Раман У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
Пытанні для разважання
1. Стары Вежа сказаў: ”Сабачая нізасць не так рэжа вока. Яна – прыроджаная...?”
- У якой сітуацыі былі сказаны гэтыя словы (сцісла апішыце эпізод)
- Які сэнс укладваў стары князь у сваю выснову.
- Выкажыце свае адносіны да ўзнятаў праблемы.
2. У вусны К.Каліноўскага пісьменні укладвае горкае прызнанне: “Звычайна ў
людзей так. Першае – гэта я, другое – сям’я. Родны дом, трэцяе – родны горад,
чыцвёртае – родная краіна, пятае – родная Зямля, роднае Чалавецтва. І кожны
любіць сам сябе, амаль усе – сям’ю, большасць – родны горад, частка – радзіму.
І толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па-сапраўднаму, а не на словах... мы нават
да любові да радзімы не дараслі.”
- У якой сітуацыі былі сказаны гэтыя словы (сцісла апішыце эпізод)
- Ці падзяляеце вы пазіцыю героя? Выкажыце свае адносіны да ўзнятай
праблемы.
3. Разважаючы над рэформай 1861 года (адмена прыгоннага права ў Расійскай
імперыі), аўтар выказаў наступную думку: “Улада над асобай! Ніхто не думаў, ці
варта чагосьці асоба, якая дазваляе, каб нехта над ёю ўладарыў, і ці вялікая гэта
страта – страта ўлады над такой асобай”.
- Як вы зразумелі пазіцыю аўтара?
- Выкажыце вашы адносіны да ўзнятай праблемы.