В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Х
Химия
Д
Другие предметы
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
М
Музыка
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
У
Українська література
Р
Русский язык
Ф
Французский язык
П
Психология
О
Обществознание
А
Алгебра
М
МХК
Г
География
И
Информатика
П
Право
А
Английский язык
Г
Геометрия
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
miras39
miras39
09.05.2020 05:27 •  Беларуская мова

Падкрэсліце ў сказах вытворныя прыназоўнікі: 1) Увогуле ўсё адбывалася так, як і было прадугледжана, апроч драбязы нейкай; 2) Як было ўжо не адзін раз, на хутары заначавалі. Перад тым заехалі ў Сяльцо, нахапалі па хатах з дзясятак курэй – назаўтра меліся везці ў мястэчка. 3) А на дарозе гэтай, калі памятаеш, недалёка ад таго месца, дзе яна выходзіць на шашу, у раўку невялікі такі масток. 4) А дазорныя ўпарта чакалі машыну, а машыны ўсё не было. Замест яе на дарозе ранічкай з’явілася фурманка. 5) Праз якую гадзіну ўжо ўсе ведалі, што здарылася на дарозе ў раўку.

Показать ответ
Ответ:
3класс49
3класс49
23.12.2020 04:25

ШколеNET

 Все учебные заведения

 Каталог репетиторов

Главная Вопросы & ответы 

Вопрос 5895366

Зачетный Опарыш  

Характеристика Пора Леановича "Паром На Бурнай Рацэ"

более месяца назад

Просмотров : 2280    ответов : 2    

 

СПОНСОРСКИЙ КОНТЕНТMgid

А заплатят люди

Бузова без нижнего белья: хоть бы людей постеснялась

Лучший ответ:

Суррикат Мими  

Параўнальная характарыстыка літаратурных герояў (У. Караткевіч "Паром на бурнай рацэ")  

Літаратура з’яўляецца адным са сродкаў пазнання жыцця і, перш за ўсё, чалавека. Каб болыы глыбока раскрыць характары, пісьменнікі часта ідуць па шляху супастаўлення герояў. Такі прыём выкарыстаны Янкам Купалам у паэме «Курган» пры абмалёўцы вобразаў гусляра і князя. У параўнальным плане пададзены вобразы Сцёпкі і Аленкі ў аповесці «На прасторах жыцця» Якуба Коласа. Гэтым прыёмам карыстаўся і У. Караткевіч пры стварэнні вобразаў Пора-Леановіча і Горава ў апавяданні «Паром на бурнай рацэ» .  

Абодвагероі — выпрабаваныя ў баях ваенныя ў чыне каззітанаў, якія накіраваны з ротай салдат ахоўваць адзіны паром, каб не аддаць яго ў рукі паўстанцам. У пачатку твора аўтар зазначае, што аднаму з іх, Пора-Леановічу, «не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва» , таму «ў дапамогу яму» паставілі Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены ў сутычцы з атрадам паўстанцаў пад Ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне. Сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку Пора-Леановіча: чалавека, якому не давярае сам генерал урадавых войск. Бо ці можна прыхільна ставіццаі да чалавека, роля якога — шпіёніць? Але гэта толькі першае ўражанне. У. Караткевіч не навязвае нам сваіх думак, а дае магчымасць разабрацца, хто ёсць хто?  

Вось мы бачым Горава, які ў думках апынуўся ў Маскве, успамінае сваю старэнькую маці, каханую дзяўчыну Надзейку, марыць аб мірным жыцці. І раптам — стрэл! Гэта страляў-забаўляўся з дуэльных пісталетаў Пора-Леановіч. Горава ўразіў (каторы ўжо раз! ) яго сухі прыгожы твар, белыя валасы, бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх бачная была пагарда да ўсяго. І яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь — адмеціна двубою. Многае можа сказаць пра героя яго партрэт. Пора-Леановіча выдавалі вочы Аўтар далей скажа: «Яго нахабныя і страшныя вочы гарэлі вясёлым шаленствам» . І тут жа Гораў Дасць дакладную характарыстыку Пора-Леановічу: «Чалавек, які сядзіць насупроць яго, — страшны, вельмі небяспечны чалавек, драпежнік, у якога, пэўна, зусім няма ў душы месца для так званых пакут сумлення» . І вельмі хутка мы ўпэўнімся ў гэтым.  

Наступная ноч выдалася «вераб’інай» . Дождж паліў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. Вада прыбывала вельмі хутка, рака пайшла старыком. На перасцярогу бывалага салдата Івана, які прапанаваў паставіць каравул на рацэ, каб не здарылася бяды з прахожымі, Пора-Леановіч рэагуе іранічна: «Табе што да таго? Няхай не суюцца ў ваду... » І калі Гораў хоча неяк абразуміць Пора-Леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць улады, той адказвае, што народ — гэта быдла, якое па галаве трэба біць. І ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты. Людзей не шкадуй. Ні жанчын, ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе.  

І мы пачынаем разумець, які жудасны чалавек гэты Пора-Леановіч. Для яго галоўнае — стаць на той бок, які выйграе. А прысяга, закон гонару — гэта не для яго. Яшчэ болып поўна раскрываюцца героі апавядання пры сустрэчы з жанчынай, жонкай Грынкевіча, кіраўніка паўстанцаў, якая везла памілаванне свайму мужу. Адзін (Пора-Леановіч) ведаў, што пакаранне Грынкевіча будзе выканана гэтай ноччу, і наўмысна затрымліваў жанчыну. Другі (Гораў), нічога не ведаючы, рызыкаваў сваім жыццём, каб пераправіць жанчыну на другі бераг раз’юшанай ракі.  

Менавіта гэтая вераб’іная ноч паказала, якія розныя тыпы людзей увасабляюць Пора-Леановіч і Гораў. Мы ўбачылі, што адзін з іх люта ненавідзеў людзей, а другі ганарыўся сваім народам.  

Такія людзі, як капітан Пора-Леановіч, не павінны жыць на зямлі, — падкрэслівае аўтар, — і адмоўны герой гіне на дуэлі.

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Ответ:
мафінка
мафінка
04.09.2021 08:55
«жыція ефрасінні полацкай» («аповесці жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай еўфрасінні, ігуменні манастыра святога спаса і найсвяцейшай ягонай маці, што ў горадзе полацку»): пачынаецца «жыці» зваротам: « ўважлі памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да бога».князь усяслаў меў многа сыноў. у меншага яго сына георгія нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі прадславай. была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. шырока разышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. князі пачалі пасылаць да бацькі прадславы сватоў. даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе: «што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне». прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем ефрасіння. бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў.спачатку ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве святой сафіі. потым епіскап ілья па божаму знаку адправіў маладую манашку ў сяльцо, дзе стаяла царква святога спаса. стаўшы ігуменняй, ефрасіння пострыгу сясцёр гарыславы і звеніславы.за 30 тыдняў ефрасінняй была пабудавана каменная царква святога спаса і створаны пры ёй манастыр. у другую збудаваную царкву ефрасіння унесла, з дазволу царградскіх цара мануіла і патрыярха лукі, абраз божай маці, напісаны пры жыцці яе.сабрала ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб'явіла аб рашэнні ісці ў іерусалім. перад загадала епіскапу дыянісію пастрыгчы пляменніц кірыяну і волыу, назваўшы адну агаф'яй, другую — яўфіміяй.дайшоўшы з братам даві і сястрой еўпраксіяй да іерусаліма, ефрасіння цалавала гроб госпадаў, прасіла ў малітве бога, каб прыняў яе дух у святым горадзе. калі«божым занядужыла і пачала хварэць», то паслала купіць сабе іну ў камры святой багародзіцы. праз 24 дні ефрасіння «аддала душу ў рукі бога і ўвайшла ў пакоі нябесныя». твор заканчваецца пахвалой ефрасінні полацкай.держи: )
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота