В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

Нужно написать 5 пред. з мастацкай и выписать назоуники 2 скланения и ещё автора это всё на беларускай мове, а прадмет бел лит

Показать ответ
Ответ:
angelinaangelka
angelinaangelka
08.07.2021 17:00

У «Палескай хроніцы» мы пазнаёміліся з цэлым шэрагам герояў. Адны з іх адмоўныя, другія — станоўчыя. Але ўсе яны аб'яднаныя адным часам, аднымі праблемамі, дый жывуць усе ў адной мясцовасці — на Палессі, там, дзе нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства і самога Iвана Мележа. Нягледзячы на тое многае, што яднае герояў рамаца, аўтар кожнага з іх праводзіць па яго асабістай, наканаванай ці то лесам, ці збегам абставін, дарозе, назва якой «жыццё». Напэўна таму, усё ў творы здаецца натуральным і жыццёвым: адны героі разыходзяцца, другія сустракаюцца, адны знайшлі свае шчасце, другія — так і дажываюць свой век у бясконцых пошуках, не спазнаўшы яго, трэція дакрануліся да яго, болын таго — пазналі асалоду яго і ўсё астатняе жыццё вымушаны жыць толькі гэтымі незабыўнымі імгненнямі.

Менавіта да ліку апошніх адносяцца і галоўныя героі твора — Васіль Дзятлік і Ганна Чарнушка. Чытаючы першыя старонкі, мы становімся сведкамі, як шчасліва і прыгожа складваюцца адносіны юнака і дзяўчыны. Каханне іх чыстае, светлае, трапяткое. Працуючы з раніцы да вечара, Васіль не ведае стомы. I не таму, што ён поўны моцы, яе ён толькі набіраецца: Васілю прыбаўляюць сілы думкі аб спатканні з каханаю дзяўчынаю, якая — ведае — плаціць яму тым жа.

У жыцці Васіля дзве мары — звязаць свае жыццё з Ганнай і набыць яшчэ зямлі. Ды не абыякой, а самай лепшай, што знаходзіцца ля цагельні і належыць куранёўскаму багацею Карчу. Набліжаецца перадзел, і чым ён бліжэй, тым болып хлопец хвалюецца. Ён ужо амаль упэўнены, што зямля гэта будзе належаць яму. «А інакш, дзе ж справядлівасць?»— думае Васіль. Ён і Ганне расказаў пра свае мары. Праўда, яна ўспрыняла гэта не так сур'езна, як бы хлопцу хацелася, але гэта не бяда: будзе зямля, тады і Ганна таксама парадуецца за яго.

Невядома, як склаліся б адносіны Васіля і Ганны, калі б не выпадак з бандытамі. Менавіта гэтае здарэнне намеціла мяжу ў іх чыстых адносінах, якая з кожным годам станавілася ўсё болын акрэсленай. Ганна абвінаваціла Васіля ў тым, што ён паказаў бандытам хату яе сваякоў. Праўда, яна хутка зразумела, што віны яе каханага ў тым няма, ды было позна: адыходзячы ў турму, Васіль не азваўся да яе, нават не паглядзеў у яе бок, хоць і вельмі хацелася. I віной гэтаму была не столькі крыўда, колькі яго прыродная панурасць і зацятасць.

Час ішоў, і вузел непаразуменняў зацягваўся яшчэ больш, хоць яны кахалі адно аднаго, як і раней. Васіль не захацеў паверыць Ганне, што паміж ей і Яўхімам Карчом там, у лесе, нічога не адбылося. А дзяўчына была над та горд аи, каб прасіць паверыць ей.

Аднак была і яшчэ адна прычына, што стрымлівала Васілёвы пачуцці, і мне здаецца, яна галоўная — усё тая ж неадольная мара аб зямлі. Не адзін ужо раз Васілю прыходзіла думка павялічыць свой надзел за кошт пасагу. Спачатку ён адганяў яе, як дакучлівую муху, а потым падумаў: а чаму б і не? Тым больш, што адносіны з Ганнай былі парушаны.

Што датычыцца Ганны, то яе каханне да Васіля не згасла, толькі побач з ім пасялілася крыўда. Як мог ён, адзіны, каго яна кахала, паверыць не ей, а злым плёткам? Да гэтай крыўды далучыліся і ўгаворы мачыхі, і перажыванні за старога бацьку. Усё гэта падштурхнула дзяўчыну даць згоду Яўхіму выйсці за яго замуж.

Ажаніўся і Васіль. I пасаг за жонкай узяў ладны: добры кавалак зямлі, і хату стаў будаваць новую. Аднак спакою не было: не выходзілі з галавы успаміны пра тыя шчаслівыя вечары, што правёў побач з Ганнай, пра шчырыя і нясмелыя пацалункі.

Не склалася шчасліва і Ганніна замужжа. Эгаістычны і самаўпэўнены Яўхім быў так непадобны да стрыманага, сціплага і пяшчотнага Васіля, думкі пра якога не выход зілі ў яе з галавы. Не адзін раз парывалася Ганна пайсці ад яго, але не адважвалася. I толькі смерць дачкі падштурхнула маладую жанчыну да гэтага ўчынку.

Не шчаслівы Васіль, не пічаслівая Ганна. I ён, і яна жывуць толькі ўспамінамі. Здавалася б, зрабі кожны з іх адзін крок — і пакутлівага жыцця не было б. Але не ўсё так проста: шляхі-дарогі іх разышліся, і ў кожнага за плячыма цяжкая торба, якая замінае зрабіць крок насустрач адзін аднаму. I калі больш рашучая Ганна яшчэ здольна на гэта, то Васіль — не. Таму, калі яны пазней сустрэліся, і Ганна прапанавала свайму каханаму кінуць усё, Васіль гэтага не зрабіў: шкада было пакінуць зямлю, да якой прывык, хату, дзіця, хоць і не любую, жонку.

З цягам часу ён зразумеў сваю памылку, але было позна: дарогі разышліся так далека, што і за ўсё астатняе жыццё ён не дайшоў бы да сваей Ганны.

0,0(0 оценок)
Ответ:
ibg478
ibg478
09.08.2022 09:02

"Я дзякую сябрам за дружбу"

У свеце чалавек не адзінокі, яго акружаць іншыя людзі. Ёсць бацькі, якія аб ім клапоцяцца, сваякі, браты і сёстры. А яшчэ ў чалавека ёсць сябры. І як выдатна, калі яны сапраўдныя!Каго ж можна назваць сапраўдным сябрам? Я лічу, што гэта чалавек, які заўсёды гатовы прыйсці табе на дапамогу, выручыць з любой бяды. Нездарма народная мудрасць абвяшчае: “Сябар пазнаецца ў бядзе”. Але я лічу, што сябар пазнаецца яшчэ і ў радасці. Сапраўдны сябар можа шчыра парадавацца тваім поспехам, дасягненням. Ён ніколі не будзе зайздросціць, бо зайздрасць – гэта вельмі дрэннае якасць характару. Зайздрасць не толькі разбурае самога чалавека, але і робіць балюча людзям, якія яго атачаюць.Я перакананы, што сапраўдная сяброўства можа быць толькі паміж роўнымі людзьмі. Гэта зусім не азначае, што ў іх павінна быць аднолькавая колькасць матэрыяльных даброт. Я кажу аб тым, што ў сяброўстве няма месца суперніцтва. Сапраўдны сябар заўседы паважае тваё меркаванне. Вядома ж, ён не павінен падзяляць усе твае погляды, бо кожны чалавек мае права на ўласны пункт гледжання.Мне здаецца, што сапраўдны сябар гэта той, хто можа адкрыта паказаць на твае недахопы, дапамагчы ад іх пазбавіцца. Сапраўдных сяброў не бывае шмат. Народная мудрасць гаворыць: “Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы”. Здараецца так, што за ўсе жыццё чалавек не знаходзіць сапраўдных сяброў. Я думаю, што вінаваты ён сам. Сябраваць трэба вучыцца з самага дзяцінства. Сяброўства – бясцэнная рэч на зямлі, яе нельга купіць, яе можна зарабіць сіламі сваей душы.Мая жыцце толькі пачынаецца. У мяне, вядома ж, ёсць знаемыя, з якімі я маю зносіны, але сапраўдны сябар ўсяго адзін. Яго клічуць Ілля. На жаль, ён пераехаў жыць у іншы горад, як гэта часта здараецца ў сем’ях вайскоўцаў. Але хоць мы далёка адзін ад аднаго, мы працягваем размаўляць. Бо для сапраўднага сяброўства няма межаў часу і прасторы, яно жыве ў нашым серцы.Каб не было сапраўднага сяброўства, то ва ўсім свеце панавалі пагром і вайна. Але сапраўднае сяброўства ў цяперашні час рэдкая з’ява. Можна здавацца лепшым сябрам, але не быць ім. Сапраўднае сяброўства – гэта, перш за ўсе, упэўненасць у тым, што чалавек, якога ты лічыш сваім сябрам, не пакіне і не здрадзіць ў цяжкую хвіліну, будзе трымаць у таямніцы тое, што ты яму сказаў. Вось гэта самае галоўнае ў сапраўдным сяброўстве для мяне! Сапраўдны сябар ніколі не параіць нічога дрэннага, і будзе старацца зрабіць усе, каб табе было лепей.Так, на зямлі заўсёды знойдзецца той, каго можна будзе назваць сапраўдным сябрам. На ўсей працягласці твайго жыцця вы разам будзеце пераадольваць цяжкія перашкоды на вашым шляху, будзеце ўсе рабіць разам. Сапраўдны сябар – гэта назаўсёды, каб ні здарылася! Нават калі вас разлучыць лёс, то на сэрцы застануцца прыемныя ўспаміны аб гэтым чалавеку!

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота