Словы "родны край" не заўсёды азначаюць для розных людзей адно і тое ж. Для некаторых родны край - гэта месца, дзе яны нарадзіліся. Для іншых - дзе яны пражылі большую частку жыцця. Але часам родным краем становіцца месца, дзе ты быў усяго раз. Проста так склалася, што менавіта гэта тое месца, дзе ты адпачываеш душой і сэрцам. Я называю родным краем вёску, дзе жывуць мае бабулі і дзядулі, дзе нарадзіліся мае мама і тата. Так склалася, што нарадзіліся яны ўсе ў адной вёсцы. І нядзіўна, што ў дзяцінстве я праводзіў там цэлае лета і амаль усе святы: то ў адных дзядулі і бабулі, то ў другіх. Вёска гэтая невялікая, але тым яна мне і падабаецца. Там няма мітусні і шуму, як у горадзе. Там можна адпачыць ад тэлевізара, тэлефона і інтэрнэту. А якая там прыгожая прырода! Непадалёку знаходзіцца лес, дзе расце мноства грыбоў і ягад. А трохі далей ад яго размяшчаецца возера, куды мы з бацькамі хадзілі летам купацца. Мая вёска - гэта тое месца, адкуль ад'язджаеш адпачылым, нават калі ты ўвесь час працаваў на гародзе. На жаль, цяпер у мяне радзей атрымліваецца бываць там. Але ў бліжэйшую нядзелю я абавязкова туды з'езджу, я абяцаю.
Мой любімы фільм называецца "Кадры". Гэта новы фільм. Ён выйшаў у пракат у 2013 годзе. Жанр фільма - камедыя. Галоўныя героі - двое немаладых мужчын, якія працуюць мэнэджарамі па продажах. У адзін цудоўны дзень яны застаюцца без працы і аказваюцца перад выбарам: упасці ў роспач ці рызыкнуць. Яны выбіраюць другое і паступаюць на бясплатную стажыроўку ў буйную кампанію, звязаную з камп'ютэрамі. Толькі адна група стажораў пасля заканчэння стажыроўкі атрымае пастаянную працу ў кампаніі. Паколькі ні адзін з герояў нічога не разумее ў камп'ютэрах, ім даводзіцца несалодка. Ўскладняе сітуацыю тое, што група ў іх падабралася з даволі дзіўных хлопцаў і дзяўчыны, з якімі больш ніхто не захацеў мець справы. Але нашы два героя ўсё ж такі прыводзяць сваю групу да перамогі. Адбываецца гэта менавіта дзякуючы таму, што галоўнай сваёй мэтай яны ставілі не перамогу, а яднанне каманды. Фільм вельмі смешны. Акцёры падабраныя на здзіўленне ўдала. Рэкамендую гэты фільм усім, хто хоча ад душы пасмяяцца.
Я называю родным краем вёску, дзе жывуць мае бабулі і дзядулі, дзе нарадзіліся мае мама і тата. Так склалася, што нарадзіліся яны ўсе ў адной вёсцы. І нядзіўна, што ў дзяцінстве я праводзіў там цэлае лета і амаль усе святы: то ў адных дзядулі і бабулі, то ў другіх.
Вёска гэтая невялікая, але тым яна мне і падабаецца. Там няма мітусні і шуму, як у горадзе. Там можна адпачыць ад тэлевізара, тэлефона і інтэрнэту.
А якая там прыгожая прырода! Непадалёку знаходзіцца лес, дзе расце мноства грыбоў і ягад. А трохі далей ад яго размяшчаецца возера, куды мы з бацькамі хадзілі летам купацца.
Мая вёска - гэта тое месца, адкуль ад'язджаеш адпачылым, нават калі ты ўвесь час працаваў на гародзе. На жаль, цяпер у мяне радзей атрымліваецца бываць там. Але ў бліжэйшую нядзелю я абавязкова туды з'езджу, я абяцаю.
Галоўныя героі - двое немаладых мужчын, якія працуюць мэнэджарамі па продажах. У адзін цудоўны дзень яны застаюцца без працы і аказваюцца перад выбарам: упасці ў роспач ці рызыкнуць. Яны выбіраюць другое і паступаюць на бясплатную стажыроўку ў буйную кампанію, звязаную з камп'ютэрамі.
Толькі адна група стажораў пасля заканчэння стажыроўкі атрымае пастаянную працу ў кампаніі. Паколькі ні адзін з герояў нічога не разумее ў камп'ютэрах, ім даводзіцца несалодка. Ўскладняе сітуацыю тое, што група ў іх падабралася з даволі дзіўных хлопцаў і дзяўчыны, з якімі больш ніхто не захацеў мець справы.
Але нашы два героя ўсё ж такі прыводзяць сваю групу да перамогі. Адбываецца гэта менавіта дзякуючы таму, што галоўнай сваёй мэтай яны ставілі не перамогу, а яднанне каманды.
Фільм вельмі смешны. Акцёры падабраныя на здзіўленне ўдала. Рэкамендую гэты фільм усім, хто хоча ад душы пасмяяцца.