Практыкаванне 1. Складзіце дыялогі паводле сітуацый. Вам неабходна памяняць пашпарт. Выпадковая сустрэча з аднакласнікам. Вы наведалі юрыдычную кансультацыю. Вы парушылі правілы дарожнага руху. Мінак пытаецца дарогу.
Практыкаванне 2. Складзіце палілогі паводле сітуацый.
Вы дзеліцеся ўражаннямі з сябрамі пасля спектакля.
Практыкаванне 3. Складзіце маналог паводле наступных тэм.
У чым сэнс жыцця? Як Вы лічыце, што існавала да стварэння сусвету? Што Вы робіце для захавання навакольнага асяроддзя?