" Аповесць «Знак бяды» — твор, у якім па мастацку глыбока паказаны такія гістарычныя падзеі, як рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна з фашызмам, духоўны стан народа на перакрыжаванні эпох. Вельмі выразна ва ўступе да твора аўтар стварае вобраз часу. Разбуранае гняздо, дзе засталіся рэшткі былога жыцця, а цяпер усё скорана тленам і небыццём, з'яўляецца знакам бяды. Атмасфера, якая акружае жыццё герояў аповесці, Петрака і Сцепаніду Багацькаў, напружаная, трывожная. Прывід бяды адчуваецца ў пагрозлівым гуле нямецкага грузавіка, у прарэзлівым крыку пастушка.Пятрок і Сцепаніда Багацькі — звычайныя сяляне. Іх жыццё — гэта цяжкая праца на неўрадлівай камяніцы. Яны не чакаюць ад лёсу палёгкі, па-хрысціянску прымаюць героі ўсё наканаванае лёсам.Пятрок і Сцепаніда паўтараюць шлях, пройдзены коласаўскім Міхалам, мележаўскім Васілём Дзятлам. Герояў аб'ядноўваюць адны і тыя ж падзеі, ілюзіі, страшнае расчараванне. Шмат няўдач: даводзіцца пераадолець Петраку і Сцепанідзе: ад'езд дзяцей, Федзькі і Фені, страта коніка, адзінай апоры ў гаспадарцы, шэраг неўраджайных гадоў. Бяда за бядой звальваюцца на Петрака, цярплівага працаўніка, няўдачлівага гаротніка, а таксама на Сцепаніду, якая яшчэ спрабуе, у адрозненне ад мужа, супрацьстаяць навале. Калі ў спіс раскулачаных трапляюць імёны беднякоў, якія чымсьці не дагадзілі ўладзе, першай не вытрымлівае і пратэстуе Сцепаніда: «А справядлівасці не трэба? Калі ўжо да беднякоў дайшло! Дык хіба справядліва? Вы, разумныя людзі, хібы вы не бачыце! Але ж спытайцеся ў мужыкоў... У якога цёмнага дзеда спытайцеся, ён скажа вам: так жыць нельга! Нельга, каб свае — сваіх!» Сцепанідзе робіцца не па сабе, калі яна чуе свае думкі з вуснаў іншых людзей, хоць і выказаныя па-іншаму.Шмат у паводзінах людзей залежыць ад грамадскіх абставін. Калі б не было гвалтоўнай калектывізацыі ў вёсцы, то не было б, напэўна, даносчыка Каладзёнка, не ўзненавідзеў бы ўвесь свет сын кулака Гуж, не застрэліўся б Васіль Ганчарык. Ён свята верыў у савецкую ўладу. А яна вымусіла яго адпраўляць у Сібір сям'ю каханай дзяўчыны Анюты. Ад перажытага шоку анямеў яго малодшы брат Янка.Вайна з немцамі зруйнавала сямейнае гняздо Багацькаў. Сцепаніда, звыклая «меркаваць аб вялікім па малым, аб свеце — па сваёй вёсцы», не памылялася, калі здзейсніла свой апошні адчайны ўчынак: спаліла сябе, але не здалася на літасць пераможцаў. Пятрок, няўдачнік, «недалэга», які шмат у чым саступае гвалту, але ў самым галоўным, калі справа датычыцца яго сумлення і годнасці, становіцца настойлівым, упартым і мужным. Узброены векавечнай мудрасцю продкаў («подласць — справа нягоднікаў», «у каго праўда, таму не патрэбна зброя»), Пятрок ваюе, як умее. Ён вяртаецца з бульбянішча, куцы яго пагналі немцы, і радуецца: «Чорта ты яе (бульбу) возьмеш для германскай арміі... Няхай згіне яна там!» Ён не здраджвае сваім прынцыпам нават у той сітуацыі, калі паліцыянты сквапна дамагаюцца забраць у яго самагон. «Ён не дасць ім на сабе ездзіць, як ім захочацца, яшчэ ён пастаіць за сябе. Во хоць бы з гарэлкай: чорта ён даў ім гэтую найлепшую бутэлечку, нават выстаяў пад расстрэлам, наглядзеўшыся смерці ў вочы, а вот жа не аддаў, упёрся, і паехалі з чым і прыехалі. Скулля ім!»У словах і думках быкаўскіх герояў жыве эпоха. Творы пісьменніка — гэта не толькі дакладныя малюнкі трагічнай гістарычнай рэчаіснасці, эпохі калектывізацыі, фашызму, але і мастацкая філасофія, асэнсаванне яе супярэчнасцей. Пісьменнік імкнецца да поўнай аб'ектыўнай праўды пра час і людзей, як сказаў П.Панчанка, героі пісьменніка «Лазняк, Жаўтых, Іван Цярэшка, Каця, Валошын, Чумак, Алесь Мароз, Іваноўскі, Сцёпка Таўкач, Міця, Маслакоў, Ляўчук, Грыбаед, Зося Нарэйка, Хведар Роўба... I, вядома, Сотнікаў. I, вядома, Сцепаніда. Якія непаўторныя людзі, і ў кожнага высокая чалавечая годнасць! Гэта наш народ, гэта глыбокія народныя характары». Быкаўская філасофія рэчаіснасці вельмі неабходная для сучаснікаў і будучых пакаленняў. Пісьменнік сцвярджае ў сваіх творах ідэю самакаштоўнасці чалавечага жыцця — спрадвечны гуманістычны прынцып.
Дрэва моцнае свае каранямі , рака — вытокамі , а чалавек — сваімі продкамі. На змену дубам-дзядулям уздымаюцца «ценькія дубочкі» , магутныя кроны якіх праз некаторы час зашумяць у дуброве жыцця, — такі галоўны закон вечнасці і неўміручасці кожнага народа.
Першая ўмова закону вечнасці — каб унукі ведалі : «хто такія іх продкі» , каб помнілі і бераглі як зрэнку вока , створаную імі і пакінутую ў спадчыну маёмасць . Можна ўзгадаць мудрасць тоесную мудрасці шляхціца Завальні з твора Яна Баршчэўскага «Мінулае вучыць нас , як жыць сёння». З люстра мінуўшчыны глянуць на нас вочы Святой нябесная заступніцы Ефрасіні Полацкай . Шасцёра сыноў знакамітага князя-вешчуна Усяслава Чарадзея ўзбагацілі радаводнае дрэва полацкай дынастыі Рагвалодавічаў шматлікімі атожылкамі. Сам Усяслаў Чарадзей княжыў 57 гадоў , і за гэты час Полацкае княства дасягнула найвялікшага росквіту . Нямала Чарадзеевых нашчадкаў увайшло ў гісторыі . Але найбольшую славу прынясуць Полацку пасля Усяслава не ваяры . Зрабіць гэта наканавана было яго ўнучцы — Еўфрасініі Полацкай. Яе жыццё, «як прамень сонечны», прасвятліла «зямлю Полацкую». «Была яна дапамогай пакрыўджаным , суцяшэннем засмучаным , распранутым — адзеннем , хворым — наведаннем ці , проста кажучы, — для ўсіх была ўсім». Заслуга яе перад нашай нацыяй не толькі ў манацтве і перапісванні кніг , не толькі ў садзеянні будаўніцтву скага сабора, распісанага ўнікальнымі фрэскамі . З яе імем звязана і стварэнне ў 1161 годзе полацкім майстрам Лазарам Богшам паводле яе заказу нацыянальнай рэліквіі — крыжа . Гэта сімвал палітычнай самастойнасці і культурнага росквіту Полацкага княства — старажытнага правобраза Беларусі.
У галерэі партрэтаў нашых слынных продкаў , па якіх нас прымае свет — Францыск Скарына. » І Скарына наш друк распачаў за паўвека да Фёдарава», — з гонарам пісаў Пімен Панчанка ў вершы «Мы з тых беларусаў». У тым, што мы ёсць сёння як нацыя і грамадзяне , першая заслуга Францыска Скарыны. Ен не толькі наш першы Доктар навук — ён першы беларускі ўніверсітэт . У яго творчай спадчыне — пачаткі ўсіх нашых пачаткаў , бо ён і філосаф , і педагог , і гісторык, і эстэтык, і батанік, і медык…. Надзённа гучыць Скарынаў успамін усім нам , што светам валадарыць любоў , бо яна самая дасканалая з усіх даброт і каштоўнасцей, без якой марна ўсё ў свеце.
Імя Кастуся Каліноўскага — гэта сімвал нашай Радзімы, а вобраз яго шырока ўвасобіўся ў творах мастакоў . Каліноўскаму за месяц да гібелі споўнілася б 26 год . » За такі час большасць паспявае зрабіць мала . А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу, пасеяць насенне народнага гневу , узрасціць яго і зжаць пасеў».
Сапраўдны подзвіг — гэта жыццё беларускіх пісьменнікаў. Яны , нягледзячы на прыгнёт , пісалі па-беларуску. На жаль, расцаніць па сапраўднаму іх майстэрства ўдалося не адразу . Бо сапраўдны талент генія апяраджае свой час. Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Максім Багдановіч — яркі прыклад людзей, што стаялі сцяной за мову родную і ўзбагачалі няспынна скарбніцу беларускай культуры.
Усе гэтыя людзі павінны быць прыкладам для нас. Тыя, на каго варта раўняцца. Менавіта яны стварылі радасць і гонар за права беларусам звацца. Людзі , якія і па сённяшні дзень абуджаюць беларускія сэрцы сваёй жыватворнай сілай. Людзі, які праслаўляюць і дагэтуль наш край. Мы шчаслівыя ад таго, што наш народ мае такіх людзей з вялікай літары.