Нужна с тестом Адзначце сказы з мовай, якія можна замяніць ускоснай мовай са злучнікам што: 1) Бядуе бацька, а Іван стругае лучынкі ў запечку ды мармыча сабе пад нос: “Трэба, мусіць, мне самому ў дарогу выбірацца”; 2) “Трэба прыкрыць адыход. Добраахвотнікі, наперад! – скамандаваў начальнік заставы; 3) Настаўнік увайшоў, пахваліў дзяцей за работу і сказаў ім: “Заўтра ўжо кніг не прыносьце, а вазьміце колькі рыдлёвак і збярыцеся тут”; 4) Абуджаны раскацістым гулам грому, вяз папытаўся ў бярозкі: “Чаму ты не спіш, дзетка?”; 5) Іван Васільевіч ласкава спытаў: “І доўга мы з табой вось так стаяць будзем?”
20.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі пры замене мовы на ўскосную: 1) Сумеўшыся, Міша прызнаўся, што я і сам пішу вершы; 2) Цяпер раптам загаварыў высокі мужчына, што трэба вярнуцца да таго месца, дзе поле зарасло алешнікам; 3) Мікола пазваў сувязную Надзейку і спытаў, ці бывае ёй страшна; 4) Суседка аднойчы паскардзілася, што я сама гарадская, таму ніяк не магу прывыкнуць да вёскі; 5) Лагуновіч падумаў і сам сабе прашаптаў, што, каб не дожджык, было б добра.
Вуснае апавяданне пра рэальных асоб, сапраўдныя падзеі, пра населеныя пункты, мясцовасці і г. д. (паданне)
Вусны расказ-успамін пра сустрэчы са звышнатуральнай сілай (як правіла, варожай). (бывальшчына)
Невялікае апавяданне пра незвычайную смешную падзею, сітуацыю, рысу характару чалавека ці ўчынак, што мае дасціпную неспадзяваную камічную развязку. (анекдот)
Дасціпная насмешка, высмейвае бытавыя здарэнні, смешныя рысы і якасці людзей, іх дзіўныя ўчынкі і размовы. (жарт)
Бягучая моўная дзейнасць, маўленне як фактар узаемадзеяння людзей, як вербальная камунікатыўная падзея. (дыскурс)
Міні-тэкст, што мае выгляд суджэння і ўтрымлівае інфармацыю ідэалагічнага характару, згорнутую мадэль для рэгулявання паводзінаў. (павер'е)
Устойлівы народны выраз-афарызм, які ў завершанай, сціслай, найчасцей вобразна-паэтычнай форме і пераважна ў пераносным сэнсе, абагульняючы шматвяковы жыццёвы вопыт народа, выказвае катэгарычнае меркаванне пра тыя або іншыя гаспадарчыя, сацыяльна-гістарычныя і бытавыя з’явы, характарызуе і ацэньвае іх, павучае і дае практычныя парады. (прыказка)
Iншасказальны твор малой формы, у аснове якога ляжыць мастацкае параўнанне разнастайных з’яў і прадметаў рэчаіснасці пры іх падабенстве. (загадка)
Вербальнае заклінанне, рыфмаваны альбо рытмічны паэтычны твор формульнага тыпу, спалучаны, як правіла, з актыўным дзеяннем з боку асобы. (прыгавор)