Акалічнасць – гэта даданы член сказа, які паясняе выказнік або іншыя члены сказа і абазначае прымету названага імі дзеяння або прыметы.
Акалічнасць месца абазначае месца, напрамак дзеяння і адказвае на пытанні ДЗЕ? КУДЫ? АДКУЛЬ?
Хмаркі белыя марудна за лясы плывуць. (куды?)
На вуліцы было многа народу. (дзе?)
Акалічнасць часу абазначае час дзеяння, яго працягласць, пачатак ці завяршэнне і адказвае на пытанні КАЛІ? З ЯКОГА ЧАСУ? ЗА ЯКІ ЧАС?
Буду пець сваю я песню ўзімку. (калі?)
Акалічнасць прычыны абазначае прычыну дзеяння і адказвае на пытанне ЧАМУ? З ЯКОЙ ПРЫЧЫНЫ?
А мяцеліца ад злосці белай грываю трасе. (з якой прычына?)
(можна замяніць ЗЛОСНА)
Акалічнасць мэты абазначае мэту дзеяння і адказвае на пытанні ДЛЯ ЧАГО? З ЯКОЙ МЭТАЙ?
А пасля мы паехалі знаёміцца з будаўніцтвам электрастанцыі.
(з якой мэтай?)
Акалічнасць дзеяння абазначае дзеяння і адказвае на пытанні ЯК? ЯКІМ ЧЫНАМ?
Натужліва гулі ў траве чмялі.
Акалічнасць меры і ступені абазначае меру, колькасць чаго-небудзь або ступень праяўлення дзеяння ці прыметы і адказваюць на пытанні КОЛЬКІ? ЯК МНОГА? У ЯКОЙ СТУПЕНІ? НАКОЛЬКІ?
Да слёз крануў мяне расказ старога пасечніка. (наколькі?)
(можна замяніць ВЕЛЬМІ)
Акалічнасць умовы абазначае ўмову, пры якой можа адбывацца дзеянне, і адказвае на пытанні ПРЫ ЯКОЙ УМОВЕ?
Пры замаразках насякомыя пачынаюць хавацца ў зімовыя сховішчы.
Акалічнасць уступкі абазначае абставіны, насуперак якім адбываецца дзеянне, і адказвае на пытанне НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ШТО?
Нягледзячы на абставіны, мы змаглі выканаць заданне.
1. На пяцьдзясят вёрст рэчышча быў толькі адзін паром.. . 2. Капітану (Пора-Леановічу) не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва. Таму "ў дапамогу яму" ...паставілі ...Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі. 3. ..18 жніўня на кардон прыляцеў улан на ўспененым кані і нешта хутка перадаў Пора-Леановічу. 4. Жанчына, высокая і зграбная,... стала проста ў ваду. 5. "Давядзецца чакаць да раніцы"-, сказаў Пора-Леановіч. 6. Гораў нечакана для сябе сказаў: "Іван, як пераправіцца цераз раку? " 7. "Ідзіце, "-сказаў Іван жанчыне, туды.. . Мы не можам праводзіць вас. 8.-Паспеў?-спытаў Леановіч улана. - Так точна! ..Генерал Фікельмонт выказвае вам удзячнасць за выкананы загад. 9. - Капітан Пора-Леановіч, вы нягоднік. 10. На тры крокі, -іранічна сказаў Леановіч.. . 11. Гораў удыхнуў паветра і,не цэлячыся, націснуў на курок. 12.Пора-Леановіч.. . на апошнім дыханні сказаў ясным голасам: -Дзякуй вам.. . 13.Мне ўсё жыццё будуць трызніцца тыя 10 хвілін, на якія я спазнілася. 14. Дай Бог, каб мае ўнукі ніколі не варагавалі з вашымі.