Праверачная работа Заданні 1 ) Спішыце сказ . 2)Вызначце граматычныя часткі , пранумараваўшы іх . З) пазначце злучнікі і злучальныя словы . 4 ) у кожнай граматычнай частцы падкрэсліце граматычную аснову . 5.Пабудуйце гарызантальную і вертыкальную схемы сказа . 6 ) Ахарактарызуйце сказ , вызначыўшы падпарадкавання 7) Дайце характарыстыку даданым чаткам сказа . Сказы для разбору: Толькі па дзвюх абгарэлых бярозах , што калісьці стаялі перад хатай , стары пазнаў месца , дзе пражыў усё сваё жыццё . Падпалкоўнік ведаў , што барацьба за той бераг будзе цяжкай , бо немцы ўсімі сіламі стараліся затрымаць наша наступленне .
Я сядзеў ля акна і глядзеў, як з бярозы дадолу ляцеў жоўты ліст. Ён кружыўся, пераварочваўся, падстаўляў сонцу то адзін, то другі бок. Вецер то ўзнімаў яго ўверх, то зноў кідаў уніз. І мне падумалася, што лёс гэтага жоўтага асенняга ліста вельмі падобны на лёс чалавека. Ён нарадзіўся на галінцы маленькім і безабаронным. Дрэва, якое, як матуля, дало яму жыццё, выпесціла яго і выгадавала. Яны ўвесь час былі звязаныя непарыўнай ніццю, дакладна як чалавечае дзіця і яго маці. І вось яны павінны развітацца. Ліст адрываецца ад галіны і адпраўляецца ў самастойны палёт. Напэўна, маме-дрэву вельмі сумна развітвацца са сваім любімым дзіцяткам, але жыццё ёсць жыццё. Мы таксама калі-небудзь павінны будзем пакінуць сваіх мам і тат і пачаць жыць самастойна. Мы паступім у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў іншых гарадах, скончым іх, уладкуемся на працу, ажэнімся. Невядома, як складзецца наша жыццё, але мы, як той ліст, страцім цесную сувязь з бацькамі. Будзем наведваць іх толькі час ад часу. Жыццё будзе кідаць нас то ўверх, то ўніз, як раз як вецер кідае гэты жоўты асенні ліст. І невядома, як яно павернецца. Той жа ліст можа апынуцца ў гербарыі, у букеце якога-небудзь рамантыка, проста ўпасці ў лужу ці быць змеценым са смеццем. Яго лёс такі ж непрадказальны, як і наш. І вось назіраю я за асеннім лістом, мільёны думак праносяцца ў галаве, і становіцца крыху страшна ад невядомасці, што нас чакае ў будучыні. Падумаць толькі, адзін маленькі жоўты асенні бярозавы ліст, а колькі разважанняў і пачуццяў ён змог выклікаць. Дзякуй табе, ліст!
Брэсцкая крэпасць была пабудавана ў 30-я – пачатку 40-х гадоў XIX стагоддзя каля перакрыжавання рэк Заходні Буг і Мухавец на месцы старога Брэста.Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент «Мужнасць», пагрудная скульптура воіна вышынёй 33,5 м, на адваротным баку якой размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія расказваюць пра асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці.Гэта адно з тых мясцін, якое варта наведаць у Беларусі, і самая буйная славутая турыстычная мясціна ў горадзе Брэсце.Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў у 1969–71 гг. створаны мемарыяльны комплекс.Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае ў сябе галоўны манумент «Мужнасць», штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю «Смага», плошчу Цырыманіялаў, 3 рады мемарыяльных пліт з пахаваннямі загінуўшых, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей.Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць песня А.Аляксандрава «Свяшчэнная вайна» і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі.
І мне падумалася, што лёс гэтага жоўтага асенняга ліста вельмі падобны на лёс чалавека. Ён нарадзіўся на галінцы маленькім і безабаронным. Дрэва, якое, як матуля, дало яму жыццё, выпесціла яго і выгадавала. Яны ўвесь час былі звязаныя непарыўнай ніццю, дакладна як чалавечае дзіця і яго маці.
І вось яны павінны развітацца. Ліст адрываецца ад галіны і адпраўляецца ў самастойны палёт. Напэўна, маме-дрэву вельмі сумна развітвацца са сваім любімым дзіцяткам, але жыццё ёсць жыццё. Мы таксама калі-небудзь павінны будзем пакінуць сваіх мам і тат і пачаць жыць самастойна. Мы паступім у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў іншых гарадах, скончым іх, уладкуемся на працу, ажэнімся. Невядома, як складзецца наша жыццё, але мы, як той ліст, страцім цесную сувязь з бацькамі. Будзем наведваць іх толькі час ад часу.
Жыццё будзе кідаць нас то ўверх, то ўніз, як раз як вецер кідае гэты жоўты асенні ліст. І невядома, як яно павернецца. Той жа ліст можа апынуцца ў гербарыі, у букеце якога-небудзь рамантыка, проста ўпасці ў лужу ці быць змеценым са смеццем. Яго лёс такі ж непрадказальны, як і наш.
І вось назіраю я за асеннім лістом, мільёны думак праносяцца ў галаве, і становіцца крыху страшна ад невядомасці, што нас чакае ў будучыні. Падумаць толькі, адзін маленькі жоўты асенні бярозавы ліст, а колькі разважанняў і пачуццяў ён змог выклікаць. Дзякуй табе, ліст!