Бацькаў радзі як мілагучна і прыгожа гучаць гэтыя словы! якой любоўю адгукаюцца яны ў сэрцы кожнага беларуса! табе, родны куток, дзе ўзгадавала мяне маці, дзе я зрабіў першыя крокі, табе прызнаюцца ў любові паэты, захапляючыся табой, тваімі краявіі, тваімі шчырымі працавітымі людзьмі гэтак жа і я, твой сын, хачу сказаць, што ў якім бы куточку зямлі я ні быў, ты вечна будзеш для мяне адзінай і непаўторнай зямлёй.я спадзяюся, што вы разумееце мае пачуцці, выкліканыя цудоўным вершам с.законнікава. вачыма прабягаю па яго радках — і ў душы маёй не толькі павага да аўтара, які так хораша піша пра свой край, але і нейкае пачуццё замілавання і пяшчоты да сваёй бацькаўшчыны. многія называюць гэта пачуццё патрыятызмам, а я кажу, што гэта любоў, сапраўдная любоў, і не толькі да тых мясцін, якія мяне ўзрасцілі, але і да ўсяго краю, дзе спрадвеку жылі мае продкі — беларусы, дзе нарадзіліся славутыя ф.скарына, я.купала, я.колас, ф.багушэвіч і многія іншыя, чые імёны назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю іх радзімы, дзе перад гасцямі ўстаюць у поўнай прыгажосці нашы сціплыя пейзажы: блакітныя доўгія стужкі рэк, бяздонныя люстэркі азёр, велічныя лясы і бясконцыя, шырокія палі. я лічу, што с.законнікаву знаёма гэта пачуццё, інакш ён бы не мог напісаць: калі і ёсць на свеце рай,дык ён — на беларусі! гэтымі радкамі і іншымі ў вершы аўтар даводзіць да чытачоў, што няма на свеце лепшага кутка, чым беларусь, і няма для яго, паэта, большай радасці, як пасля доўгіх вандровак вярнуцца ў і «абняць наўсцяж сваю зямлю, як крыламі-рукамі». аўтар ганарыцца сваёй зямлёй, якая праз стагоддзі пранесла на сабе ўвесь цяжар болю і пакут, якія выпалі на яе лёс: частыя набегі з боку зайздроснікаў-суседзяў у сярэднія вякі, засілле з боку расійскай імперыі, дзве айчынныя і грамадзянская усё гэта было, але не скарыла нашу айчыну і яе людзей. усё адбудавалі нанава, кажа паэт: тут загучаў на новы ладпаэта заклік вешчы —гушкае космас арлянят,купалы чуе так, мабыць, вечна будзе жыць той край, які мае такіх сыноў, як с.законнікаў, якія вершамі ўслаўляюць яго, якія ў сэрцы сваім знаходзяць тыя словы, якія найлепш падыходзяць, каб выказаць сваю любоў да радзімы. i верш «бацькаўшчына» — таму прыклад. яго эпітэты («душой адкрытай», «чорныя вайны сляды», «матчын кут»), метафары («голас вечнасці», «космас гушкае»), параўнанні («абняць, як крыламі», «засну непераможным птахам») аўтару ярка, вобразна і дакладна перадаць тэму сваёй любові да роднай зямлі.паэту бязмежна хочацца, каб мы, беларусы, паважалі, любілі свой край, каб за межамі бацькаўшчыны сумавалі і не ведалі болынага шчасця, чым вярнуцца да родных мясцін, дзе так люба ўсё і знаёма.
