Прыпарыла,
Нахмарыла
I ўдарыла!
— Святы Ілля...
Маланка ўраз з'явілася,
Мільгнула і звалілася,
I дожджыкам аблілася
Гарачая зямля.
Кроплі разам, згодна, жвава
Пояць ўсё, што хоча піць:
Збожжа, дрэвы, кветкі, травы,
Вулкі хочуць затапіць,
Б'юць y стрэхі, мыюць шыбы,
Мыюць хаты, мочуць сад,
Ў рэчцы спожыў маюць рыбы...
— Хто ў прыпар дажджу не рад?
Сцішаецца,
Змяншаецца,
Ўнімаецца.
— Няма!
I слонка паказалася,
Маўляў, само купалася;
Прыемна усміхаецца,
Блішчыць, пераліваецца,
Яскрава адбіваецца,
На траўцы, на лісточку,
У рэчцы, ў раўчачочку,
На вулачцы, ў садочку,
Зямля ўздыхае поўнымі,
Шчаслівымі, чароўнымі
Грудзямі усіма.
написать отзыв
ответ :
лірычны герой вершаў максіма танка не толькі шчыры, чулы, высакародны, але і мудры. праз лірычным героем шчасця максім танк у вершы «шчасце» сцвярджае простую і вечную ісціну: шчасце — гэта само жыццё, бо ўсё пералічанае паэтам — выявы жыцця. верш насычаны аднароднымі
дапаўненнямі («з солі, з хлеба, з поту, з дарожнага пылу, з роднага небасхілу, з дружбы, з песні»), пасля якіх — шматкроп’е: кожны можа працягнуць гэты пералік жаданымі для сябе выявамі жыцця, але ёсць і ў таго, што «простае шчасце людское» аб’яднае нас усіх. жыцця самога па сабе ва ўсіх яго
праяўленнях, як шчасця — сведчанне мудрасці, аптымізму і жыццястойкасці чалавека наогул і лірычнага героя максіма танка ў прыватнасці.