Полный аналіз верша "кніга", можно "мяжы" або "песняру" (на выбор) по плану: 1. Час і абставіны напісання твора.
2. Пачуцці і эмоцыі, якія выклікае твор.
3. Асацыяцыі, звязаныя з творам (з якімі творамі асацыіруецца
тэкст? з якімі сітуацыямі? з якімі гукамі, колерамі, выявамі, пахамі,
адчуваннямі?).
4. Тэма (пра што напісаны твор?).
5. Ідэя (якую думку аўтар хацеў данесці гэтым творам?).
6. Назва (чаму твор мае такую назву?).
7. Жанр (верш — грамадзянскай, філасофскай, інтымнай, пейзажнай лірыкі; раманс, песня, балада, байка, паэма або інш.).
8. Кампазіцыя (якія часткі вылучаюцца ў творы? змена якіх
эмоцый рухае лірычнае перажыванне?).
9. Мастацкія вобразы. Сімвалы, дэталі, пейзаж (калі ёсць).
10. Лірычны герой (як паказаны?).
11. Выяўленчыя сродкі (тропы — эпітэты, метафары (у тым ліку
ўвасабленне, метанімія, сінекдаха), параўнанні, алегорыі; гіпербала,
Правообладатель Национальный институт образования
134
літота; паэтычны сінтаксіс — паўторы, рытарычныя звароты, пытанні,
воклічы, антытэза, сінтаксічны паралелізм).
12. Мова твора (лексіка — запазычанні, устарэлыя словы, наватворы, эмацыянальна афарбаваныя словы; фразеалогія; марфалагічны
склад — частотнасць ужывання часцін мовы).
13. Гукавое аблічча твора (алітарацыя1, асананс2).
14. Метрычная будова. Вершаваны памер (ямб, харэй; дактыль,
амфібрахій, анапест), рыфма (мужчынская, жаночая). Цвёрдая форма
(санет, трыялет, рандо, танка), вольная форма (верлібр).
15. Асабістае меркаванне пра твор
Прапрадзедаў маіх жывая мова, —
Майго народа першая аснова,
Душы яго шырокі, чысты свет!
Лось Еўдакія
У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа.
Беларускія пісьменнікі сказалі шмат шчырых слоў пра сваю родную мову, яе багацце і прыгажосць. Іх творы прасякнуты любоўю да мовы, заклапочанасцю за яе лёс. У вершах П.Броўкі «Калі ласка!», Н.Гілевіча «Слова», Я.Янішчыц «Мова» ўслаўляецца родная мова, іх радкі напоўнены патрыятычнымі пачуццямі. Паэты падкрэсліваюць значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека. У сваім вершы «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...» Ніл Гілевіч гаворыць:
Страціў слова, страціў спадчыннае слова —
Штосьці страціў у душы абавязкова!
Мне вельмі б хацелася, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні.
У апавяданні В.Карамазава «Дзяльба кабанчыка» расказваецца пра звычайны для вясковага жыцця эпізод — дзеці прыехалі ў вёску да маці «на свежыну». Але пісьменнік звяртае нашу ўвагу на паводзіны дзяцей, іх адносіны да маці.
Маці вырасціла, выпеставала трох дзяцей: Веру, Ніну і Сцяпана. Мы даведаліся, што ўсе яны добра ўладкаваліся, жывуць у горадзе, не адчуваюць сябе беднымі, а дапамагае маці толькі адзін Сцяпан. Вера і Ніна нават не адчуваюць сваёй віны за тое, што даўно не былі на магіле бацькі, забыліся туды дарогу. Не заўважаюць, што іх маці стала зусім старэнькай, а даглядае такую вялікую гаспадарку. I даглядае не для сябе, а для таго, каб дзеці, прыехаўшы, маглі чаго ўзяць. Пісьменнік не апісвае знешнасці сясцёр, а ўсю ўвагу надае адзенню малодшай сястры Ніны — белы плашчык, чырвоны берэцік, лакавыя чаравічкі. Яна прыехала не дамоў, а ў госці. Ці можна ў белым плашчыку і лакавых чаравічках дапамагчы маці па гаспадарцы? Канешне, не. Ды яна і не збіралася дапамагаць. Яе не ўразілі словы маці аб тым, што цяжка стала «цягнуць» гаспадарку — рукі ломіць і не хапае сіл. Але найбольш яскравы эпізод, які характарызуе ўсіх дзяцей — сцэна дзяльбы кабанчыка. «Смешна было глядзець, як маці бярэ з агульнай кучы кавалак, варочае яго з боку на бок, перакладае з рукі ў руку, гадаючы, каму пакласці, а сёстры і Коля ўважліва сочаць за матчынымі рукамі, маўчаць, ані слова — не да размоў...» Сясцёр і зяця турбуе толькі адно, каб толькі іх не абдзялілі. Адзін толькі Сцяпан заўважае, што маці недзе парэзала палец і ён, заматаны ў белую анучку, «падобны на белую каціную лапку». Аднаму Сцяпану няёмка, што маці ўсё мяса аддае ім, а сабе нічога не пакінула. Менш за ўсё маці думае пра сябе, а дарослыя дзеці нават не заўважаюць гэтага ў прагным жаданні атрымаць найлепшы кавалак.
З усіх дзяцей мне падабаецца Сцяпан. Толькі ён зразумеў сваю памылку і вярнуўся да маці. Ён не прымае жорсткасці і абыякавасці іншых дзяцей. Яму сорамна перад бацькам, што не спраўдзіў яго надзеі і з'ехаў у горад. Сцяпан — адзіны чалавек, якога і можна назваць сапраўдным сынам, а астатнія дзеці ўжо «страцілі святое штосьці», «ачарсцвелі душою».