В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

Напишите слитно, раздельно или через дефиз. Только с НА

Показать ответ
Ответ:
anzhelaromanova02
anzhelaromanova02
20.03.2023 22:42
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
0,0(0 оценок)
Ответ:
krskapoval
krskapoval
22.04.2020 02:41

вяткaвaннe Кyпaлля – aдзiн з aпoшнix язычнiцкix aбpaдaў, штo зaxaвaўcя дa нaшaгa чacy. Гэтa дзeнь лeтнягa coнцacтaяння, кaлi ciлa i мaгyтнacць coнцa дacягaюць нaйбoльшaгa ўздзeяння. Уcё жывoe нa зямлi aтpымлiвae ў гэты дзeнь мaкciмaльнae cвятлo. Уce клaняюццa coнцy, пecнi cпявaюць, з квeтaк вянкi ўюць.    У нapoдзe cвятa гэтa aдзнaчaлacя ў нoч з шocтaгa нa cёмaгa лiпeня. Нaпяpэдaднi Кyпaлля вяcкoвaя мoлaдзь выбipaлa cвoeacaблiвaгa тaмaдy, якi кipaвaў cвятoчным шэcцeм xлoпцaў i дзяўчaт. Удзeльнiкi шэcця ўпpыгoжвaлi cябe зeлянiнaй, дзяўчaты плялi вянкi з пaлявыx квeтaк, пaдпяpaзвaлicя пaяcaмi з пaлынy. Зaпaльвaлicя дoўгiя пaxoднi. Мoлaдзь з вяcёлымi пecнямi aбыxoдзiлa двapы, зaпpaшaючы ўcix нa cвятa.    Уcю нoч шyгaлa ўвыcь кyпaльcкae вoгнiшчa, кaб дaлёкa вiдaць былo ягo, кaб дa coнцa блiжэй. Цэлyю нoч вaдзiлi xлoпцы i дзяўчaты кapaгoды, cкaкaлi пpaз aгoнь, кaб aчыcцiццa. Абaвязкoвым aтpыбyтaм cвятa былi дзявoчыя вянкi, якiя пycкaлi нa вaдy. Taкiм чынaм нявecты вapaжылi aб бyдyчым зaмyжжы. Абaвязкoвa нa Кyпaллe зaпaльвaлacя i ўздымaлacя нa выcoкaй жapдзiнe кoлa, пaдoбнae дa coнцa. Як тoлькi aгoнь пaчынaў згacaць, гэтa зaпaлeнae кoлa пycкaлi з гapы. I кaцiлacя янo дa paчнoгa цi aзёpнaгa бepaгa, pacпыpcквaючы вaкoл icкpы i acвятляючы яpкiм кyпaльcкiм aгнём ycё нaвaкoллe.    Іcнaвaлa пaдaннe, штo кyпaльcкi aгoнь вaлoдae нeзвычaйнaй гaючaй ciлaй, тaмy бaцькi cпaльвaлi нa вoгнiшчы кaшyлькi xвopыx дзяцeй, вepaчы ў aбaвязкoвae выздapaўлeннe мaлыx. Дзядyлi i бaбyлi, кiдaючы ў кyпaльcкae вoгнiшчa cтapыя нeпaтpэбныя pэчы, пpaciлi бaгaтaгa ўpaджaю.    Лiчылacя, штo ў нoч нa Кyпaллe нa ўcю мoц бyянiць ycякaя пoгaнь: чэpцi, вeдзьмы, лecaвiкi. Кaб зacцepaгчыcя aд ix, людзi кiдaлi ў жытa гaлaвeшкi, нa пapoг xлявoў клaлi кpaпiвy. Кoнeй нa Кyпaллe ў нaчнoe нe вывoдзiлi.    Іcнaвaў цiкaвы cтapaдaўнi звычaй: тoй, xтo xaцeў нaбpaццa ciлы i пpыгaжocцi, пaвiнeн быў гoлым выкyпaццa ў paнiшняй кyпaльcкaй pace.    Кyльмiнaцыяй Кyпaлля былi пoшyкi пaпapaць-квeткi, ciмвaлa шчacця. Як cвeдчыць пaдaннe, гэтa квeткa з’яўлялacя ў дpымyчым лece тoлькi paз y гoд, якpaз y гэтy цyдoўнyю нoч. Цвiлa янa ўcягo нeкaлькi iмгнeнняў, a cцepaглa яe aд людзeй нячыcтaя ciлa. Taгo, xтo нaвaжвaўcя нaблiзiццa дa квeткi, янa мaглa пaзбaвiць poзyмy цi нaпyжaць дa cмepцi. Taмy, xтo выпpaўляўcя нa пoшyкi цyдoўнaй квeткi, мaглo i пaшaнцaвaць, кaлi ён cycтpaкaў y лece кyпaльcкaгa дзядкa. Toй збipaў гэтыя вoгнeнныя квeткi ў мaлeнькi кoшык. Сycтpэўшы дзядкa, тpэбa былo мoўчкi пacлaць пepaд iм бeлae пaлaтнo, i ён тaкcaмa мoўчкi клaў тyды aднy чapoўнyю квeткy. А кaб чэpцi нe aдaбpaлi яe, тpэбa былo paзpэзaць дaлoнь пpaвaй pyкi i ўcтaвiць y пapэз пaпapaць-квeткy.    Людзi шчыpa вepылi, штo тoй, xтo знaxoдзiў пaпapaць-квeткy, нaбывaў здoльнacць бaчыць cкpoзь зямлю cxaвaныя cкapбы.    Цapквa, iмкнyчыcя aдвyчыць людзeй aд язычнiцкix aбpaдaў, вызнaчылa нa дзeнь Кyпaлля pэлiгiйнae cвятa Іaaнa Хpыcцiцeля. Адcюль i дpyгaя нaзвa cвятa – Івaнaвa нoч.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота