Усяго каля сямідзесяці гадоў назад мая родная зямля перажыла самае страшнае няшчасце за сваю гісторыю - Вялікую Айчынную вайну. У выніку яе загінуў кожны чацвёрты жыхар нашай радзімы. Яшчэ большая колькасць была параненая альбо пакалечаная. Большасць страціла каго-небудзь з блізкіх. І абсалютна ўсе выйшлі з гэтай вайны са зраненымі і пакалечанымі душамі. Радасць перамогі была горкай. Яе азмрочваў той факт, што тыя, каму мы абавязаныя мірным небам над галавой, больш ніколі не ўбачаць сонечнага святла. Войны ніколі не нясуць ніякай карысці чалавецтву. Падчас войнаў знішчаецца самая вялікая каштоўнасць на свеце - чалавечыя жыцці. Я не пажадаю ніводнай нацыі перажыць тое, што перажыў беларускі народ у час Вялікай Айчыннай вайны. Я жадаю сваёй зямлі міру. Яна гэта заслужыла.
Цячэ праз поле ручаёк. Цурчыць ён па каменьчыках, з парожка на порожак перавальваецца. То на сонейка выбяжыць пагрэцца, то ў цяньку падрамаць прыляжа, калі хмаркі сонейка засланяюць. А вакол яго жыццё на ўсю моц кіпіць. Пырхаюць кругам розныя птушачкі, гняздзечкі будуюць, дзетак кормяць. Дзесьці непадалёку зязюля кукуе. У траве конікі цвыркаюць. Над кветкамі матылькі лётаюць. Усіх іх да ручая вабяць яго прахалодныя струменьчыкі і свежыя хвалькі. Бяжыць вада з крынічкі да рэчанькі, адорваючы ўсіх жыццёвай сваёй сілай. Ўсё жывое за гэта раўчуку дзякуе.