжыванне, звонку ён здаецца жорсткім і бессардэчным, аднак у душы – гэта недалюблены матуляй дзіцёнак.
   У яго нямала дрэнных звычак і рыс характару: ён лаецца, займаецца бандытызмам, у яго жорсткі, напорысты і бясстрашны характар, ён самаўпэўнены, рэзкі, часам вельмі брыдкаслоўны і ваяўнічы. У свеце Каралева вядуць разборкі з дапамогай кулакоў і стрэлаў. Магутнасць забяспечваюць тоўстыя пачкі «зялёных». Імі ж аплачваецца адданасць целаахоўнікаў - усё зробяць, толькі пстрыкні пальцамі.
   Аднак у яго захавалася нямала і станоўчых рыс: ён здольны пакахаць, у глыбіні душы ён добры, міласэрны, прамадушны, ён не страціў чалавечнасці, у глыбіні душы ён жадае вырвацца з жорсткага і бруднага свету мафіі.

   У п'есе Аляксея Дударава «Кім» ўздымаюцца жыццёвыя, маральныя праблемы. У кожным чалавеку ёсць кропля святла і чысціні, нават у самым дрэнным. Праўда, у большасці гэта глыбока схавана пад грузам пражытых гадоў і назапашаных памылак. Але калі абставіны змяняюцца, змяняюцца і людзі, становяцца чысцей і дабрэй. Каханне топіць лёд у сэрца, дапамагае змяніцца людзям, выратоўвае ад смяротных хваробаў…гэтай гісторыяй аўтар сцвярджае каштоўнасць біблейскай ісціны аб тым, што людзі павінны любіць і падтрымліваць адно аднаго.

   Варта адзначыць жанравую адметнасць п'есы. «Кім» – гэта крымінальная меладрама.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота