Разглядзіце малюнкі. складзіце вуснае апавяданне. прыдумайце загаловак. ужівайце прыметнікі з назоўнікамі ў множным ліку. словы для даведак: з маленькімі брацікамі,шмат высокіх сосен,беласнежнвх чаек,сасновых шышак, сухіх галінак, розных звяроў, казачныхчалавечкаў, для любімых брацікаў і для школьных сяброў .
Чаму сябры не павінны сварыцца?
Сяброўства не нараджаецца проста так, яго не знойдзеш адмыслова і не купіш за грошы. Сябрамі становяцца на працягу доўгага часу праз выпрабаванні, дапамогу адзін аднаму, шчырасць у стасунках. Калі называеш іншага чалавека сябрам, то гэта азначае, што яму ты верыш, любіш яго і гатовы бараніць і прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну.
Спрэчкі і абмеркаванні паміж сябрамі дапушчальныя. Бо ўсе на свеце розныя людзі і могуць мець розныя думкі, погляды на рэчаіснасць. Бывае сяброўства паміж людзьмі з супрацьлеглымі характарамі, розных меркаванняў. Тым не менш, сапраўдныя сябры не могуць пасварыцца ўшчэнт, паміж імі не павінна ўзнікаць варожасці. Мы можам паспрачацца, але ўсё роўна застаецца галоўнае – упэўненасць у сяброўстве. Сябры не павінны сварыцца да крыўды. Бо крыўда ад блізкага чалавека заўсёды вельмі балючая. Каб не спрычыняць болю, сябрам лепш не даводзіць спрэчкі да сваркі.
У такіх выпадках варта задаць сабе пытанне, што найважней: ці перамога ў гэтай канкрэтнай спрэчцы, ці сяброўства назаўжды з гэтым канкрэтным чалавекам? Сапраўдны сябар заўсёды абірае чалавека. І ў гэтым разе двум асобам будзе прасцей прыйсці да кампрамісу і захаваць добрыя, шчырыя адносіны.
Сяброў трэба шанаваць. Калі ўжо сталі сябрамі, то берагчы і бараніць трэба адзін аднаго ў любой сітуацыі. Без сяброў чалавеку не пражыць, у адзіноце мы не шмат на што здольныя.
Ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп'ютара? Кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, але камп'ютары, тэлевізары - гэта тэхніка, яна ў любы момант можа зламацца, а кніга заўсёды будзе побач.