Мы з маім лепшым сябрам Мішам знаёмыя ўжо больш за дзесяць гадоў. Нашы бацькі жывуць у суседніх кватэрах, таму мы сустракаемся вельмі часта.
Мішы трынаццаць гадоў, як і мне. Гэта высокі хударлявы хлопчык. У яго чорныя, коратка стрыжаныя валасы і зялёныя вочы. Дарослыя часта кажуць, што Міша надта падобны да свайго бацькі, але мне здаецца, што многія рысы ў яго ад матулі: вочы, нос, шчарбінка паміж зубамі.
Мы з Мішам любім пасля школы гуляць разам. Калі надвор'е дрэннае, мы застаёмся дома і глядзім тэлевізар або гуляем у відэа-гульні. Калі на вуліцы цёпла, мы ходзім гуляць у футбол ці гандбол з іншымі нашымі сябрамі. Часам мы ходзім у кінатэатр або ў кафетэрый.
Мы з Мішам добра ладзім адзін з адным. Як і ўсе людзі, часам мы спрачаемся, але хутка мірымся.
Кажуць, сяброўства з часам можа знікнуць, бо знікае тое, што аб'ядноўвала людзей. Але я ўпэўнены, што з намі такога не будзе. Мы з Мішам будзем сябрамі на ўсё жыццё.

(ну я пыталась)