1. Аўтар у вобразе бабра раскрывае не толькі жывёльныя якасці. Галоўны герой сваімі ўчынкамі нагадвае чалавека, якога лёс прымусіў пакінуць родныя мясціны і які ў роспачы ўспамінае родную зямлю. Яднае яго з чалавекам і тое, што бабёр падобны на клапатлівага бацьку, які нясе адказнасць за сваю сям'ю. Менавіта клопат пра нашчадкаў прымушае бабра адправіцца ў рызыкоўную вандроўку. 2. Узгадаем эпізод, калі бабёр доўга ішоў пехатою праз зараснікі лубіну і ламачча, стаміўся, а потым, зусім нечакана, перад ім адкрылася палоска чыстай вады. Аўтар псіхалагічна абгрунтавана перадае душэўны стан бабра, які "подбегам кінуўся да вады, ад радасці забыўшыся пра асцярогу, нырнуў, быццам не верыў, што скончылася яго сухая дарога". Гэты прыклад і іншыя дазваляюць сцвярджаць, што пісьменнік — выдатны псіхолаг. 3. Тое месца, дзе жыла зараз бабровая сям'я, было такім: зарослая трыснягом сажалка, побач завод, дзе рабілі газіраваную ваду. З аднаго боку стаяў "на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі". Месца для жылля амаль не было. Небяспека пагражала і з боку "маленькага заводзіка". Адправіцца ў далёкую вандроўку бабра прымусіла жаданне знайсці сваё "прасторнае спрадвечнае пасяленне". 4. Бабра сагравалі ўспаміны пра тое месца, дзе ён некалі жыў. Гэта была "прасторная рака", іх "спрадвечнае месца", "дзе было так вольна і шчасліва". На тым месцы, спадзяваўся ён, у іх пачнецца новае жыццё, такое ж вольнае і шчаслівае. Там і ён будзе здаровы і "будзе жыць вечна". 5. Чалавек з'явіўся прычынай таго, што бабры былі вымушаны сысці са старога месца. Людзі " не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самое глыбокае ракі". 6. Аўтар выкарыстоўвае параўнанні (узгоркі, як горы; лубін, як дрот, дарога — прамыіна), каб апісаць поле, якое праходзіць бабёр. Дзякуючы вобразна-выяўленчым сродкам створаная ім карціна прыроды атрымалася вобразнай,выразнай, натуральнай. 7. Тэма: ахова прыроды, зберажэнне яе багаццяў (экалагічная). Галоўная думка: чалавек нясе адказнасць за жывёльны і раслінны свет.
2. Узгадаем эпізод, калі бабёр доўга ішоў пехатою праз зараснікі лубіну і ламачча, стаміўся, а потым, зусім нечакана, перад ім адкрылася палоска чыстай вады.
Аўтар псіхалагічна абгрунтавана перадае душэўны стан бабра, які "подбегам кінуўся да вады, ад радасці забыўшыся пра асцярогу, нырнуў, быццам не верыў, што скончылася яго сухая дарога". Гэты прыклад і іншыя дазваляюць сцвярджаць, што пісьменнік — выдатны псіхолаг.
3. Тое месца, дзе жыла зараз бабровая сям'я, было такім: зарослая трыснягом сажалка, побач завод, дзе рабілі газіраваную ваду. З аднаго боку стаяў "на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі". Месца для жылля амаль не было. Небяспека пагражала і з боку "маленькага заводзіка". Адправіцца ў далёкую вандроўку бабра прымусіла жаданне знайсці сваё "прасторнае спрадвечнае пасяленне".
4. Бабра сагравалі ўспаміны пра тое месца, дзе ён некалі жыў. Гэта была "прасторная рака", іх "спрадвечнае месца", "дзе было так вольна і шчасліва". На тым месцы, спадзяваўся ён, у іх пачнецца новае жыццё, такое ж вольнае і шчаслівае. Там і ён будзе здаровы і "будзе жыць вечна".
5. Чалавек з'явіўся прычынай таго, што бабры былі вымушаны сысці са старога месца. Людзі " не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самое глыбокае ракі".
6. Аўтар выкарыстоўвае параўнанні (узгоркі, як горы; лубін, як дрот, дарога — прамыіна), каб апісаць поле, якое праходзіць бабёр. Дзякуючы вобразна-выяўленчым сродкам створаная ім карціна прыроды атрымалася вобразнай,выразнай, натуральнай.
7. Тэма: ахова прыроды, зберажэнне яе багаццяў (экалагічная). Галоўная думка: чалавек нясе адказнасць за жывёльны і раслінны свет.