В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

Нужно сделать короткую версию этого теска. Типо изложение.

Сябры Міця і Валерка ледзь не подбегам спяшаліся на электрычку. Яны крочылі паўз агароды, міма калгаснага саду, цераз гулкі чыгуначны мост. Абодва былі апрануты ў паношаныя вучнёўскія касцюмы, на нагах боты. У кожнага ў руцэ па вядзерцы.

Вось і станцыя. Жоўты домік прыткнуўся ў невялічкім цяністым парку.

Электрычка, нібы алень, затрубіла ў лесе за паваротам. Цягнік мякка падкаціў да станцыі. Пасажыры замітусіліся. Забразгалі вёдры, зарыпелі кашолкі. Міця з Валеркам селі ў апошні вагон.

Электрычка зноў затрубіла, плаўна кранулася з месца і пачала набіраць хуткасць. Міця і Валерка пазіралі ў акно. Перад вачыма мільгалі і тут жа адбягалі назад чыгуначныя будкі, домікі і сады. Затым пачаліся палі, аблогі, узгоркі, пералескі. Бетонныя слупы высакавольтных ліній то там, то тут пераступалі чыгунку і ішлі ўдалеч. 3 грукатам праносіліся сустрэчныя таварныя саставы.

Вось нарэшце і станцыя Дубравы. Міця з Валеркам выйшлі з вагона, перайшлі чыгуначныя пуці і амаль адразу ж апынуліся ў лесе. Мясціны гэтыя былі ім добра знаёмы. Разам з бацькамі яны часта прыязджалі сюды ў грыбы і ягады.

Мінуўшы лагчынку, дзе моцна пахла ігліцай, мохам і грыбамі, сябры выйшлі на вялікую прагаліну, парослую светлазялёным чарнічнікам. На ягадніках карміліся чародкі драздоў. Спелыя ягады тут былі абабраныя, заставаліся толькі дробныя і зялёныя. На вышэйшых мясцінах траплялася многа жоўтых лісічак. Неўзабаве вёдры ў хлопцаў былі напоўнены імі амаль напалавіну. Больш лісічак сябры не бралі. А можа, баравікі трапяцца!

Трэск сухога галля прымусіў хлопчыкаў прыслухацца. Зусім блізка пачуўся тупат, і з кустоў выйшла ласіха. Валерка хацеў нешта крыкнуць, але ад страху страціў голас.

Ласіха стаяла як укопаная. Яна часта дыхала, запалыя бакі яе хадзілі хадуном.

Не бойся, — Міця паклаў руку Валерку на плячо. — Ласі на людзей не нападаюць.

Хлопчыкі саступілі лясному жыхару дарогу і падаліся ўправа. Але не паспелі яны зрабіць і двух дзясяткаў крокаў, як ззаду зноў пачуўся тупат. Ласіха забегла ім наперад. На гэты раз хлопчыкі здагадаліся, што ў ласіхі здарылася нейкая бяда і яна ць у іх дапамогі. Міця зрабіў да яе крок, і яна тут жа павярнула назад, пайшла ў драбналессе на высечках. Міця і Валерка рушылі следам. Так яны ішлі за ёю хвілін дзесяць. Нарэшце ласіха спынілася перад ёю, у глыбокай яме, зарослай дробнымі кустамі і ягаднікам, хлопчыкі ўбачылі маленькае мышастае ласяня. Яно тапталася на цыбатых ножках, спрабавала выбрацца, але гэта яму ніяк не ўдавалася.

Міця з Валеркам моўчкі пераглянуліся, паставілі вёдры на зямлю і ўмомант скаціліся ў яму. Ласяня глядзела на дзяцей даверліва і нібы дапытліва.

Ласіха ўвесь гэты час неспакойна тапталася каля ямы і не зводзіла вачэй з хлопчыкаў і малога.

Міця і Валерка дружна падхапілі ласяня. Яно ўсё задрыжала, потым пачало часта перабіраць нагамі, чапляючыся вострымі капыцікамі за край ямы. Яшчэ намаганне — і ласяня было наверсе.

Калі хлопчыкі вылезлі з ямы, ласіха з ласянём адышліся ўжо далёка. Маці ішла наперадзе, высока ўзняўшы прыгожую галаву. Ласяня ледзь паспявала за ёю. Раз-пораз яно штурхала маці пад бок, відаць, добра прагаладалася, седзячы ў яме.

Показать ответ
Ответ:
СоНя2080
СоНя2080
05.04.2022 19:56
Фразеологизмы подчеркнуты:

Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі. 
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся. 
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву. 
0,0(0 оценок)
Ответ:
FUKCтическая
FUKCтическая
15.10.2021 10:15

Акт беспрэцэдэнтнай жорсткасці і бесчалавечнага адносіны да жывёл праявіў жыхар вёскі Эксперименталово, які ў сваіх карыслівых мэтах з асаблівым цынізмам выкарыстаў няшчасных курыц для стварэння свайго «філасофскага каменя». Золата было атрымана, аднак гэта жывадзёра не спыніла, і ён, як абсалютна амаральны тып, сышоў у глыбокі запой, нават не спрабуючы дапамагчы бедным стварэнняў, якія сталі ахвярай яго абуральных эксперыментаў. Складана сказаць, чым багата такое адкрыццё, аднак, улічваючы тэндэнцыі ў паводзінах «навукоўца», можна зрабіць выснову, што ён відавочна намышляе захоп улады над светам.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота