Хлопчык ведаў, што зайца так, як птушаня ў гняздзе, не накрыеш. тут ужо трэба маладзецтва, небывалае здарэнне, - каб ён, такі імклівы, няўлоўны, ды апынуўся ў тваіх руках. але аднойчы такі цуд адбыўся. а што не з зайцам, а з маленькім зайчыкам, дык цуд ад гэтага быў ані крышку не меншы. іх тады, цэлы вывадак зайчанят, не проста знайшлі ў канюшыне, а выкасілі. як жа добра, што не падрэзалі касою! вялікія, хто касіў, кінулі косы і пачалі лавіць зайчанят, што сыпанулі ва ўсе бакі. і смешна так, як завадныя, і не вельмі хутка. цяжка сказаць, як гэта ён сам, той хлопчык, не дагнаў ніводнага. можа, таму, што хацеў палавіць усіх адразу. а аднаго яму далі. рука дарослага трымала зайчаня за вушкі, толькі пальцамі. а шарачок па-немаўлячы пацешна дрыгаў заднімі лапкамі, нібы ад радасці, нібы з усмешкай. хлопчыку сказалі, што зайца няможна браць за спіну, а толькі за вушы, і малы чалавек, з вялікай асцярожнасцю і трывогай, узяў малога зайца так, як трэба браць, адчуў у пальцах і цёплыя лапінкі вушэй, і дрыганне ножак, а потым, ужо без парады дарослых, палажыў яго ў шапку і, нібы ў гняздзе, панёс трушком ды подбегам дахаты
Ціха зімою ў лесе. дрэвы пакрытыя снежнымі карункамі, яны як быццам спяць. высокія вяршыні елак ўпрыгожаны гіі гузоў, якімі кормяцца птушкі. на паляне асабняком красуюцца маленечкія ялінкі. іх зусім занесла. якiя добрыя яны цяпер, якiя прыгожыя! завіруха пасерабрыла пышную прычоску стройных соснаў. глыбокі зімовы сон прыроды, але цепліцца жыцце пад сугробом. калі расчысціць гурбу да зямлі, то можна заўважыць кусцікі брусніцы, галінкі чарніцы і лісце іншых раслін. на лясных палянах бачныя сляды жывел: лісы, зайца-беляка, лася.