В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

Прыдумайте 3 сказы з пытальным займенникам i 3 сказы з адносным займенникам​

Показать ответ
Ответ:
олжик13
олжик13
27.01.2021 08:26

 Некаторыя людзі забываюць наведваць сваіх бацько на тое , што яны вельмі занятыя. Не абавязкова прыязджаць да бацькоў для таго каб даведацца як яны жывуць, а можна прыехаць проста так, таму што сумуеш.Бацькі будуць рады вашаму прыезду. Паглядзіце ў вочы бацькам і вы пабачыце ў іх столькі шчасця!

Калі вы прыедзеце ў дом да бацькоў, вам там будзе спакойна, і вы разам з імі будзеце ўспамінаць ваша дзяцінства, смяяцца і жартаваць. І вам не захочацца адсюль з'язджаць. Ніколі не забывайце пра бацькоў .Без бацькоў вы не можаце жыць, калі іх няма побач. Ніхто не дасць савет, ніхто не дапаможа ў любой сітуацыі.

Наведвайце бацькоў пакуль яны жывыя!  

0,0(0 оценок)
Ответ:
DimaKravshenco
DimaKravshenco
21.05.2023 15:39
Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю,на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашага мілага краю,павінны ведаць, што месца, дзе ты нарадзіўся, і жывеш – гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што у нас ёсць.

Патрэбна толькі сэрдцам адчуць еднасць з ім, услухацца ў родны гоман шапатлівыш лясоў, адчуць тую сілу, якую можа даць чалавеку толькі родная зямля, родны кут.

 І я адчуваю такую сілу, яднанасць са сваім родным кутам, са сваёй вёскай.

Мая вёска знаходзіцца ў самым сэрцы Палесся, на Жыткаўшчыне, і назва яе- Грычынавічы. Кажуць, што некалі на месцы вёскі было балота, непраходная дрыгва.А  называлася  гэта балота  Грычын. Адсюль і пайшла назва маёй вёскі. Вёска мая невялікая і нічым не адрозніваецца ад іншых.Усяго толькі дзве крамы,школа, дзе л`юцца дзіцячыя галасы. Няма паблізу ні рэчкі, ні возера, ні прадпрыемстваў,фабрык, няма нічога цікавага, на што можна было б звярнуць увагу. Але я любіў і буду любіць свой край такім, які ён ёсць.Для мяне ён заўсёды будзе прыгожым, мілым краем.

 Адлятаюць у вырай журавы.так хацелася б паляцець разам з імі і пабачыць,як там,у іншых краінах.Няўжо дзе-небудзь ёсць край, прыгажэйшы за нашу Беларусь, за мой родны куток, дзе чыстыя рэкі, пяшчотныя,шчырыя словы і добрыя людзі? Няўжо дзе-небудзь можна быць шчаслівым, акрамя як на родная зямлі?

 А шчаслівымі  журавы будуць толькі тады, калі яны вярнуцца да дому, да свайго гнязда.

 Так і чалавек. Калі ён паедзе жыць за мяжу, то ягобудзе цягнуць да сваёй Радзімы, да роднага кутка. Дзе б ён ні быў: за марамі, акіянамі, на іншым кантыненце, ён ніколі не забудзе роднай мовы, якой навучыла яго маці.

 Прайшла вайна. Маю веску яна таксама не абмінула. Яе палілі, разбуралі, але яна аджывала.І зараз, калі заходзім к ветэранам, ад іх можна пачуць, што Беларусь- цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ. Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларусскай зямлі, у маёй роднай вёсцы.

 Многія звязваюць назву майго краю з буслам.Ён таксама белы, чысты, як мой край. Гэта птушка, якая лунае над нашымі краявідамі, выбірае сабе жытло каля паселішчаў чалавека. Згодна з народнымі прыкметамі- буслы прыносяць дабрабыт.

 Я гавару так, таму што ў мяне ёсць нешта агульнае з буслам. Я не магу ўявіць сябе без нашых цудоўных краявідаў, без матчынай мовы, без нашыш меладычных песен- ўсяго таго, што называецца двума простымі і такімі чыстымі словамі- родны кут. Яны ўраслі каранямі ў сэрца і адабраць іх можна толькі з жыццём.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота