В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

с тестом по белорусскому языку


с тестом по белорусскому языку

Показать ответ
Ответ:
innainna604
innainna604
23.02.2020 20:14

Вобраз Лаўрука ў апавядання З.Бядулі “На каляды к сыну” упершыню паўстае праз успаміны яго маці. Старэнькая бабуля Тэкля засталася адна на сталым веку, і адзіная пацеха яе сэрца – успамін пра сына, які з’ехаў у горад. Яна сядзіць каля старой сваёй хаткі і думае пра яго, спрытнага і прывабнага хлопца. Такім і мы бачым Лаўрука – падлеткам, здатным да вучобы. Ягоныя здольнасці заўважыў пан і дапамог хлопчыку атрымаць адукацыю, паехаць у горад і зрабіцца там паважаным чалавекам.

Не гледзячы на тое, што жыццё ў Лаўрука склалася добра, ён у апавяданні – адмоўны персанаж. Вобраз ягоны выклікае прыкрасць. Толькі маці ягоная ганарыцца ім, бо матуліна сэрца не заўважае нічога, любоў ягоная бязмежная. Аднак, праўду пра свайго сына казаў яшчэ бацька, пакойны Цыпрук. Ён заўважыў, што сын заганарыўся і цураецца сваіх простых, вясковых бацькоў.

З самім Лаўруком чытач сустракаецца ўжо напрыканцы апавядання. Маці не вытрывала адзіноты ў сваёй хатцы і вырашыла выправіцца на Каляды да свайго сына. Мы бачым, як ідзе яна праз лес, ночыць у незнаёмай вёсцы, як чакае яна сустрэчы і распавядае ўсім, які добры ў яе сын. Яна марыць, як выпрастае ногі, пагрэецца, пабачыць роднага сыночка. Але мы ўжо разумеем, што спадзевы старой не спраўдзяцца. Аўтар паказвае нам, што маці не ведае нават, дзе жыве яе сынок, ці ёсць у яго дзеці. Ні воднага пісьма не напісаў адзіны сын да сваёй маці за доўгія гады.

Наступае момант доўгачаканай сустрэчы. І тут мы бачым Лаўрука – паніча “у чорным сурдуце”. Ён пазнаў яе, але засаромеўся. Бразнуў дзвярыма і нават не абняў Тэклю. Ягонай любові да роднай маткі хапіла толькі, каб перадаць ёй са служкай некалькі трохрублёвых купюраў. Сэрца Лаўручка ачарсцвела. Ён паўстае перад намі выпеставаным улюбёным сыночкам, які адмовіўся ад бацькоў дзеля фанабэрыстасці. Засаромеўся свайго паходжання, бо “выбіўся ў людзі”.

З.Бядуля супроцьпастаўляе ягонае дзіцячае імя “Лаўручок” афіцыйнаму “Лаўрэнцій Кіпрыянавіч”, як называюць яго ў канторы. Такім чынам, падкрэслівае, што вобраз, які пестуе ў сваім сэрцы Тэкля, ужо даўным даўно перастаў адпавядаць ганароваму чыноўніку, у якога пераўтварыўся яе сын.

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Ответ:
sevsdasdaddd
sevsdasdaddd
11.01.2020 09:57
Верш напісаны ў форме звароту да роднай мовы, якая для паэта - сапраўдны «уток і аснова», «Матчын дарунак ад самай калыскі». Як прызнаваўся паэт, ён праз усё жыццё пранёс «замілаванне да беларускай мовы, да народнага мастацтва, да роднае прыроды». «Усё маё веданне беларускай мовы - ад маці і з вёскі. Вось чаму я маю поўную падставу назваць беларускую мову - матчынай мовай», - шчыра пісаў ён у гэты час і з вялікай душэўнай узрушанасцю дадаваў: «Як жа яе не будзеш ведаць, калі яна родная! Як жа яе не будзеш шанаваць і любіць, калі яе стваралі на працягу вякоў нашы продкі, гаварылі на ёй, перадалі нам у спадчыну як самы вялікі скарб свой...». Мова для паэта з’яўляецца найвышэйшай жыццёвай каштоўнасцю, бясцэнным дыяментам. Гэта, па яго словах, «самацветаў яскравая нізка», якая «барвы дзівосныя мае, вечным агнём зіхаціць - не згарае».
Уладзімір Дубоўка, як ужо адзначалася, на працягу ўсяго свайго жыцця з вялікай пашанай і павагай ставіўся да роднай мовы, да жыватворных народных традыцый, умела, да месца выкарыстоўваў у сваёй творчасці трапнае і змястоўнае народнае слова. I ў гэтым вершы паэт падкрэслівае багацце, невычэрпны выяўленчы патэнцыял, незвычайную ёмістасць роднага слова, яго здольнасць перадаць розныя пачуцці і адчуванні, маляўніча, уражліва апісаць разнастанныя з’явы прыроды «перазвоны крыніцы», «раскат навальніцы», «павевы зялёнага бору».
Мова здатна выпраменьваць нацыянальны дух, ствараць своеасаблівую нацыянальную ауру, якая яднае, збліжае ўсіх яе носьбітаў, загартоўвае, дае моц пераадолець усе перашкоды. Сваю веру ў неўміручасць роднага слова паэт дэкларуе ў заключных словах верша: «I на вякі яно жыць застаецца, / вечнае так, як народнае сэрца»
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота